За няскошаную траву многім пагражае штраф да 900 тысячаў рублёў.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дадзены момант ужо выпісана больш 200 прадпісаньняў і 42 гаспадары пакараны штрафам. Гэта выклікае абурэньні, асабліва ў нямоглых і адзінокіх прыватнікаў. Але міліцыянты няўхільныя.
“На некаторых выпісваецца прадпісаньне. Калі людзі нармальныя, яны выконваюць. Устанаўліваецца тэрмін — яны выконваюць, прыбіраюць усё. Калі чалавек не выконвае, то на яго складаецца адміністратыўны пратакол у парадку артыкула 21-14”, — распавядае пра сваю працу старшы лейтэнант участковы Дзьмітры Логвін.
На гэтай глебе ў баранаўцаў здараюцца канфлікты са сваім участковым. Жыхарка вуліцы Спакойнай шкадуе, што ў міліцыі няма знаёмага, які б заступіўся. Яна не разумее, чаму міліцыянты прадраліся менавіта да яе.
“У нас грошай няма. Трэба сьпярша дом пафарбаваць. Паглядзеце, колькі платоў стаіць нефарбаваных. Мы набралі крэдытаў. У нас грошай, можна сказаць, на ежу не хапае”.
Міліцыянты адкрыта прызнаюцца, што ім неабходна актыўна прыцягваць жыхароў гораду да адказнасьці.
“Работы нам яшчэ дастаткова шмат. Усюды парушэньні. Адказнасьць за тую самую няскошаную траву або за загрувашчваньне будаўнічымі матэрыяламі прылеглай тэрыторыі — ад пяці базавых велічынь”, — паведамляе намесьнік начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі ГАУС маёр Аляксей Трафімаў.
Ён усьведамляе складанасьць становішча самотных пэнсіянэраў, але лічыць вінаватымі толькі іх саміх:
“У нашым прыватным сэктары бальшыня грамадзянаў вельмі сталага веку. Штраф 175 тысячаў — гэта даволі адчувальна для пэнсіянэра. Людзі знаходзяць апраўданьне ў адсутнасьці памочнікаў або ў фінансавых цяжкасьцях. Ня можаш сам — папрасі суседа”.
Мясцовы юрыст і праваабаронца Сяргей Гоўша кажа, што да мэтодыкі адміністратыўных штрафаў улады зьвяртаюцца нярэдка. Раней падпільноўвалі кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі. Ён пацьвярджае існаваньне адпаведнага закону, але не выключае, што зараз такім чынам імкнуцца папоўніць гарадзкі бюджэт, які трашчыць па швах:
“Ня можна мыць машыну каля свайго дома — гэта ўжо з экалягічнага пункту погляду. Мезяка некалі пакаралі за гэта. За ім наогул была сьлежка тады па выбарах. І тут якраз убачылі, што машыну працірае. Ага! Актыўна ідзе збор сродкаў, таму што, напэўна, у бюджэце не хапае грошай. І гэта адна з прычынаў актывізаваць працу міліцыі, праводзіць рэйды, каб прыцягнуць сродкі нейкія”.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дадзены момант ужо выпісана больш 200 прадпісаньняў і 42 гаспадары пакараны штрафам. Гэта выклікае абурэньні, асабліва ў нямоглых і адзінокіх прыватнікаў. Але міліцыянты няўхільныя.
Паводле лёгікі міліцыянта, у Баранавічах шмат ненармальных людзей.
Грошай на ежу не хапае.
“У нас грошай няма. Трэба сьпярша дом пафарбаваць. Паглядзеце, колькі платоў стаіць нефарбаваных. Мы набралі крэдытаў. У нас грошай, можна сказаць, на ежу не хапае”.
Міліцыянт: “Работы яшчэ шмат”