Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хуліганства, тэракт ці правакацыя?


4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску адбыўся выбух самаробнага прыстасаваньня.


Калі вы сьведка выбуху, хосьці з вашых сваякоў пацярпеў, лістуйце rferl.minsk@gmail.com, званіце 280 37 81 (менскі гарадзкі), 650 52 98 (Вэлкам).

40 пацярпелых у шпіталях, зь іх 3 у цяжкім стане

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, у выніку выбуху каля стэлы “Менск – горад-герой” па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 54 асобы.

УДАКЛАДНЕНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ АБ ПАЦЯРПЕЛЫХ:

  • «Паранена 46 чалавек, 54 чалавекі зьвярнуліся да мэдыкаў з рознымі скаргамі», – заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандар Касінец.


Шушкевіч: “Ахова выцягвае першую асобу зь месца здарэньня”

Ці можа ахова дазволіць кіраўніку дзяржавы заставацца ў небясьпечным месцы пасьля выбуху альбо страляніны, асабліва калі няма гарантыі, што яны не паўторацца?

Фотаздымкі зь месца выбуху

Рэжым аховы сьвяточных імпрэзаў не зьмяняецца

Міліцыя кваліфікуе выбух на праспэкце Пераможцаў, ад якога пацярпелі дзясяткі людзей, як хуліганства. Што да іншых сьвяточных імпрэзаў, заплянаваных на дні сьвятаў, то яны не адмяняюцца.

“З выбуху трэба зрабіць высновы для апазыцыі”

Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 4 ліпеня, пятніцу.

З інтэрвію А.Лукашэнкі «Комсомольской Правде» 3 ліпеня:

  • «…Насцярожвае той факт, што Захаду наша апазыцыя моцна надакучыла. Асабліва амеэрыканцам. Тыя ўжо гавораць прама: будзе справа – будуць грошы. А гэта што значыць? Першым чынам вулічныя выступы, дэманстрацыі. А калі яшчэ пагромы і выбухі... Тады заказчык наогул быў бы задаволены».


Бомбы ў клюмбах, пад’ездах, машынах

Раней за сёньняшні выбух у цэнтры Менску, ад якога пацярпелі паўсотні чалавек, было некалькі гучных гісторый, калі самаробныя бомбы падкладалі пад аўтамабілі, у пад’езды, у кветкавыя клюмбы, ці нават тэрарысты прыносілі іх з сабой.

“Ня думала, што ў нас такое могуць зрабіць!”

Наш карэспандэнт наведаў шпіталь, у якім знаходзяцца пацярпелыя ад выбуху.

Апазыцыя непакоіцца, што ў выбуху могуць абвінаваціць яе

Прадстаўнікі палітычных партыяў асьцерагаюць улады ад выкарыстаньня выбуху як нагоды для новай хвалі барацьбы з палітычнымі апанэнтамі.

”Зьдзівіла: усё ў крыві, а гуляньне працягвалася далей”

28-гадовая Ліля Мельнік, якая знаходзіцца ў 6-м шпіталі з параненымі нагамі, была ў эпіцэнтры выбуху.

Навумаў кажа пра другое выбуховае прыстасаваньне

Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў заявіў, што 4-га ліпеня міліцыя знайшла другое выбуховае прыстасаваньне, якое не было выкарыстанае.

У 6-м шпіталі зроблена 26 апэрацыяў

Галоўны лекар 6-га шпіталя Віктар Гурко паведаміў лік параненых, якіх прывезьлі ў ягоную ўстанову, -- 31.

САМЫЯ НАШУМЕЛЫЯ ВЫБУХІ Ў БЕЛАРУСІ:

  • У 1997 г. у выніку выбуху бомбы, закладзенай у сьмецьцезборнік, у сваім доме быў забіты Яўген Мікалуцкі, кіраўнік кантрольна-рэвізійнай управы па Магілёўскай вобласьці. За гэта было асуджана 2 чалавекі.
  • У 1997 г. спрацавала выбуховае прыстасаваньне, закладзенае пад будынак Савецкага суду Менску. У гэтым інцыдэнце ніхто не пацярпеў, і ніхто ня быў за яго пакараны.
  • У 2004 г. у адной са школаў Пухавіцкага раёну вучань паспрабаваў разабраць выбуховае прыстасаваньне. Пацярпелі 9 дзяцей.
  • У 2005 г. у Віцебску 14 верасьня выбуховае прыстасаваньне спрацавала на скрыжаваньні вуліцы Леніна і праспэкту Фрунзэ. Пацярпелі двое мінакоў: жанчына і 16-гадовы школьнік. Вінаватыя ня знойдзеныя.
  • Праз 2 тыдні 22 верасьня ў Віцебску адбыўся другі выбух. Было паранена каля 40 чалавек. Міліцыя ў пошуках вінаватых рабіла ператрусы ў кватэраў сябраў апазыцыі. Вінаватыя ня знойдзеныя.


Міліцыя пра выбух: “Болей за два дзясяткі пацярпелых

Прэсавая службы Менскай гарадзкой міліцыі распаўсюдзіла паведамленьне аб выбуху на праспэкце Пераможцаў, які адбыўся ноччу 4-га ліпеня. Менская міліцыя кваліфікуе здарэньне як хуліганства.

Заява Аляксандра Мілінкевіча з нагоды выбуху ў Мінску

Аляксандр Мілінкевіч выказвае свае спачуванні ўсім пацярпелым ад выбуху, што адбыўся ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.

“Любыя гвалтоўныя дзеянні, якія ставяць пад пагрозу жыццё і здароўе мірных людзей, непрымальныя і падлягаюць асуджэньню. Зьвяртаюся да праваахоўных органаў правесці ўсебаковае аб’ектыўнае і галоснае расследаванне дадзенага здарэння, недапушчальнага для Беларусі", - заявіў лідэр Руху “За Свабоду”.

С. Калякін не выключае правакацыю ўладаў

Лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін перакананы, што сёньня Беларусь прачнулася ў іншай сытуацыі.

М.Грыб: «Гэта не хуліганства, гэта тэракт»

Генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб мяркуе, што выбух у часе канцэрту ў Менску нельга кваліфікаваць як хуліганскі ўчынак, як гэта зрабілі прадстаўнікі УУС Менгарвыканкаму.

БНФ папярэджвае ўлады – не выкарыстоўваць выбух для барацьбы з апанэнтамі

Партыя БНФ выступіла з заявай у сувязі з выбухам на канцэрце да афіцыйнага сьвята Дня рэспублікі

Некаторыя зь параненых ў рэанімацыі

У 6-м менскім шпіталі знаходзіцца каля 30 пацярпелых у часе выбуху. У многіх пацярпелых ад выбуху паранены рукі і ногі. У шпіталь абмежаваны доступ. Чакаюць прыезду А. Лукашэнкі. Ва ўсіх клініках, куды паступілі пацярпелыя, дзяжураць супрацоўнікі міліцыі.

Міліцыя шукае арганізатараў выбуху на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці. “Мы адпрацоўваем усе вэрсіі выбуху, цяпер найбольш верагоднай вэрсіяй зьяўляецца хуліганства”, - паведаміў начальнік ГУУС Менску Анатоль Куляшоў.

У праваахоўчых ворганах не выключаюць, што чалавек, які пранёс выбуховае прыстасаваньне, можа быць сярод пацярпелых. Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі прадстаўнікі праваахоўчых ворганаў.

Так выглядае месца выбуху зараз

Месца выбуху

Супрацоўнік спэцслубжаў перашкаджае здымкам


Міліцыя шукае чарнявага мужчыну

Інтэрфакс паведамляе, што праваахоўныя органы шукаюць «чарнявага мужчыну», які можа быць датычны да выбуху на канцэрце.

Міліцыянты ад сьведак даведаліся, што многія з пацярпелых незадоўга да выбуху бачылі мужчыну, якія пакінуў пад елкай пакунак.

На месцы здарэньня знойдзеныя фрагмэнты выбуховага прыстасаваньня. На кадрах з месца інцыдэнту, паказаных па ОНТ, бачныя цьвікі і іншыя мэталічныя прадметы, якімі было начыненае прыстасаваньне.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведамляе, што сьвяточны канцэрт ля стэлы Менск горад-герой працягваўся і пасьля выбуху, да глыбокай начы.

«Супрацоўнікі праваахоўных органаў не дапусьцілі панікі сярод гледачоў»,-- піша БелТА.

Навумаў: у часе выбуху ніхто не загінуў

Міністар унутраных справаў Беларусі Уладзімер Навумаў паведаміў, што па факце выбуху ў часе сьвяточнага канцэрту ў Менску заведзеная крымінальная справа.

У самы бліжэйшы час праваахоўчыя органы вызначацца ці будуць яны кваліфікаваць гэты выпадак як тэракт. Паводле ягоных словах, загіблых у часе выбуху няма, але ёсьць параненыя.

Выбух адбыўся ў натоўпе на скрыжаваньні праспэктаў Машэрава і Пераможцаў. У натоўпе пад час канцэрту было паўмільёна чалавек. Панікі пасьля выбуху не назіралася,-- паведаміў Першы канал БТ. А Лукашэнка, які быў на гэтым канцэрце, прыйшоў на месца здарэньня і асабіста кіраваў дзеяньнямі па ліквідацыі наступстваў.

Выбух у Менску: Рэакцыя ў блогах і на форумах

Відэа выбуха з сайту Хартыя-97

Belarus – Explosion. The Day of republic celebration. Minsk 04jul2008

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG