Брусэль працягвае руку афіцыйнаму Менску. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
У заяве падкрэсьліваецца, што выбары будуць „яшчэ адной магчымасьцю для Беларусі паказаць павагу для дэмакратычных каштоўнасьцяў”, і што Эўразьвяз гатовы перагледзіць цяперашнія санкцыі ў адносінах да беларускага рэжымку і „зрабіць станоўчыя і канкрэтныя крокі” ў накірунку „паступовага аднаўленьня сувязяў зь Беларусьсю”.
А.Фёдараў: Фінансавыя санкцыі Эўразьвязу былі неэфэктыўнымі
Палітоляг Андрэй Фёдараў мяркуе, што візавыя санкцыі адносна беларускіх уладаў былі больш эфэктыўнымі ў параўнаньні з фінансавымі:
А.Сьліжэўскі і пры санкцыях у Эўразьвяз езьдзіў
Севярынец: санкцыі трэба здымаць паступова
Былы палітвязень Павал Севярынец перакананы, што санкцыі Эўразьвязу былі эфэктыўнымі, яны ўплывалі на сытуацыю ў Беларусі і прымушалі рэжым задумацца, што ён робіць.
Міністры ЭЗ рызыкнуць у дачыненьні да Менску
Такую выснову напярэдадні абмеркаваньня беларускага пытаньня міністрамі замежных спраў ЭЗ у Брусэлі робяць аглядальнікі бэльгійскага інтэрнэт-выданьня EUobserver ды іншых эўрапейскіх мэдыяў.
Казулін прадставіць у Брусэлі і Вашынгтоне пазыцыю АДС
Паводле сустаршыні Аб’яданых дэмакратычных сілаў Беларусі лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, былы палітвязень Аляксандар Казулін, які на гэтым тыдні запрошаны ў Брусэль і Вашынгтон, атрымаў мандат на агучваньне пазыцыі АДС.
Праект пастановы па гэтым пытаньні прадугледжвае абяцаньні дапамогі і зьняцьця санкцыяў у выпадку правядзеньня дэмакратычных выбараў 28 верасьня гэтага году.
Амбасадары краін Эўразьвязу ў Брусэлі падрыхтавалі праект дакумэнта, у якім зазначаецца, што зьвяз “пераацэніць сытуацыю ў Беларусі ў сьвятле парлямэнцкіх выбараў і прагрэсу, зробленага Беларусьсю на дарозе да дэмакратычных каштоўнасьцяў і правоў чалавека”, -- цытуе дакумэнт агенцтва AFP.
Калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстае магчымасьць паказаць сваю павагу да дэмакратычных каштоўнасьцяў і паабяцае эфэктыўны доступ АБСЭ да назіраньня за выбарчай кампаніяй, “Эўразьвяз будзе гатовы перагледзець санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў”.
Ва ўзгодненым праекце пастановы 27 міністраў Эўразьвязу вітаецца вызваленьне ў жніўні з турмы былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна і яшчэ двух апошніх беларускіх палітвязьняў: Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча.
Праект дэманструе магчымасьць канкрэтных пазытыўных крокаў з боку Эўразьвязу ў наладжваньні сувязяў з Беларусьсю, уключна з ініцыятывамі ў галіне гандлю і культуры, двухбаковымі візытамі. Праект асабліва падкрэсьлівае магчымасьці Эўрапейскай палітыкі суседзтва, якая можа даць Беларусі дзясяткі мільёнаў эўра на структурныя рэформы.
Шэраг эўрапейскіх палітыкаў выказаліся за неабходнасьць працягнуць руку Беларусі, якая патрапіла пад ціск Расеі, што дамагаецца прызнаньня Менскам незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі пабываў ў мінулую пятніцу ў Беларусі і паабяцаў хуткае зьняцьце эўрапейскіх санкцыяў.
Міністра замежных справаў Сяргея Мартынава ў Брусэль на сустрэчу ягоных калег з 27 краін Эўразьвязу не запрасілі. Затое ў Брусэлі захацелі сустрэцца з былым палітвязьнем Аляксандрам Казуліным.
Р.Сікорскі: санкцыі могуць быць адмененыя вельмі хутка
Эўразьвяз можа пераглядзець санкцыі супраць Беларусі
Сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу
- Аляксандр Лукашэнка, прэзыдэнт
- Віктар Шэйман, тагачасны генэральны пракурор
- Уладзімер Навумаў, міністар унутраных справаў
- Юры Сівакоў, тагачасны міністар спорту
- Дзьмітры Паўлічэнка, камандзір брыгады ўнутраных войскаў
- Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК
- Юры Падабед, тагачасны старшыня менскага АМАПу
- Генадзь Нявыглас, тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта
- Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
- Анатоль Рубінаў, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
- Алег Праляскоўскі, тагачасны начальнік ідэалягічнай управы Адміністрацыі прэзыдэнта
- Аляксандр Радзькоў, міністар адукацыі
- Уладзімер Русакевіч, міністар інфармацыі
- Віктар Галаванаў, міністар юстыцыі
- Аляксандр Зімоўскі, старшыня Белтэлерадыёкампаніі
- Уладзімер Канаплёў, тагачасны сьпікер Палаты прадстаўнікоў
- Мікалай Чаргінец, чалец Савета Рэспублікі
- Сяргей Касьцян, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
- Міхаіл Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
- Мікалай Лазавік, сакратар ЦВК
- Пётар Міклашэвіч, тагачасны генэральны пракурор
- Алег Сьліжэўскі, начальнік управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі
- Аляксандр Харытон, галоўны спэцыяліст управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі
- Яўген Сьмірноў, намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду
- Надзея Равуцкая, судзьдзя Маскоўскага суду Менску
- Мікалай Трубнікаў, судзьдзя Партызанскага суда Менску
- Мікалай Купрыянаў, намесьнік генэральнага пракурора
- Сьцяпан Сухарэнка, тагачасны старшыня КДБ
- Васіль Дземянцей, намесьнік старшыні КДБ
- Леанід Козік, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі
- Аляксандар Каляда, кіраўнік Берасьцейскай абласной выбарчай камісіі
- Мікалай Усаў, кіраўнік Гомельскай абласной выбарчай камісіі
- Леанід Лучына, кіраўнік Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі
- Тацьцяна Краўчанка, кіраўніца Менскай гарадзкой выбарчай камісіі
- Уладзімер Курловіч, кіраўнік Менскай абласной выбарчай камісіі
- Мікалай Мяцеліца, кіраўнік Магілеўскай абласной выбарчай камісіі
- Міхаіл Пішчулёнак, кіраўнік Віцебскай абласной выбарчай камісіі
Заява падкрэсьлівае, што выбары будуць „яшчэ адной магчымасьцю для Беларусі паказаць павагу для дэмакратычных каштоўнасьцяў" і што Эўразьвяз гатовы перагледзець цяперашнія санкцыі ў адносінах да беларускага рэжымку і „зрабіць станоўчыя і канкрэтныя крокі" ў накірунку „паступовага аднаўленьня ангажаванасьці зь Беларусьсю
".