Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт пачаў спэцыяльнае вядзеньне супраць экс-дырэктара цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле


Вадзім Крывашэеў. Архіўнае фота
Вадзім Крывашэеў. Архіўнае фота

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб пачатку 24 кастрычніка спэцыяльнага вядзеньня супраць Вадзіма Крывашэева, які да 2020 году працаваў дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле і быў звольнены за «кепскую ідэалягічную падрыхтоўку ў калектыве».

Як адзначаецца на адмысловым Telegram-канале «Спэцыяльнае вядзеньне. Афіцыйна», яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • ч.3 артыкулу 426 (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў),
  • ч.1 артыкулу 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ўлады),
  • ч.3 артыкулу 361 (заклікі да санкцый або іншыя дзеяньні, што наносяць шкоды нацыянальнай бясьпецы),
  • ч.3 артыкулу ст.361-1 (стварэньне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраваньні).

Вадзіма Крывашэева просяць прыйсьці ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту Менску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG