СЛУХАЦЬ:
Сярод іншага ён адказаў і на пытаньні пра беларуска-амэрыканскія дачыненьні, умовы для скасаваньня санкцыяў Вашынгтону супраць афіцыйнага Менску, магчымасьці аднаўленьня праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у ЗША.
(Каліноўскі:) “На мінулым тыдні была апублікаваная справаздача Дзярждэпартамэнту ЗША па правах чалавека. Яна вызначае сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі як “вельмі кепскую”, хаця і згадвае некалькі пазытыўных момантаў. Скажыце, спадар Мур, як, на вашую думку, паўплывае гэтая справаздача на далейшую палітыку ўраду ЗША адносна беларускіх уладаў?”
(Мур:) “Справаздача па правах чалавека падрыхтаваная Дзяржаўным дэпартамэнтам, і, такім чынам, яна прадстаўляе афіцыйную пазыцыю Злучаных Штатаў. Гэта дакумэнт, які не абавязкова ўплывае на палітыку, ён больш прадстаўляе фундамэнтальны падыход. У справаздачы сапраўды адзначаюцца сытуацыі, якія выклікалі занепакоенасьць. У ёй таксама адзначаюцца паляпшэньні, якія адбыліся летась. Мы хочам быць аптымістычнымі і спадзяемся, што ў справаздачы па выніках 2009 году будзе адзначана болей пазытыўных зьменаў”.
(Каліноўскі:) “МЗС Беларусі пакуль, па сутнасьці, не адрэагаваў на справаздачу. Якую рэакцыю беларускіх уладаў вы хацелі б атрымаць на гэты дакумэнт?”
(Мур:) “Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў выказаў пэўную рэакцыю, зазначыўшы, што Міністэрства замежных спраў ня будзе камэнтаваць розныя справаздачы па правах чалавека. Я мяркую, што многія краіны ў сьвеце ня любяць ацэнак з боку ЗША. Іншыя краіны кожны дзень ацэньваюць сытуацыю ў ЗША, і гэта нас не засмучае. На маю думку, гэтая справаздача вельмі збалянсаваная, і кожны бесстаронны назіральнік прызнае гэта”.
(Каліноўскі:) “Спадар Мур, давайце зьвернемся да беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў. Ці пагаджаецеся вы з думкай, якая гучала ў СМІ, што ў двухбаковых адносінах ЗША і Беларусі няма прагрэсу зь мінулага году? Што далей? Ці могуць ЗША прапанаваць нейкія новыя ініцыятывы? У прыватнасьці, спадар Папоў казаў, што Менск чакае крокаў з вашага боку ў першую чаргу”.
Пазытыўныя крокі Менску дапамаглі б нам зрабіць болей у адказ ...
Калі адцягнуць на момант увагу ад санкцыяў, то я хацеў бы пагаварыць пра двухбаковыя пытаньні, якія нас вельмі цікавяць. Адно зь іх — справа Эмануіла Зэльцэра, які яшчэ знаходзіцца ў турме. Вашынгтон вельмі ясна даў зразумець, як адміністрацыя Буша, гэтак і адміністрацыя Абамы, што для таго, каб палепшыць нашыя двухбаковыя адносіны, гэтая справа павінна быць вырашаная шляхам вызваленьня спадара Зэльцэра. Ён вельмі хворы, і мы вельмі занепакоеныя ягоным здароўем. Іншая праблема ў тым, што мы ўсё яшчэ маем толькі 5 дыпляматаў тут у амбасадзе. Як я раней казаў, сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі для нас больш важная, чым колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Беларусі. Але ў любым выпадку мы спадзяемся, што гэтая сытуацыя таксама можа быць вырашаная.
Як і раней, мы шчыльна каардынуем нашыя падыходы да Беларусі з Эўрапейскім зьвязам. І ў дачыненьні санкцыяў, і ў дачыненьні агульнай палітыкі. І хоць гэта ня тычыцца амэрыканскіх адносін зь Беларусьсю, мы вітаем ініцыятыву Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу. Такім чынам, мы будзем чакаць рашэньня Эўразьвязу наконт санкцыяў на адрас Беларусі, а таксама рашэньняў праскага саміту ЭЗ у траўні, і будзем працягваць шчыльны дыялёг з Эўропай наконт Беларусі”.
(Каліноўскі:) “Эўразьвяз наладжвае зь Беларусьсю больш шчыльныя стасункі. Нядаўна тут пабываў Хавіер Саляна, чакаюцца іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі з Брусэлю. Пазыцыя ЗША ў адносінах зь Беларусьсю больш стрыманая. Ці ня бачыце вы ніякай супярэчнасьці з той палітыкай, якую праводзіць Брусэль?”
Мы чакаем рашэньняў праскага саміту ЭЗ, і будзем працягваць шчыльны дыялёг з Эўропай наконт Беларусі ...
(Каліноўскі:) “Вы раней згадалі, што днямі Мінфін ЗША прыпыніў на тры месяцы санкцыі супраць некаторых кампаній канцэрну “Белнафтахім”. А што трэба, каб гэтыя і іншыя санкцыі Злучаных Штатаў супраць беларускага кіраўніцтва былі скасаваныя зусім?”
(Мур:) “Санкцыі прывязаныя да сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Мы ня маем адмысловага канкрэтнага сьпісу. Як і Эўразьвяз, мы разглядаем тут агульныя пытаньні і прынцыпы, у якіх мы хацелі б бачыць прагрэс. Яны зьвязаныя з выбарамі, свабодай СМІ, правам на сходы і пратэсты. Мы хочам бачыць больш актыўны дыялёг паміж уладамі і рэштай грамадзтва. Мы лічым такія рэформы і паляпшэньні важнымі, бо яны дапамогуць Беларусі, узмоцняць яе”.
(Каліноўскі:) “Я хацеў вярнуцца да аднаго з момантаў, якія вы закранулі, наконт таго, што тут не прысутнічае поўны склад амбасады і няма амбасадара, таксама як няма беларускага амбасадара ў Вашынгтоне. Ці працягваюцца нейкія кансультацыі, каб аднавіць статус-кво?”
(Мур:) “У нас няма фармальных перамоваў наконт гэтага. Ёсьць нямала тэмаў, якія мы хацелі б абмеркаваць. І хоць гэтае пытаньне для нас важнае, яно не выступае для нас найважнейшым прыярытэтам”.
(Каліноўскі:) “Спадар Мур, я хацеў запытаць вас, ці будуць сёлета арганізоўвацца праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у Амэрыцы — пасьля таго як Тацяна Казыра, з-за якой адбыўся скандал паміж ЗША і Беларусьсю ў гэтай галіне, вярнулася дадому, а беларускі ўрад запатрабаваў падпісаць адпаведнае міжурадавае пагадненьне аб вяртаньні дзяцей?”
У ЗША спадзяюцца, што праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей будуць адноўленыя...
(Каліноўскі:) “Нягледзячы на тое, што амбасада ЗША працягвае працаваць у скарочаным штаце, яна ладзіць даволі шмат імпрэзаў па праграме культурнага абмену. Што цікавага амбасада арганізуе бліжэйшым часам?”
Культурныя праекты і нашая праграма гуманітарнай дапамогі паказвае, што народ ЗША шчыра цікавіцца Беларусьсю ...
Хацеў бы таксама згадаць, што літаральна некалькі дзён таму я быў у Лагойску. У тамтэйшы шпіталь мы прывезьлі гуманітарную дапамогу — лекі з ЗША для хворых у кардыялягічнае аддзяленьне шпіталя. Мы надаем гуманітарную дапамогу Беларусі з 1991 году, і на гэты час кошт такой дапамогі склаў больш за 270 мільёнаў даляраў. Як і культурныя праекты, нашая праграма гуманітарнай дапамогі паказвае, што народ ЗША шчыра цікавіцца Беларусьсю”.