Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мяккая дэвальвацыя — працэнты на 2-3% у месяц”


Сёньня ў Менску пачынае працу місія Міжнароднага валютнага фонду, якая вывучыць апошнія зьмены ў эканоміцы Беларусі. Нагадаем, у студзені МВФ ухваліў выдзяленьне стабілізацыйнага крэдыту для Беларусі ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, якая разьлічана на 15 месяцаў. Першы транш крэдыту паступіў у Беларусь у студзені. Чарговы – ў 400 мільёнаў даляраў –чакаецца ў красавіку. Пра тое як выконвае афіцыйны Менск рэкамэндацыі МВФ -- дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка.


Карэспандэнт: Што чакае экспэртаў МВФ у Беларусі, ці адпавядаюць зьмены ў эканоміцы дадзеным абяцаньням лібэралізацыі?

Заіка: Разумееце, гэта не прыезд Лукашэнкі ў райцэнтар для вывучэньня становішча на малочнай фэрме. Гэта стандартная місія МВФ. Яны прыедуць, каб пабачыць асноўныя паказчыкі, вывучыць статыстыку, трэнды, каб выявіць сытуацыю, якая будзе разьвівацца ў першым квартале. Гэта не візыт начальства. Яны будуць глядзець, якое становішча з золатавалютнымі рэзэрвамі, з курсам беларускага рубля, якія могуць быць пагрозы, можа, і абвал быць.

Карэспандэнт: А што адбываецца ў нас з золатавалютнымі рэзэрвамі?

Леанід Заіка
Заіка: Яны памяншаюцца. Такая сытуацыя ў многіх краінах сьвету. Бо цяпер пачынаецца самая вялікая і складаная задача – збалянсаваньне патокаў грашовых і таварных – сусьветнай эканомікі.

Пакуль у нас рэакцыя гаспадарчых суб'екатў не вельмі эфэктыўная. Попыт на валюту ў тры з паловай разы апярэджвае прапанову. Не існуе дастаткова выразнай пазыцыі, што трэба прыстасоўвацца да зьнешніх рынкаў. Калі на зьнешніх рынках падзеньне 15-20%, то ў нас атрымоўваецца рост недзе 1% прамысловай вытворчасьці. Гэта дрэнная рэакцыя. Чакае тое, што трэба ісьці на скарачэньне прыбыткаў, на скарачэньне занятасьці.

Карэспандэнт: Ці можа быць яшчэ адна дэвальвацыя беларускага рубля?

Заіка: Можа быць мяккая дэвальвацыя – працэнты на 2-3% у месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG