Муж Ніны Шыдлоўскай знаходзіцца ў КДБ
Муж Ніны Шыдлоўскай, прэсавай сакратаркі Аляксандра Казуліна падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году, дастаўлены ў упраўленьне КДБ па Менску і Менскай вобласьці.
Рэха выбуху: ператрусы ў апазыцыі
У Менску 8 ліпеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры Ніны Шыдлоўскай, якая была прэсавай сакратаркай Аляксандра Казуліна падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Карэспандэнт “Свабоды” дазваніўся да Ніны Шыдлоўскай, калі супрацоўнікі КДБ яшчэ не пакінулі яе кватэру:
“Дзе вы былі 3 ліпеня?”
Сёньня раніцай “Свабода” паведаміла пра ператрус у кватэры жыхара Пінску Паўла Аляхновіча. Тым часам на Гарадзеншчыне, у Гомелі і ў Салігорску актывістаў апазыцыі выклікалі ў міліцыю, каб даведацца, дзе яны былі 3 ліпеня.
В.Івашкевіч: “Гарбатага магіла выправіць”
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч пракамэнтаваў распачатыя ператрусы і выклікі ў міліцыю прадстаўнікоў апазыцыі. Іх дапытваюць па справе выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці 4 ліпеня.
“Такія дзеяньні ўмацоўваюць меркаваньне, што гарбатага магіла выправіць. І калі ўлады думаюць і далей так сябе паводзіць, то прызнаньню гэтай Палаты прадстаўнікоў не дапаможа і Папа Рымскі”.
Ператрус у Ніны Шыдлоўскай
Пінск: у паляўнічага забралі порах
“У яго забралі тры бляшанкі пораху “Паляўнічы”. Аднак Павал мае права на яго захоўваньне, бо ён — аматар паляваньня. І жонка яго не разгубілася: адсыпала порах з кожнай бляшанкі ў канвэрты, каб пасьля не падмянілі.
І.Шыла: "Ёсьць загад выкарыстаць гэта ў палітычных мэтах"
Намесьнік старшыні “Маладога фронту” Іван Шыла паведаміў, што ўначы а палове на 12-ю яго й іншых актывістаў салігорскага “Маладога фронту” тэрмінова запрашалі ў міліцыю для тлумачэньняў, дзе яны знаходзіліся ўначы з 3 на 4 ліпеня.
А.Лябедзька: “Спакуса крыжовага паходу - на практыцы”
На кватэры пінскага актывіста дэмакратычных сіл Паўла Ляхновіча адбываецца ператрус. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Жонка Паўла Ляхновіча Людміла.