Кіраўнік Ігналінскай АЭС Віктар Шэвалдзін паведаміў, што ўчора ўвечары адбылося пазаплянавае спыненьне другога блёку станцыі па віне аднаго з супрацоўнікаў.
Паводле Шэвалдзіна, апэратар няправільна скарыстаўся пультам кіраваньня. У выніку блёк з адной турбінай быў выключаны на 5 сутак. На наступным тыдні блёк ставіцца на плянавы рамонт. Рамантаваць блёк будуць да пачатку кастрычніка. Кіраўнік АЭС падкрэсьліў, што ніякіх зьменаў радыяцыйнага фону не было.
“Інтэрфакс” са спасылкай на супрацоўніцу Ігналінскай станцыі паведамляе, што першапачаткова быў адключаны толькі адзін генэратар другога блёку, але ў выніку адключыўся і другі генэратар, і блёк спыніў працу. Прычыны спыненьня другога генэратара высьвятляюцца. Паколькі першы блёк станцыі не эксплюатуецца, то зараз Ігналіна наагул не прадукуе электраэнэргіі.
Кіраўнік літоўскай энэргасыстэмы Уладас Пашкявічус заявіў, што ніякага зьніжэньня паставак электраэнэргіі спажыўцам у сувязі з пазаплянавым спыненьнем блёку Ігналіны не адбылося. Паводле яго для кампэнсацыі страты ад спыненьня Ігналінскай АЭС будуць запушчаныя дадатковыя магутнасьці электрастанцыі ў Электрэнай і турбіны гідраакумуляцыйнай станцыі ў Круоніс.