Эўразьвяз накіраваў афіцыйную прапанову беларускаму боку пра гатоўнасьць пачаць перамовы аб уступленьні Беларусі ў СГА. Пра гэта паведаміў на пасяджэньні камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў намесьнік кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Андрэй Еўдачэнка. Эўразьвяз і ЗША, асноўныя суб’екты арганізацыі, цягам некалькіх гадоў блякавалі правядзеньне гэтых перамоваў. Аднак цяпер сытуацыя памянялася. Спадар Еўдачэнка спадзяецца, што і ЗША ў студзені-лютым таксама пойдуць на аднаўленьне перамоваў. Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пакуль не назваў канкрэтную дату пачатку перамоваў з Эўразьвязам.
“Мы сыходзім з таго, што прынцыповая гатоўнасьць бакоў да перамоваў ёсьць. Будзем працаваць у гэтым накірунку. Перамовы пра далучэньне да СГА будуць весьціся згодна з правіламі, прынятымі менавіта для ўступленьня ў гэту арганізацыю. Канечне, з абодвух бакоў будуць нейкія ўмовы. Перамовы вяліся. Можа зараз вызначыліся больш якасныя ўмовы для іх далейшага пашырэньня і актывізацыі”.
Нагадаем, на нядаўнім беларускім інвэстыцыйным форуме ў Лёндане намесьнік генэральнага дырэктара Сусьветнай гандлёвай арганізацыі Алехандра Хара заявіў, што асноўныя перамовы па ўступленьні Беларусі ў арганізацыю могуць прайсьці ў 2009 годзе. Ён заклікаў як мага хутчэй пачаць перамовы і падкрэсьліў, што плянка ўступленьня ў арганізацыю з-за крызысу не апусьціцца, а наадварот падвысіцца. І параіў афіцыйнаму Менску сябраваць зь іншымі краінамі-сябрамі СГА.
Эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе, што эўрапейцы прызнаюць пэўную лібэралізацыю беларускай эканомікі. Але ён называе рашэньне аб намеры пачаць перамовы больш палітычным, чым эканамічным.
“Там ёсьць пэўныя ўмовы, якія трэба выканаць. Калі мы прывядзем адпаведна ўмовам СГА наша заканадаўства, дык чаму ж не прыняць? Напрыклад, умовы гандлёвай арганізацыі патрабуюць, каб мы не дапамагалі сваім вытворцам. Гандлёвая арганізацыя сочыць, каб былі аднолькавыя ўмовы канкурэнцыі паміж вытворцамі розных краін. Таму гэта арганізацыя не дазваляе, каб урад нейкай краіны дапамагаў сваім вытворцам, аказваў ім субсыдыі. А Беларусь гэтымі субсыдыямі для вытворцаў розных галінаў карыстаецца вельмі шырока. Вядома, што адбудзецца, калі дзяржава спыніць падтрымку многіх прадпрыемстваў, якія без датацый жыць ня могуць. А такіх амаль што палова. Ну як можа Беларусь уступіць у гандлёвую арганізацыю пры такіх умовах?Яна ня можа цяпер выканаць умовы, калі не абанкруціць амаль палову прадпрыемстваў. А на гэта ўрад наш не ідзе.”
Таксама спадар Злотнікаў адзначыў, што значная колькасьць прадпрыемстваў мае пратэрмінаваную запазычанасьць звыш трох месяцаў. Таму паводле гэтых і іншых крытэраў амаль палова беларускіх прадпрыемстваў насамрэч банкруты.