Прапануем вашай увазе адказы Дж.Мура на некаторыя пытаньні наведнікаў сайту kp.ru.
Пытаньне: Чаму ЗША і Эўразьвяз заплюшчваюць вочы на таталітарны рэжым у цэнтры Эўропы? Вы чакаеце, калі ў Лукашэнкі зьявіцца ядзерная зброя? Ці, можа, вы баіцёся Расеі?
Мур: Злучаныя Штаты надаюць шмат увагі таму, што адбываецца ў Беларусі. Некаторыя людзі мяркуюць, што мы зашмат увагі надаем Беларусі. Аднак я хацеў бы сказаць, што Беларусь для нас – вельмі важная краіна, якую мы хацелі б бачыць сувэрэннай і незалежнай дзяржавай. Будучы свабоднай дэмакратычнай краінай з рынкавай эканомікай, Беларусь магла б адыгрываць значную ролю ў Эўропе.
Пытаньне: Ці былі раней у гісторыі ЗША выпадкі, калі ў нейкай краіне закрывалася амэрыканская амбасада?
Мур: Так, на працягу гісторыі было некалькі такіх прыкладаў. Вядома, амбасады закрываюцца падчас ваенных дзеяньняў. Вельмі рэдка амбасады закрываліся з палітычных прычынаў. Адзін з такіх прыкладаў – Куба, дзе амбасада ЗША была закрытая ў 1960 годзе і амэрынаксія дыпляматы не вярталіся туды на працягу 17 гадоў. Сытуацыя, якую мы назіраем апошнім часам у Беларусі, беспрэцэдэнтная.
Пытаньне: Ці праўда, што дыпляматам, якія працуюць у Беларусі, даплачваюць да складанасьць?
Мур: Сапраўды, амэрыканскія дыпляматы ў Беларусі і некаторых іншых краінах атрымліваюць невялікую прыплату да заробку.
Пытаньне: У якія амбасады ЗША ў суседніх краінах можна зьвярнуцца па атрыманьне амэрыканскай візы?
Мур: Беларусы могуць падаваць дакумэнты на атрыманьне візы ў цэлы шэраг амбасадаў ЗША ў суседніх краінах. Напрыклад, у Маскве, Кіеве, у нашым консульстве ў Санкт-Пецярбургу. І нават, калі нехта ня супраць такой далёкай паездкі – у амбасады ЗША ў Ерэване і Тбілісі. Я мушу падкрэсьліць, што мы надалей выдаем некаторыя катэгорыі візаў у Менску, улучна з экстрэнымі выпадкамі. Напрыклад, візы для групаў дзяцей з Чарнобыльскай зоны, якія едуць у ЗША.
Пытаньне: Ці адчуваеце вы, працуючы ў Беларусі, нэгатыўнае стаўленьне да амэрыканцаў? У чым яно выяўляецца?
Мур: Я і мая сям'я адзначаем вельмі вялікую гасьціннасьць беларусаў. Вядома, часам расчароўвае стаўленьне некаторых прадстаўнікоў улады і, у прыватнасьці, дзяржаўнай тэлевізіі, якія дапускаюць нэгатыўныя выказваньні на наш адрас. Але як прадстаўнікі сваёй краіны мы ведаем, што мы выконваем свае абавязкі. І мы разумеем, што нашы погляды не заўсёды папулярныя.