Арганізацыю заснавалі ў 2005 годзе. Сёлета ўпершыню адбудзецца ўручэньне прэмій ляўрэатам.
Сябры “Праваабарончага альянсу” прызналі лепшай працу ў галіне абароны правоў чалавека журналіста Сямёна Печанко, адвакаткі Тамары Сідарэнкі і праваабаронцы Барыса Звозкага.
Старшыня “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова патлумачыла, што стала галоўным крытэрам для вылучэньня на прэмію:
“У нас шмат вельмі добрых людзей у галіне абароны правоў чалавека. Гэта вядомыя асобы, вядомыя журналісты, вядомыя адвакаты. Трэба было вызначыць толькі тры кандыдатуры. Мы сачылі, каб гэта была ня толькі сёньняшняя праца, але шматгадовы ўнёсак у гэтую дзейнасьць. Каб людзі працавалі ня толькі прафэсійна, але ўкладалі сваю душу. Душа -- гэта вельмі важна”.
Людміла Гразнова заўважыла, што раней ў арганізацыі не было магчымасьці ўзнагароджваць людзей прэміямі і сёлета гэта адбывацца ўпершыню. Яна лічыць, што такім чынам грамадзкасьць зьверне ўвагу на тых людзей, якія дапамагаюць іншым адстойваць свае правы.
“Мы дапамагаем тым грамадзянам, якія пакутуюць ад несправядлівасьці беларускіх судоў. Мы праводзім маніторынг. Але гэта ня самае галоўнае. Галоўнае, што нехта з нас можа працягнуць руку дапамогі і выцягнуць чалавека з вельмі складаных абставінаў”.
У Сусьветны дзень абароны правоў чалавека актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” будуць трымаць аднадзённую галадоўку, патрабуючы ўсеагульнай амністыі і рэабілітацыі для палітычных вязьняў Беларусі.
У Менску адбудзецца марш “невыязных” з патрабаваньнем выкрасьліць з “чорнага” сьпісу прозьвішчы апазыцыянэраў, а на рынках прадпрымальнікі будуць страйкаваць супраць новага закону аб мытных падатках.