Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым выкліканы чарговы ўсплёск барацьбы з карупцыяй?


Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”, Эфір 14 лістапада.


Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную змаганьню з карупцыяй. Чаму раптам актуалізавалася гэтае пытаньне? Ці можна лічыць гэта чысткай праваахоўных органаў? Ці сьведчыць вылучэньне тэмы карупцыі пра пачатак прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі?

Удзельнікі: генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб і публіцыст Аляксандар Фядута.


Чаму раптам Лукашэнка ўбачыў карупцыю?

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч: “Імідж змагара з карупцыяй Лукашэнка заваяваў яшчэ ў 1994 годзе. І за 14 гадоў кіраваньня, здавалася б, можна было вынішчыць усю карупцыю пад корань. Але вось высьвятляецца, што карупцыя ў краіне квітнее. Больш за тое, яна распаўсюдзілася на праваахоўныя органы.

Чаму раптам Лукашэнка зьвярнуў увагу на гэтую праблему? Неяк зь цяжкасьцю верыцца, што ён ня ведаў пра ўсе “справы” пракурора Менскай вобласьці Снегіра. Зноў жа ўзьнікае пытаньне: хто ж яго прызначыў на пракурорскую пасаду? Чым патлумачыць нечаканы ўсплёск барацьбы з карупцыяй?”

Мечыслаў Грыб
Мечыслаў Грыб: “Найперш, барацьбу з карупцыяй трэба весьці плянава, пастаянна, а ня ў выглядзе кампаній, і падключаць да яе шырокія колы грамадзтва, рабіць галосна.

А вось учорашні выступ Лукашэнкі нагадвае кампанію. А перамагчы карупцыю з дапамогай кампаніі немагчыма. Яна мае нейкую іншую мэту. Магчыма, гэта спроба запалохаць чыноўнікаў, каб яны ня бралі хабару”.


Імітацыя барацьбы з карупцыяй

Грыб: “Хацеў бы зьвярнуць увагу на іншы момант. Калі высокі чыноўнік парушае закон нібыта дзеля дзяржаўных інтарэсаў ці па загадзе прэзыдэнта і атрымоўвае за гэта ўзнагароду, то цяжка чакаць ад яго законапаслухмянасьці ў іншых пытаньнях.

Калі высокі чыноўнік парушае закон нібыта дзеля дзяржаўных інтарэсаў ці па загадзе прэзыдэнта і атрымоўвае за гэта ўзнагароду, то цяжка чакаць ад яго законапаслухмянасьці ў іншых пытаньнях.
Вось той самы намесьнік Генэральнага пракурора Купрыянаў, якога ўзгадваў Лукашэнка як прыклад карупцыянэра, у 1997 годзе выступіў з тлумачэньнем Канстытуцыі, паводле якога нас, дэпутатаў Вярхоўнага Савету, можна прыцягваць да адміністратыўнай адказнасьці. Гэта было відавочнае парушэньне заканадаўства. У народзе кажуць, што калі чалавек украў адзін раз і не папаўся, то ён абавязкова ўкрадзе яшчэ раз.

Падаецца, што гэтыя злачынствы былі навідавоку і раней, але пра іх маўчалі. Цяпер зьявіліся прычыны пра іх казаць”.

Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута: “Я б не сказаў, што гэтая тэма ўзьнікла раптоўна. Пра барацьбу з карупцыяй Лукашэнка кажа рэгулярна, асабліва падчас сустрэч з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. У першым складзе адміністрацыі прэзыдэнта быў нават камітэт па барацьбе з карупцыяй.

Але ўсё гэта насамрэч не барацьба, а імітацыя барацьбы. Бо карупцыя мае эканамічныя і інстытуцыйныя прычыны. Публічная згадка пра карупцыю ў пракуратуры зьявілася таму, што зьмяніўся генэральны пракурор. І яму трэба дапамагчы пазбавіцца ад кадраў папярэдняга кіраўніка. А тое, што карупцыю знайшлі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, сьведчыць пра тое, што, магчыма, хутка (пра гэта ходзяць чуткі) там будзе зьменены міністар”.


Чыстка праваахоўных органаў ад “людзей Шэймана”?

Карбалевіч: “У 1990-я гады, калі Лукашэнка прэзэнтаваў вобраз “народнага прэзыдэнта”, у рамках кампаніі барацьбы з карупцыяй пацярпела шмат кіраўнікоў.

Але апошнімі гадамі сытуацыя зьмянілася. Цяпер дзіўна казаць пра барацьбу з карупцыяй, калі ў Драздах будуецца пасёлак, дзе будуць жыць найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі. Некаторыя экспэрты кажуць, што цяпер арышты кіраўнікоў сьведчаць толькі пра барацьбу кланаў пад выглядам барацьбы з карупцыяй. Магчыма, цяпер пад гэтай маркай адбываецца чыстка праваахоўных органаў ад “людзей Шэймана”.

Грыб: “Так, гэта, магчыма, вынік барацьбы кланаў. А магчыма, гэта падрыхтоўка да рынкавых рэформаў. Любы прадпрымальнік раскажа ананімна, колькі ён дае хабару чыноўнікам.

Але запалохаць злодзея немагчыма. Бо вядомы прыклад, калі вешалі злодзеяў, а ў гэты час іншыя злодзеі “чысьцілі кішэні” ў людзей, якія назіралі за гэтым відовішчам”.

Фядута: “Я не лічу, што гэта чыстка праваахоўных органаў ад “людзей Шэймана”, бо Снягір не зьяўляецца “чалавекам Шэймана”.


”Барацьба за справядлівасьць”?

Карбалевіч: “Апошнім часам у Беларусі павялічваецца сацыяльная няроўнасьць. Заробкі чыноўнікаў сталі значна вышэйшыя за сярэдні заробак у краіне, у параўнаньні з 1990-мі гадамі. Таму ў грамадзтве актуалізавалася праблема справядлівасьці, пра што сьведчаць удзельнікі прамінулай выбарчай кампаніі. Магчыма, Лукашэнка адчуў гэтыя настроі і
У будучых прэзыдэнцкіх выбарах Лукашэнка ўдзельнічаць ня будзе
пад лёзунгам барацьбы з карупцыяй, за справядлівасьць пачаў сваю перадвыбарчую прэзыдэнцкую кампанію?”

Фядута: “Ва ўсім сьвеце заробкі чыноўнікаў значна вышэйшыя за сярэдні заробак у краіне. Гэта нармальна. Ня трэба блытаць паняцьці “справядлівасьць” і “роўнасьць”.

Грыб: “Я не выключаю, што гэта пачатак перадвыбарчай кампаніі. Што тычыцца роўнасьці, то павінна быць толькі адна роўнасьць: роўнасьць усіх перад законам”.

Фядута: “Лічу, што вы абодва памыляецеся. Бо ў будучых прэзыдэнцкіх выбарах Лукашэнка ўдзельнічаць ня будзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG