Боязь новай катастрофы выкліканая Чарнобыльскай аварыяй. Так патлумачыў намесьнік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак асьцярожнае стаўленьне беларусаў да будаўніцтва атамнай станцыі:
“У нас ёсьць такая акалічнасьць, як постчарнобыльскі сындром. Адны людзі з паразуменьнем ставяцца да таго, што трэба будаваць станцыю. Але ёсьць і тыя, хто супраць”.
Ігар Лапцёнак прапануе пазбавіцца ад постчарнобыльскага сындрому праз абмеркаваньне пытаньняў бясьпекі ядзернай энэргетыкі. Ці можна такую бясьпеку гарантаваць?
Паводле Якава Кёнігсбэрга, які ўзначальвае ўрадавую Нацыянальную камісію радыяцыйнай бясьпекі, насельніцтву няма чаго баяцца: у выніку будаўніцтва станцыі мінімальны ўзровень радыяцыі будзе гарантаваны законам. Таксама прадугледжаныя захады на выпадак аварыі і незалежны кантроль за сытуацыяй вакол станцыі.
“Будуць усталяваныя датчыкі, якія пакажуць узровень радыяцыі, нават калі пэрсанал станцыі будзе хаваць праўду”.
Намесьнік дырэктара інстытута ядзерных дасьледаваньняў “Сосны” Мікалай Груша паведаміў пра выбар вучоных адносна тыпу рэактара. Гэта будзе водна-вадзяны рэактар трэцяга пакаленьня. Паводле вучонага, для такога рэактара распрацаваныя чатыры ступені абароны, у тым ліку незалежная ад чалавека.
Калі з тыпам рэактара ўсё вырашана, то краіна, якая пабудуе рэактар для Беларусі, пакуль не названая. Паводле Мікалая Грушы, разглядалася тры варыянты. Сумесны праект амэрыканскай фірмы “Вэстынгаўз” зь японскай “Ташыбай” мае выдатныя паказчыкі эканамічнасьці і бясьпекі, але ў яго ёсьць недахоп. Кампанія ўжо 30 гадоў не будавала нічога падобнага, а бяз прыкладу “беларусы не прызвычаіліся”.
Француска-нямецкі праект “AREVA” — тэхнічна выдатны, але і ў яго ёсьць істотны недахоп — рэактар занадта магутны.
А вось праект расейскай фірмы “Атомстройэкспорт”, на думку Мікалая Грушы, прывабны з усіх бакоў: ён эканамічны, паводле такіх праектаў будуюць станцыі ў Кітаі і Індыі, адпрацаванае ядзернае паліва расейцы будуць захоўваць у сябе. “Нават моўнае пытаньне — на карысьць выбару расейскага рэактара”, — кажа адмыслоўца:
“Дакумэнтацыі на будаўніцтва станцыі будзе 20 тысяч тон. Калі мы абярэм варыянт замежны, гэта будзе дакумэнтацыя на ангельскай мове. Але адмыслоўцу на станцыі трэба добра ведаць усе дакумэнты, усе рэглямэнты. Таму і моўнае пытаньне, тое, што мы ведаем расейскую мову, вельмі значнае”.
Дзе будзе пабудаваная станцыя, яшчэ ня вызначана. Паводле Ўладзімера Петрушкевіча з Дырэкцыі будаўніцтва станцыі, яшчэ вывучаюць усе тры пляцоўкі: Краснапалянскую і Кукшынаўскую ў Магілёўскай вобласьці і Астравецкую ў Гарадзенскай. Выбар будзе зроблены да канца 2008 году, паведаміў адмыслоўца.
А што кажуць пра пытаньні бясьпекі будучай АЭС незаангажаваныя ў будаўніцтва вучоныя? Вядомы палітык, прафэсійны фізык Станіслаў Шушкевіч зь недаверам ставіцца да расейскіх атамных рэактараў, спасылаючыся ня толькі на чарнобыльскі досьвед:
“Нядаўна я быў у Бэльгіі. Там да 80% энэргіі забясьпечваюць атамныя станцыі і не было ніводнага інцыдэнту. Абслугоўваньне забясьпечваецца паводле вельмі адпрацаваных правілаў. На маю думку, за час пасьля чарнобыльскай аварыі культура пабудовы АЭС у Расеі не магла так высока падняцца, каб дасягнуць узроўню, прыкладам, францускіх АЭС ці амэрыканскіх”.
Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што да выбару краіны, якая будзе будаваць АЭС у Беларусі, можа спрычыніцца палітыка, між тым вырашаць гэта павінны толькі адмыслоўцы, найперш на падставе аналізу пытаньняў бясьпекі. У такім выпадку расейскі варыянт АЭС прайграе заходнеэўрапейскім, мяркуе Станіслаў Шушкевіч.
У 2007 годзе былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зь вязьніцы зьвярнуўся да ўраду Літвы з заклікам разгледзець праект сумеснага зь Беларусьсю будаўніцтва новага энэргаблёку Ігналінскай АЭС. Пляны будаўніцтва беларускай АЭС паводле расейскага праекту Аляксандар Казулін раскрытыкаваў. Заяву Аляксандра Казуліна адносна АЭС агучыў ягоны адвакат Ігар Рынкевіч:
“Нельга дазволіць, каб беларускі рэжым шантажаваў ядзернай энэргетыкай увесь дэмакратычны сьвет. Казулін прапанаваў ідэю далучэньня да праекту будаўніцтва новай станцыі на Ігналінскай АЭС найперш таму, што яно будзе весьціся пад кантролем адмыслоўцаў Эўразьвязу”.