Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна падпісала пагадненьне з амэрыканскай кампаніяй аб пастаўках паліва для АЭС


Дзяжурная зьмена на Паўднёваўкраінскай АЭС. Ілюстрацыйнае фота
Дзяжурная зьмена на Паўднёваўкраінскай АЭС. Ілюстрацыйнае фота

Украіна падпісала пагадненьне з амэрыканскай атамнай энэргетычнай кампаніяй Westinghouse на пастаўку паліва для ўсіх яе атамных электрастанцый, каб скончыць з залежнасьцю краіны ад паставак з Расеі.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на ўкраінскую дзяржаўную атамную кампанію «Енергоатом».

Пагадненьне таксама прадугледжвае павелічэньне колькасьці новых атамных блёкаў, якія Westinghouse пабудуе ва Ўкраіне, зь пяці да дзевяці. Амэрыканская кампанія таксама створыць у краіне тэхнічны цэнтар.

На тэрыторыі Ўкраіны цяпер дзейнічаюць чатыры атамныя электрастанцыі, найбуйнейшая зь якіх, Запароская АЭС, перайшла пад кантроль Расеі празь некалькі дзён пасьля пачатку расейскага ўварваньня ў лютым. Пры гэтым станцыя дагэтуль абслугоўваецца ўкраінскімі тэхнічнымі спэцыялістамі.

Грунтуючыся на папярэдніх дамоўленасьцях, угода з Westinghouse прадугледжвае, што кампанія з ЗША будзе пастаўляць паліва на ўсе атамныя электрастанцыі Ўкраіны.

Атамная энэргетыка пакрывае каля паловы ўсіх патрэбаў Украіны ў электраэнэргіі, і міністар энэргетыкі Герман Галушчанка заявіў, што ў будучыні Ўкраіна таксама можа стаць пастаўніком электраэнэргіі ў Заходнюю Эўропу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG