12 КРАСАВІКА
У Смаргоні падчас гульні другога туру чэмпіянату Беларусі па футболе Смаргонь - Дынама Менск адбыліся сутычкі мясцовай міліцыі зь менскімі фанатамі
13 КРАСАВІКА
Пратэст прадпырмальнікаў у Гомелі. Старшыня аблсавету Валер Сяліцкі (у цэнтры) гатовы прыняць пэтыцыю
14 КРАСАВІКА
Калегія ў крымінальных справах Гомельскага абласнога суду абвясьціла прысуд пухавіцкім удзельнікам забойства аднавяскоўца, якога падазравалі ў падпалах. На здымку (зьлева направа): Аляксандар Петручэня, Ігар Макарэвіч, Тацьцяна Юхневіч, Сяргей Аліферовіч.
Аляксандар Лукашэнка сустракаецца зь мітрапалітам Менска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам
Прэс-канфэрэнцыя арганізатараў «Дударскага фэсту», які сёлета адбудзецца 24, 27 і 28 красавіка: Зьміцер Сасноўскі, Васіль Верабейчыкаў, Алег Клімчанка, Андрэй Апановіч
15 КРАСАВІКА
16 КРАСАВІКА
Узровень вады ў рацэ Гараджанцы, што на Віцебчыне, быў падняўся амаль на мэтар. Такой паводкі не было ўжо гадоў дваццаць
17 КРАСАВІКА
У Менск з візытам прыбыла дэлегацыя чэскага прадстаўніцтва ў Эўразьвязе на чале зь міністрам замежных спраў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам