Яна пацьвердзіла, што папрасіла эміграцыйныя ўлады ЗША дазволіць ёй застацца ў амэрыканскай сям’і Запатаў і пасьля 25 сьнежня – тэрміну сканчэньня яе турыстычнай візы.
Як заявіў у размове з журналістамі пасол па асобых даручэньнях МЗС Беларусі Павал Шыдлоўскі, які адмыслова быў накіраваны ў амэрыканскі горад Пэталума афіцыйным Менскам, яго перамовы з Таняй ды Дэбрай й Мануэлем Запатамі не прынесьлі аніякіх вынікаў.
“Я прыехаў сюды ў інтарэсах дзяўчынкі, з тым , каб азнаёміць яе і амэрыканскую сям’ю з прапановамі нашага ўраду, у Таніных ж інтарэсах", кажа Шыдлоўскі. "Мы прапануем працягваць вучобу ў Беларусі, атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі, прыняць удумлівае і дарослае рашэньне адносна таго, застацца ў ЗША ці вярнуцца ў Беларусь”.
Паводле пасла МЗС па асобых даручэньнях, прапановы беларускага боку былі адхіленыя Таняй і сям’ёй. Гэта азначае, што дзяўчынка застаецца ў Пэталуме.
“We agreed to disagree”, рэзюмуе Павал Шыдлоўскі. На дыпляматычнай мове гэта азначае павагу пазыцыі апанэнта, прыняцьце гэтай пазыцыі і адначасную нязгоду зь ёй. Шыдлоўскі таксама паведаміў, што чакае пэўных загадаў зь Менску адносна таго, ці варта яму працягваць распачатую 16 жніўня дыпляматычную місію, ці вяртацца дадому без Тані.
Сама Таня Казыра ў размове з агенцтвам "Associated Press" патлумачыла сваё рашэньне наступнымі словамі:
"Я люблю маю радзіму і маю бабулю. Аднак там у мяне цяжкае жыцьцё. Тут у мяне сем’я”.
Паводле Дэбры і Мануэля Запатаў, якія таксама маюць трох уласных дзяцей, беларуская дзяўчынка пачала называць іх “мамай і татам” яшчэ пад час яе першай паездкі ў ЗША. Гэта было дзевяць гадоў таму, калі Тані ня споўнілася і васьмі. Фактычныя маці і бацька дзяўчынкі на той момант ужо даўно былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Таня была выхаваная бабуляй - апякункай, якая афіцыйна падтрымала рашэньне сваёй непаўналетняй унучкі застацца ў Пэталуме.
"Таня – гэта частка нашай сям’і. Мы дапаможам ёй, як бы цяжка гэта не было”, упэўненая Дэбра Запата.
Тым часам іншыя амэрыканскія сем’і, якія таксама ўдзельнічаюць у абменнай праграме "Chernobyl Children’s Project", занепакоеныя падобным разьвіцьцём падзеяў. Яны лічаць, што цяпер беларускі бок прыпыніць паездкі, і ў іх больш ня будзе шанцаў убачыць дзяцей, якіх яны фактычна вырасьцілі і палюбілі.
“Усё гэта – вялікая перашкода праекту", сьведчыць афіцыйная прадстаўніца праграмы Цэцылія Калхоўн. "Дагэтуль тысячы ды тысячы беларускіх дзяцей атрымалі вялікую карысьць ад адпачынку ў ЗША”
Адвакат Тані Казыры Крыстафэр Кероскі рашуча нязгодны з рознымі абвінавачваньнямі амэрыканцаў на адрас дзяўчынкі і сям’і Запатаў:
“Тысячы амэрыканскіх дзяцей едуць за мяжу, а замежнікі прыяжджаюць да нас у ЗША у рамках абменных праграмаў", гаворыць Кероскі. "Бываюць выпадкі, калі дзеці застаюцца. Аднак гэта не прыводзіць да дыпляматычных крызысаў. Чаму беларускія ўлады так востра рэагуюць на ўсё гэта?”
Адвакат ускладае адказнасьць на беларускі бок за тое, што ён аказвае ціск на падлетка, чыё жыцьцё на радзіме і без таго вельмі цяжкае.
У размове з журналістамі прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША сказалі, што ня могуць абмяркоўваць дэталі канкрэтнага выпадку, аднак пацьвердзілі, што разам зь беларускім бокам абмяркоўваюць далейшы лёс абменных праграмаў.