Паводле ўказу, беларускія дабрачынныя арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленьне толькі ў тыя замежныя краіны, зь якімі Беларусь мае міжнародныя дамовы аб дзяржаўных гарантыях своечасовага вяртаньня дзяцей у Беларусь.
Да падпісаньня такіх дамоваў дзяцей будуць накіроўваць на аздараўленьне за мяжу ў ранейшым парадку толькі ў складзе спэцыяльных арганізаваных групаў.
Цяпер на аздараўленьне за мяжу змогуць выяжджаць толькі дзеці да 14 гадоў і ня больш як тры разы ў адну і тую ж краіну. За выключэньнем выезду ў тыя краіны, зь якімі Беларусь падпісала міжнародныя дамовы да 1 кастрычніка 2008 году.
Старшыня дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобылю” Генадзь Грушавы заявіў, што гэты ўказ фактычна “зьнішчае праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей за мяжой”. Паводле спадара Грушавога, “пасьля гэтага ўказу ўсе арганізацыі, якія чамусьці не падыходзяць беларускім уладам у якасьці партнэра, могуць фактычна скончыць сваю дзейнасьць”.
Паводле ўказу, беларускія дабрачынныя арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленьне толькі ў тыя замежныя краіны, зь якімі Беларусь мае адмысловыя міжнародныя дамовы. Што гэта азначае?
“Чаму менавіта вакол дзяцей Чарнобылю ўзьнікла пытаньне падпісаньня міждзяржаўных пагадненьняў? У нас ужо цягам 20 гадоў
бальшыня краінаў ня мае ў сваіх кодэксах падставаў для такога пагадненьня. Беларусь запатрабавала, каб гэта было...
Такія ўмовы, калі ўрады, дзяржавы павінны адказваць за тое, што адбываецца на ўзроўні такіх прыватных кантактаў — гэта фактычна крок па зьнішчэньні ўсёй гэтай дзейнасьці. А гэта той здабытак, які застаўся яшчэ з далукашэнкаўскіх часоў. Дзякуй Богу, мы ўсю гэтую справу аздараўленьня пачалі да яго. І ён яшчэ пасьпеў пакарыстацца ёю, калі яшчэ ня быў уладаром гэтай краіны. І тое, што ніколі не будавалася і не падтрымлівалася ўладай, улада мэтадычна зьнішчае”.
Такую дамову Беларусь падпісала з Італіяй. А краінаў, дзе адпачываюць дзеці, каля 20. Ці ёсьць такая дамова зь Нямеччынай, куды ваша арганізацыя пасылае найбольш дзяцей на аздараўленьне?
“Няма, і, наколькі я ведаю, Нямеччына пакуль не сьпяшаецца. Так, пасол Нямеччыны раіць нямецкім дабрачынным ініцыятывам зьвяртацца да беларускага ўраду і пераконваць яго. Гэтыя звароты ідуць амаль што два месяцы. У іх гаворыцца, што ніколі цягам 20 гадоў не было ніводнага выпадку затрыманьня беларускіх дзяцей у Нямеччыне. Няма ніводнага прэцэдэнту, калі б нехта парушаў нейкія пагадненьні. І няма падстаў ставіцца з такой падазронасьцю да нямецкіх ініцыятываў.
Указ — гэта фактычна адказ на ўсе гэтыя звароты. Маўляў, нас гэта ўсё не цікавіць. Мы ўводзім такі прынцып і больш нам нічога ня трэба, апроч атамнай станцыі”.
Цяпер на аздараўленьне за мяжу змогуць выяжджаць толькі дзеці да 14 гадоў і ня больш як тры разы ў адну і тую ж краіну. Як вы да гэтага ставіцеся?
“Гэта на ўсе сто адсоткаў парушае фундамэнтальныя правы людзей. Фактычна гэта забарона ня дзецям, а нашым грамадзянам. Сем’і, якія
Фактычна гэта забарона ня дзецям, а нашым грамадзянам...
Нагадаем, фонд “Дзецям Чарнобылю” за час свайго існаваньня, з 1989 году, накіравала на аздараўленьне ў розныя краіны сьвету больш за 200 тысяч дзяцей зь Беларусі.
***
У Дэпартамэнце па гуманітарнай дзейнасьці патлумачылі, што да заключэньня дамоваў дзеці ня змогуць ехаць за мяжу на аздараўленьне:
“У жніўні ўсе атрымалі праекты дамоваў. І чакаем ад іх адказаў па іх прапановах. Любая ж дамова - гэта дамова двух бакоў. Таму яны павінны разгледзець і даць свае прапановы. І далей мы будзем працаваць па аналёгіі, як з Італіяй”.