Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тузін умоваў і тузін праблемаў


Якіх мэтаў здолелі дасягнуць Брусэль і Менск у рэчышчы новай палітыкі Эўразьвязу? Чаму Лукашэнка пайшоў на рэформу выбарчага заканадаўства, паабяцаўшы выканаць нават усе 12 умоваў Эўразьвязу? Пры якіх умовах цяперашняя палітыка Эўропы можа ізноў вярнуцца на рэйкі жорсткага супрацьстаяньня?




На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць Дзяніс Мельянцоў, Віталь Портнікаў, Войцэх Бародзіч-Смаліньскі і аглядальнік нашага радыё Юры Дракахруст.

Юры Дракахруст
Дракахруст
: У кастрычніку летась Эўразьвяз прыпыніў дзеяньне візавых санкцыяў адносна кіраўніцтва Беларусі. Сёлета ў траўні Беларусь была запрошаная ва Ўсходняе партнэрства. Чакаецца, што 16-17 лістапада Рада Эўразьвязу будзе вырашаць, што рабіць з візавымі санкцыямі адносна Беларусі. Праўда, паступаюць супярэчлівыя зьвесткі – ня выключана, што гэтага пункту ў ня будзе ў парадку дня пасяджэньня Рады. Але здаецца, што ў любым выпадку ёсьць нагода паразважаць над тым, якія вынікі прынесла новая палітыка Эўразьвязу адносна, як казала былы дзяржсакратар ЗША, “апошняй дыктатуры Эўропы”.

З кастрычніка 2008 году прайшло больш за 12 месяцаў, з сёлетняга траўня – 6 месяцаў. Якіх мэтаў, якія ставілі перад сабой Брусэль і Менск, яны здолелі дасягнуць, а якія іх пляны ня спраўдзіліся? Магчыма, пакуль, магчыма, назаўсёды ці надоўга. Дзяніс

Дзяніс Мельянцоў
Мельянцоў
: Задачы, якія ставіць перад сабой Эўразьвяз, можна рэканструяваць па выказваньнях эўрапейскіх палітыкаў альбо праз тыя дзеяньні, якія яны робяць. Можна сказаць, што Эўразьвяз хацеў аднаўленьня кантактаў з Беларусьсю на вышэйшым узроўні і выкананьня гэтай задачы ён дамогся. Вядомае выказваньне аднаго з эўрапейскіх палітыкаў, што ён – прыхільнік крэатыўнага хаосу. Калі ня ставіць перад сабой ніякіх папярэдніх абумоўленасьцяў, а паспрабаваць разьвіваць стасункі так, як яны разьвіваюцца, то можа нешта і атрымаецца.

Можна лічыць мэйнстрымам падыход, паводле якога Эўразьвяз адносна Беларусі карыстаецца палітыкай уцягваньня, то бок спрабуе пачаць свае адносіны з Беларусьсю з эканамічных праектаў, у прыватнасьці ў межах Усходняга партнэрства, з жаданьнем, каб потым,
Эўразьвяз спрабуе пачаць свае адносіны з Беларусьсю з эканамічных праектаў з жаданьнем, каб потым, калі Беларусь будзе ўцягнутая ў гэтыя шматлікія грашовыя праекты з Захадам, адносіны таксама перакінуцца і на палітычную сфэру.
калі Беларусь будзе ўцягнутая ў гэтыя шматлікія грашовыя праекты з Захадам, то адносіны таксама перакінуцца і на палітычную сфэру. Як кажуць дасьледчыкі палітыкі Эўразьвяз, адбудзецца spillover effect – перацяканьня адносінаў з эканамічнага поля ў палітычнае. Зараз адносіны толькі адраджаюцца, ўсталёўваюцца, пакуль Эўразьвяз вуснамі прадстаўніка Эўракамісіі ў Беларусі Жана Эрыка Хольцапфэля кажа, што ён супраць усялякіх умоваў і абумоўленасьцяў, каб не апекчыся і не падпасьці пад абвінавачваньні, што Эўразьвяз ставіць нерэалістычныя мэты і потым іх не выконвае.

Так што я б сказаў, што мэтаў як такіх няма. Адной з задачаў зьяўляецца адраджэньне кантактаў, спроба ўцягнуць Беларусь у эканамічныя праекты, каб потым выходзіць на эканамічнае супрацоўніцтва.

Дракахруст: Віталь, а як бы Вы падсумавалі прамежкавыя вынікі новай палітыкі Эўразьвязу адносна Беларусі?

Віталь Портнікаў
Портнікаў
: Трэба сказаць, што сытуацыя вакол Усходняга партнэрства – гэта новая сытуацыя ў адносінах паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Згадзімся, што калі яшчэ год таму нам бы нехта сказаў, што будуць такімі інтэнсіўнымі кантакты паміж Менскам і Брусэлем, што Аляксандар Лукашэнка наведае Кіеў і Вільню, то мы б гэтаму не паверылі. Але зь іншага боку трэба сказаць, што пакуль мы бачым толькі дэкарацыі ўзаемаадносінаў. Нейкіх сур’ёзных падыходаў з абодвух бакоў не назіраецца. Так, Беларусь стала часткай пэўнай праграмы, якую распачаў Эўразьвяз.

Сама гэтая праграма магчыма зьяўляецца для Беларусі нейкім авансам ці шанцам, але для іншых краін постсавецкай прасторы,
Чаго не дамагліся абодва бакі - яны не ператварылі дэкаратыўныя адносіны ў сапраўдныя.
напрыклад, для Ўкраіны, ўдзел у гэтай праграме зусім не падарунак. Да пэрспэктывы іх уступленьня ў Эўразьвяз у Брусэлі ніхто ня ставіцца сур’ёзна.

Польска-швэдзкая ініцыятыва ня ёсьць брамай у шчасьлівае жыцьцё, гэта сапраўды праграма супрацоўніцтва з даволі абмежаванымі функцыямі – і ня больш за тое.

І мы павінны ўсьведамляць, чаго не дамагліся абодва бакі – яны не ператварылі дэкаратыўныя адносіны ў сапраўдныя. А Беларусі, як эўрапейскай краіне, патрэбныя сапраўдныя стасункі з Эўразьвязам, а не адно намеры супрацоўнічаць.

Дракахруст: Войцэх, Усходняе партнэрства сапраўды было польска-швэдзкай ініцыятывай і на Ваш погляд, калі падводзіць папярэднія вынікі – наколькі яна была плённай? Ці мэтай сапраўды было адно аднаўленьне кантактаў? Дык асаблівага дыпляматычнага майстэрства ня трэба, каб такой мэты дасягнуць.

Войцэх Бародзіч- Смаліньскі
Бародзіч-Смаліньскі
: Ну, пакуль гэтая ініцыятыва ня скончылася, яна працягваецца. Пакуль цяжка сказаць, ці дасягнутыя ўсе яе мэты. Мне здаецца, што рэч, пра якую мы забываем, гэта як Беларусь выглядае на фоне іншых краінаў, якія таксама ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве. Мне здаецца, што Эўропа прыйшла да высновы, што калі мы ня можам зьмяніць Аляксандра Лукашэнку, то трэба неяк пачаць супрацоўніцтва, таму што мы бачым, што хуткіх зьменаў у Беларусі ня будзе.

Немагчыма таксама вызначыць, што мог бы кіраваць дзяржавай пасьля Лукашэнкі. Эўропа вельмі расчараваныя вынікі "каляровых" рэвалюцыяў, тым, як ідуць справы ва Ўкраіне і ў Грузіі. Зараз Эўропа адыходзіць ад такой палітыкі, што трэба заўсёды казаць пра дэмакратыю. пра свабоду прэсы, а трэба маленькімі крокамі ўваходзіць на невядомыя тэрыторыі і чакаць адказу. Здаецца, што тут Беларусь адказвае настолькі, наколькі здольныя беларускія ўлады. Усе хацелі, каб гэтыя крокі былі больш хуткімі, але на ўсё патрэбны час.
Трэба сказаць, што на фоне астатніх сяброў Партнэрства Беларусь – ня самая жорсткая дыктатура, там ёсьць Армэнія і Азэрбайджан. У
Трэба сказаць, што на фоне астатніх сяброў Партнэрства Беларусь – ня самая жорсткая дыктатура, там ёсьць Армэнія і Азэрбайджан. У параўнаньні з імі Беларусь – гэта "цяжкая дэмакратыя".
параўнаньні з імі Беларусь – гэта "цяжкая дэмакратыя". І эўрапейскія палітыкі пачалі гэта разумець.

І нарэшце важны чыньнік – гэта стасункі з Расеяй. Дзянісу здаецца, што няма ніякага мэты Партнэрства. Мне здаецца, што такая мэта ёсьць – адцягнуць усе гэтыя краіны ад Расеі. Гэта доўгатэрміновая мэта і пра яе ніхто ня кажа адкрыта, бо ва ўсіх афіцыйных дакумэнтах Партнэрства – гэта ініцыятыва, якая не скіраваная супраць Расеі. Але насамрэч мэта – адцягнуць гэтыя 6 краінаў ад Расеі.

Дракахруст: Крытыкі новай палітыкі Эўразьвязу адзначалі, што Эўропа тым самым адмаўляецца ад сваіх прынцыпаў, што беларускі рэжым прымушае раскрываць яму абдымкі і прымаць яго такім, які ён ёсьць за розныя даброты. І вось раптам Менск абвяшчае істотныя саступкі ў сфэры выбарчага заканадаўства, у сфэры, да якой стаўленьне аўтарытарных рэжымаў звычайна асабліва трапяткое. Прычым, рэформу заканадаўства зьбіраюцца фарсіраваць, каб ўжо красавіцкія мясцовыя выбары прайшлі па новым кодэксе.

А зь якой такой патрэбы? Здаецца, ўсё ж разьвівалася для Менску выдатна – грошы ад МВФ паступалі спраўна, і немалыя дарэчы, візіцёры з Эўропы зьмянялі ў Менску адзін аднаго. З чаго саступаць? Ці гэта саступкі чыста касмэтычныя, ўяўныя, чарговыя “пацёмкінскія вёскі” лібэралізацыі? Віталь, як Вы мяркуеце?

Портнікаў: Варта пачакаць, якім будзе практычнае ўвасабленьне ў жыцьцё тых ці іншых рашэньняў беларускага кіраўніцтва. Бо адна справа – гэта зьмена ў заканадаўства, хаця і гэта даволі важная рэч, іншая справа, як гэта ўвасабляецца на практыцы. У Расеі выбарчае заканадаўства нашмат больш лібэральнае, чым у РБ, але гэта не перашкаджае расейскай уладзе цалкам кантраляваць выбары і нават калі гэты кантроль ня ўжывае цэнтральная ўлада, мы бачым, як дзейнічае ўлада на месцах. Калі няма кантролю грамадзтва над уладай, ніякае
У Расеі выбарчае заканадаўства нашмат больш лібэральнае, чым у РБ, але гэта не перашкаджае расейскай уладзе цалкам кантраляваць выбары.
заканадаўства ня можа абараніць права выбару.

У Менску нашмат лепш, чым у Брусэлі, разумеюць, што ў Беларусі такога кантролю няма ў у бліжэйшыя гады ня з'явіцца. Таму Менск нічым асабліва не рызыкуе. Можна зьмяніць заканадаўства, можна ўсталяваць лібэральныя нормы, можна пасадзіць назіральнікаў ад апазыцыі на выбарчых участках, як мы гэта бачылі на апошніх мясцовых выбарах у Расеі – нічога ад гэтага ня зьменіцца, ані вынікі выбараў, ані грамадзкая рэакцыя на іх. Зараз пакуль Менск адмаўляецца ад таго, што і так нікому асабліва не было патрэбна. Шмат у якіх момантах кантролю, асабліва ў юрыдычных пытаньнях, рэжым быў гіпэртрафаваны. Ён можа пазбыцца гэтай гіпэртрафаванасьці і спакойна дзейнічаць надалей, не баючыся сур’ёзнай пагрозы.

Дракахруст: Падчас свайго выступу на нарадзе, прысьвечанай рэформе выбарчага заканадаўства, Аляксандар Лукашэнка зрабіў сэнсацыйную заяву: “нам трэба няшмат часу, і гэтыя 12 ці 15 прапаноў ЭЗ можна спакойна прыняць, бяз шкоды для нашай краіны, нашай унутранай палітыкі”.Я нагадаю, што гэтыя 12 ўмоваў ці прапановаў Эўразьвязу былі сфармуляваныя яшчэ ў лістападзе 2006 году і тычыліся ўсіх сфэраў грамадзкага жыцьця – ад выбарчага заканадаўства да скасаваньня сьмяротнага пакараньня. Цікава адзначыць, што яшчэ ў траўні ў інтэрвію агенцтву Reuters Лукашэнка гаварыў нешта зусім іншае:

Гэта настолькі наіўныя і непрымальныя прапановы для нас, што проста сьмешна... Гэтыя прапановы тут фармавалі тыя людзі, якія не жадалі нармалізацыі стасункаў Беларусі і ЭЗ.

А зараз аказваецца, што ўсе гэтыя прапановы можна разам прыняць, і не такія яны ўжо і наіўныя. У чым тут справа – робіцца шырокае абяцаньне напярэдадні рашэньня Эўразьвязу наконт санкцыяў, сапраўды абвяшчаецца эра лібэралізацыі ці нешта іншае? Дзяніс

Мельянцоў: Сапраўды, набліжаецца час, калі Эўразьвяз будзе прымаць рашэньне наконт лёсу санкцыяў. Таму трэба нейкім чынам інтэнсыфікаваць абяцаньні перад разглядам гэтага пытаньні. На шмат якіх сустрэчах эўрапейскімі экспэртамі, чыноўнікамі і палітыкамі казалася, што за пэрыяд, які прайшоў з папярэдняга рашэньня аб "замарозцы" санкцыяў афіцыйны Менск практычна нічога не зрабіў па
12 патрабаваньняў Эўразьвязу і насамрэч даволі наіўныя ў тым сэнсе, што яны даволі размытыя і неканкрэтныя.
выкананьні патрабаваньняў, пра якія мы гаворым. Таму застаецца няшмат часу, калі беларуская ўлада можа прадэманстраваць, што яна гатовая да зьменаў. Хаця б прадэманстраваць, бо выканаць патрабаваньні за тыдзень-два натуральна немагчыма.

Другім адказам можа быць тое, што сапраўды насьпеў нейкі час для сапраўдных пераменаў, а не памякчэньня палітычных практык рэжыму да яго апанэнтаў і ўсяго астатняга. І Менск выбірае сфэры, для яго менш значныя. Я згодны зь Віталём, што беларускі рэжым мае велізарны запас трымаласьці і часткай гэтага запасу можна ахвяраваць без асаблівых пагрозаў для ўлады.

Бо сапраўды лібэралізацыя выбарчага заканадаўства не гарантуе таго, што выбары будуць свабоднымі і справядлівымі. Ёсьць яшчэ такі нюанс, што паколькі беларуская ўлада адчувае, што ўнутры Беларусі на сёньняшні дзень у яе няма канкурэнцыі і апазыцыя ў самым слабым сваім стане за апошнія гады, то таму чаму і не лібэралізаваць выбарчае заканадаўства.

Наконт 12 патрабаваньняў ЭЗ – тут яшчэ прасьцей. У свой час яны былі названыя наіўнымі і Лукашэнка ў траўні гэта паўтарыў. Яны і насамрэч даволі наіўныя ў тым сэнсе, што яны даволі размытыя і неканкрэтныя. Гэтыя патрабаваньні, як і іх выкананьне можна трактаваць як заўгодна.
Лукашэнка дазволіць пару мітынгаў і будзе трактаваць як ажыцьцяўленьне свабоды сходаў. Я думаю, што выкананьне гэ
тых 12 патрабаваньняў будзе прафанавацца, а зьмена выбарчага заканадаўства з аднаго боку не гарантуе свабодных выбараў, а з другога боку, ў нас і парлямэнт, і мясцовая ўлада няшмат што вырашаюць.

Дракахруст: Войцэх, а Эўразьвяз сапраўды настолькі наіўны, што паверыць у выкананьне Лукашэнкам яго наіўных патрабаваньняў?

Бародзіч-Смаліньскі: Мне здаецца, што Захад наагул ня верыць у гэтыя 12 крокаў, прапанаваных Эўракамісіяй. Ёсьць разуменьне, што беларускія ўлады трэба больш прыцягваць да Эўразьвязу. Эўрапейцы гатовыя зрабіць шмат рэчаў, каб паказаць беларускім уладам , што мы прагматычныя і хочам размаўляць толькі пра эканоміку і пра бізнэс, а потым будзем думаць, што рабіць з дэмакратыяй. Усе крокі па
Апазыцыя ў Беларусі вельмі разьбітая і слабая, і цяжка спрагназаваць, што будзе потым, калі б нават Захад падтрымаў апазыцыйныя рухі.
лібэралізацыі, якія зрабіла беларуская ўлада, зробленыя таму, каб Захад мог канстатаваць посьпехі палітыкі.

Але ўсе, хто разумее сытуацыю. ўсьведамляюць, што ня мае ніякага значэньня, як выглядае заканадаўства ў Беларусі, бо ўсё вырашаецца адной асобай. На Захадзе даволі прагматычны падыход. які накіраваны толькі на прыцягваньне Беларусі, а не на ўнясеньне ў яе дэмакратыі. Усе экспэрты бачаць тое, пра што казаў Дзяніс – што апазыцыя ў Беларусі вельмі разьбітая і слабая, і цяжка спрагназаваць, што будзе потым, калі б нават Захад падтрымаў апазыцыйныя рухі.

Дракахруст: Зараз шмат хто кажа, што зьмена палітыкі Эўропы адбылася з тае прычыны, што ранейшая палітыка паказала сваю бясплённасьць. А што павінна адбыцца, каб усе ўпэўніліся ў бясплённасьці, неэфэктыўнасьці і новай палітыкі? І калі гэта можа адбыцца?

Портнікаў: Па-першае, я абсалютна не ўпэўнены, што новая палітыка будзе такой ужо бясплённай. Проста эвалюцыя Ўсходняй Эўропы больш складаная і цяжкая, чым эвалюцыя Эўропы Цэнтральнай. Я ня бачу тут у Беларусі ніякага сур’ёзнага выключэньня з тых эвалюцыйных працэсаў. Мы павінны ўсьведамляць, што ў беларускага кіраўніцтва, як і ў расейскага кіраўніцтва, проста няма ніякіх
У беларускага кіраўніцтва, як і ў расейскага кіраўніцтва, проста няма ніякіх рэальных ідэяў па мадэрнізацыі сваіх краінаў.
рэальных ідэяў па мадэрнізацыі сваіх краінаў. Можна, як тое робіць прэзыдэнт Мядзьведзеў, прапаноўваць скасоўваць летні час, але ад гэтага Швэйцарыю не пабудуеш, колькі гадзіньнікам не баўся. Тое ж можна сказаць і пра прэзыдэнта Лукашэнку. Так што так ці інакш беларускаму кіраўніцтву, калі яно хоча ня толькі ўтрымаць уладу, але і падтрымліваць пэўную стабільнасьць у краіне, давядзецца ісьці на супрацоўніцтва з ЭЗ, шукаць нейкай дапамогі, праводзіць эканамічныя, хай і павольныя зьмены. А ў выніку будзе мяняцца і беларускае грамадзтва. І мне цяжка сказаць, якімі павінны быць рэцэпты ЭЗ, каб усё гэта зрабіць хутка і эфэктыўна. Магчыма, паступова і эфэктыўна – гэта найлепшае выйсьце.

Дракахруст: Войцэх, а ці ёсьць нейкая сытуацыя ці нейкі тэрмін – скажам, прайшло 2 гады і ў Эўропе ўсе скажуць:"Мы пралічыліся, вялі няправільную палітыку і таму давайце вернемся ў ліпень 2008 году". Такое можа быць?

Бародзіч-Смаліньскі: Здаецца, не. Зараз усе краіны накіраваныя на разьвіцьцё гэтай ініцыятывы. Зараз інтэнсіўна разьвіваюцца адносіны
Гэты цягнік ужо набраў хуткасьць і яго нельга спыніць, да яго можна толькі далучыцца.
ў межах Усходняга партнэрства, да гэта будзе падключаная актыўнасьць грамадзянскіх супольнасьцяў краінаў-партнэраў. Зараз ніхто ня хоча спыняць гэты працэс. Гэты цягнік ужо набраў хуткасьць і яго нельга спыніць, да яго можна толькі далучыцца.

Мельянцоў: Я б ня стаў засяроджвацца на праграме Ўсходняга партнэрства, бо гэта толькі частка палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. У праграме Ўсходняга партнэрства сапраўды ёсьць стратэгія наблізіць краіны-партнэры да ЭЗ, але яна ня ставіць канкрэтных мэтаў кшталту таго, што сказам, праз некалькі гадоў з Беларусьсю павінна быць падпісаная дамова пра асацыяцыю і ў Беларусі павінны адбыцца дэмакратычныя пераўтварэньні. Яна прапануе пэўныя выгоды для Беларусі, калі сама Беларусь гэтага захоча. Калі Беларусь праз некалькі гадоў не падпіша дамову пра асацыяцыю, гэта будзе хібай не праграмы, а Беларусі. Паколькі няма крытэрыяў эфэктыўнасьці, то галоўным дасягненьнем выступае дыялёг. Калі ён будзе працягвацца, то можна будзе казаць, што новы падыход эфэктыўны.
Беларусь сёньня ўжо дастаткова моцна завязаная на заходнія крэдыты, на грошы МВФ.


У тых умовах, што ёсьць зараз, цяжка ўявіць сабе сытуацыю, ў якой дыялёг можа быць спынены. Беларусь сёньня ўжо дастаткова моцна завязаная на заходнія крэдыты, на грошы МВФ. Таму яна і надалей будзе імітаваць крокі па дэмакратызацыі, адкрытасьці, збліжэньні, а ЭЗ і надалей будзе прымаць гэтыя крокі за чыстую манэту, каб ня страціць свой твар і не спыніць гэты дыялёг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG