Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Хамайда адведвае магілы сяброў


Для аднаго са старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў восеньскія Дзяды — гэта ня толькі грамадзкія акцыі, прысьвечаныя Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. 2-га лістапада Барыс Хамайда штогод адведвае магілы сваіх паплечнікаў і аднадумцаў.

Барыс Хамайда, які два гады таму адзначыў свае круглыя 60-я ўгодкі, з жалем адзначае, што ягоных маладзейшых сяброў і аднадумцаў ужо няма на гэтым сьвеце.

На гарадзкіх могілках “Копці” ён наведаў магілы Рамана Салаўяна, які трагічна сышоў з жыцьця зусім маладым хлопцам, а таксама Алеся Мудрычэнкі і Сяргея Цярэнцьева — першых віцебскіх сябраў Беларускага Народнага Фронту.

Каля кожнай магілы спадар Хамайда разгортваў бел-чырвона-белы сьцяг і ўскладаў кветкі.

Хвілінай маўчаньня пад нацыянальным сьцягам апазыцыянэр ушанаваў памяць і свайго лепшага сябра Ўладзімера Плешчанкі, былога старшыні абласной суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Уладзімер Плешчанка памёр тры гады таму ад хваробы сэрца. Грошы на надмагільны помнік апазыцыянэру, які пахаваны на могілках у вёсцы Друкава, зьбіралі і мясцовыя, і менскія актывісты — сябры па партыі і простыя жыхары Віцебску, якія сустракаліся зь ім падчас пікетаў каля так званага “Сіняга дому” — на транспартным прыпынку каля дому № 28 па вуліцы Леніна.

Ушанаваньне памяці Ул.Плешчанкі ў Віцебску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:43 0:00


Яшчэ адно месца, якое на Дзяды звычайна наведвае Барыс Хамайда, — гэта месца расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля вёскі Паляі Віцебскага раёну.

Напрыканцы верасьня невядомыя вандалы зьнішчылі тут некалькі драўляных крыжоў, усталяваных у розны час дэмакратычнымі актывістамі. 20-га кастрычніка адзін з крыжоў аднавілі, але і яго праз колькі дзён нехта сьпілаваў. Міліцыянты адмовіліся заводзіць крымінальную справу на злачынцаў: маўляў, у гэтай справе няма ні сьведкаў, ні падазраваных.

29 кастрычніка сябры партыі БНФ, руху “За свабоду”, прадстаўнікі іншых грамадзкіх аб’яднаньняў паставілі тут пяць новых драўляных крыжоў. Яшчэ адзін сёньня ўсталяваў Барыс Хамайда:

“Прыйшлося ўзяць у рукі сякеру і самому рабіць гэты крыж. Прыйдзе час, і тут, у Паляях, будзе мэмарыял. А тым, хто ламае гэтыя крыжы, вандалам, я хачу вось што сказаць: мы будзем ставіць тут крыжы, колькі б іх ні ламалі. Будзем самі рабіць і будзем аднаўляць. Вечная памяць усім тым, хто тут быў расстраляны!”

Барыс Хамайда ўсталяваў крыж ля Паляёў.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00


Напрыканцы Барыс Хамайда прачытаў малітву ў памяць пра загінулых, павесіў на крыж вянок, запаліў сьвечкі і ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг.

Барыс Хамайда адведвае магілы сяброў

Б.Хамайда каля магілы Рамана Салаўяна.



Тут пахаваны Алесь Мудрычэнка, адзін зь першых сябраў БНФ.



Сяргею Цярэнцьеву было ўсяго 47 год, калі ён пакінуў гэты сьвет



Каля магілы Ўладзімера Плешчанкі



Усталяваўшы крыж, Барыс Хамайда прачытаў малітву ў памяць пра загінулых.



Крыжы пад Паляямі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG