Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ цікавіцца беларускай прыватызацыяй


Міжнародны валютны фонд разглядае пэрспэктывы продажу акцый буйных беларускіх прадпрыемстваў.


Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасьці.

Гэтае пытаньне абмяркоўвалася падчас сустрэчы старшыні камітэту Рыгора Кузьняцова зь кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крысам Джарвісам і старшым эканамістам місіі Шуанем Дзінгам, паведамляе Інтэрфакс.

Прадстаўнікоў місіі МВФ цікавілі пытаньні парадку продажу акцый, якія належаць дзяржаве, пэрспэктывы продажу пакетаў акцый буйных прадпрыемстваў, мэханізму продажу аб’ектаў нерухомасьці за адну базавую велічыню.

Нагадаем, у Менску знаходзіцца місія МВФ, якая вывучае эканамічную сытуацыю ў Беларусі ў рамках праграмы stand-by. Чарговая місія МВФ наведае Беларусь у красавіку.

У студзені 2009 года МВФ ухваліў выдзяленьне Беларусі крэдыту ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, разьлічаную на 15 месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG