Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: “Спакуса крыжовага паходу – на практыцы”


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў ператрусы і выклікі ў міліцыю прадстаўнікоў апазыцыі.

“Нягледзячы на запэўніваньні Лукашэнкі, што ніякіх рэпрэсій да дэмакратычных актывістаў ня будзе, мы канстатуем, што ўлада, магчыма, хацела як лепш, а атрымоўваецца – як заўсёды. І тое, што мы папярэджвалі ў сваёй заяве, што ёсьць спакуса арганізаваць “крыжовы паход”, яна рэалізуецца на практыцы. І гэта можа сьведчыць толькі пра адно: пра тое, што сьлед нейкіх спэцыяльных структураў за гэтым выбухам вядзе хутчэй за ўсё ва ўладныя структуры. Бо цяперашнія рэпрэсіі сьведчаць пра вялікую верагоднасьць таго, што да гэтага маюць дачыненьне пэўныя структуры беларускіх уладаў. Калі б гэта было ня так, то не было б такіх паходаў, выклікаў, ператрусаў. І яны ж ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах, таму мы можам казаць пра татальны падыход. Гэта не выпадковасьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG