Юрась Бушлякоў: Сёньня Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб прызнаньні ўкраінскага Галадамору. У дакумэнце голад 1932-1933 гадоў прызнаны “жахлівым злачынствам супраць украінскага народу і супраць чалавечнасьці”. Ці гэтая фармулёўка зьяўляецца тым прызнаньнем Галадамору, якога чакаў ад эўрапейскіх структураў афіцыйны Кіеў?
Зянон Фрыс: Шчыра кажучы, чакалі большага. Чакалі таго, што Галадамор прызнаюць генацыдам. Але, як кажуць, дзякаваць Богу, што і тое прызналі, бо гэта вялікі крок – рэзалюцыя, якую сёньня ўхвалілі.
Бушлякоў: Афіцыйны Кіеў чакае далейшых прызнаньняў ад іншых міжнародных структураў...
Фрыс: Украіна хацела б прызнаньня ад усяго сьвету, і найперш ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, але, як вы ведаеце, ААН нават не разглядала гэтага пытаньня, бо сустрэла шалёны адпор з боку Расеі.
Бушлякоў: Актыўна гучалі і працягваюць гучаць галасы, у прыватнасьці ў Расеі, што голад 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне ні ў якім разе няможна лічыць за генацыд народу, што аналягічныя трагічныя падзеі мелі месца і ў іншых рэгіёнах, рэспубліках былога Савецкага Саюзу, што тыя падзеі – вынік злачыннае палітыкі камуністычнае ўлады супраць шмат якіх савецкіх народаў. Як на гэтыя сумневы рэагуюць ва Ўкраіне?
Фрыс: Украіна рэагуе на тое наступным чынам. Ёсьць дастаткова падставаў лічыць, што быў генацыд, што была скіраваная дзейнасьць Крамля і партыйных структураў і структураў НКВД ва Ўкраіне, якія адкрыта дзейнічалі на вынішчэньне ўкраінскага народу. І такія факты Ўкраіна знаходзіць у архівах усё больш і больш. Але такія доказы і аргумэнты ніякім чынам не задавальняюць Маскву. Складаецца ўражаньне, што Масква, што б ёй ні даводзілі, узяла сабе за мэту ні ў якім разе не прызнаваць Галадамору генацыдам, і калі нейкая краіна ці міжнародная арганізацыя паспрабуе тое зрабіць, Расея адразу агрэсіўна рэагуе на тое.
Быў генацыд,
была дзейнасьць Крамля і партыйных структураў і структураў НКВД ва Ўкраіне, якія скіравана дзейнічалі на вынішчэньне ўкраінскага народу
была дзейнасьць Крамля і партыйных структураў і структураў НКВД ва Ўкраіне, якія скіравана дзейнічалі на вынішчэньне ўкраінскага народу
Бушлякоў: Наколькі на сёньняшні дзень скансалідаваная грамадзкая думка Ўкраіны адносна таго, чым былі падзеі 1932-1933 гадоў?
Фрыс: На вялікі жаль, украінскае грамадзтва падзялілася, падзялілася так, як яно, мажліва, падзеленае. Я не бяруся сьцьвярджаць, што Ўкраіна так ужо падзеленая на ўсход і захад, але на захадзе ўспрымаюць, што гэта быў генацыд. Усходняя Ўкраіна ня схільная так сьцьвярджаць – такую выснову можна зрабіць з заяваў прадстаўнікоў палітычных сілаў. Скажам, Партыя рэгіёнаў, якая мае найбольшую фракцыю ва ўкраінскім парлямэнце, не прызнае Галадамору генацыдам. А гэтая партыя мае шмат прыхільнікаў на ўсходзе, на поўдні, у Крыме. Я не кажу пра камуністаў: іхная пазыцыя зразумелая. Яна была заўжды аднолькавая, але, на жаль, грамадзтва ў гэтым пытаньні падзеленае і часам гэта прычыняецца да канфліктаў. Скажам, прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка адным з прыярытэтаў сваёй дзейнасьці якраз і выбраў пытаньне прызнаньня сьветам Галадамору як генацыду. І частка грамадзтва крытыкуе Юшчанку за гэта. Маўляў, Юшчанку няма чым больш заняцца, як Галадаморам. Але ж гэтае пытаньне нехта павінен уздымаць, вырашаць, каб паказаць, што зрабіла тая злачынная савецкая таталітарная сыстэма ў 1932-1933 гадох, калі загінула да 10 мільёнаў чалавек. У Чэхіі цяпер жыве 10 мільёнаў. 10 мільёнаў – гэта цэлая краіна, невялікая эўрапейская краіна. Гэта страшныя лічбы.
Бушлякоў: Ці можам мы гаварыць пра тое, што нейкі рэгіён Украіны пацярпеў ад Галадамору больш, чым які іншы? Напрошваецца гэтая думка пры размове пра тое, што ў розных частках Украіны па-рознаму ацэньваюць падзеі.
Партыя рэгіёнаў, якая мае найбольшую фракцыю ва ўкраінскім парлямэнце, не прызнае Галадамору генацыдам
Бушлякоў: Фактычна гаворка ідзе ў сёньняшнім разуменьні пра цэнтральную Ўкраіну і ўсходнюю Ўкраіну.
Фрыс: Так, менавіта так.
Бушлякоў: Падчас сёньняшняга абмеркаваньня рэзалюцыі ў Эўрапарлямэнце актыўна гучэла тэма адказнасьці за высьвятленьне падзеяў XX стагодзьдзя. У прыватнасьці, былі закіды на адрас Расеі, што яна дазваляе сабе перапісваць гісторыю. І ў выніку эўрадэпутаты ў сваёй рэзалюцыі заклікалі забясьпечыць вольны доступ да архіваў. У якой ступені на сёньняшні дзень даступны дакумэнты, якія праліваюць сьвятло на падзеі 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне?
Пра сыстэмнае зьнішчэньне, заплянаваную акцыю савецкай ўлады Масква маўчала і будзе маўчаць надалей
Выстава ў Менску пра Галадамор