Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: у паляўнічага забралі порах


Сёньня раніцай “Свабода” паведаміла пра ператрус у кватэры жыхара Пінску Паўла Аляхновіча. Падрабязнасьці паведамляе мясцовы актывіст апазыцыі Віктар Горн:

“У яго забралі тры бляшанкі пораху “Паляўнічы”. Аднак Павал мае права на яго захоўваньне, бо ён — аматар паляваньня. І жонка яго не разгубілася: адсыпала порах з кожнай бляшанкі ў канвэрты, каб пасьля не падмянілі.

Знайшлі ў кватэры даўнія, выразаныя з газэтаў адрасы і тэлефоны Мясьніковіча, Ярмошынай, Ерына, яшчэ некага... Забралі з сабой”.

Са словаў Віктара Горна, самога Паўла Аляхновіча сёньня няма дома.

Раней Павал Аляхновіч служыў у вучэбнай школе марскога флёту СССР. Ад 1991 году — сябра беларускай апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG