Аглядная місія будзе працаваць 29 красавіка – 13 траўня у Менску.
Калядзіна падкрэсьлівае, што рашэньне, адмовіць альбо прадаставіць наступны транш крэдыту, Рада дырэктароў МВФ прыме пасьля таго, як завершыцца праца гэтай місіі.
Аглядную місію ачоліць Крыстофэр Джарвіс, паведамляе Інтэрфакс.
![](http://gdb.rferl.org/9B845D32-9469-4694-B3AC-B1503180BAB3.gif)
31 сьнежня 2008 году Міжнародны валютны фонд папярэдне пагадзіўся выдзеліць $2,5 мілрд стабілізацыйнага крэдыту. Місія Міжнароднага валютнага фонду й урад Беларусі дасягнулі пагадненьня пра эканамічную праграму тэрмінам на 15 месяцаў.
Выканаўчае бюро МВФ 12 студзеня ўхваліла праграму "стэнд-бай" для Рэспублікі Беларусь. Памер дапамогі - $2,46 млрд.
Беларусь вяла перамовы з МВФ пра вылучэньні стабілізацыйнага крэдыту на $2 млрд з 27 кастрычніка 2008 году.
Беларусь матывавала просьбу неабходнасьцю стварэньня “падушкі” бясьпекі для стрымліваньня пасьледкаў сусьветнага фінансавага крызісу на эканоміку й фінансавую сыстэму краіны.
Беларусь ёсьць сябрам МФВ з 1992 году. За час супрацоўніцтва з фондам Беларусь атрымала ад МВФ у суме тры траншы крэдыту ў 1993—1995 гадах. Пасьля фонд спыніў вылучэньне крэдытаў Беларусі з-за неадпаведнасьці эканамічнай палітыкі ўраду рэкамэндацыям фонду.