На дзяржаўным помніку ў Курапатах невядомыя надрапалі зоркі Давіда. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла адна з аўтарак помніка, скульптар Вольга Нячай.
Пастанову аб адміністрацыйным правапарушэньні склалі ў адсутнасьць Палейкі, а ў час разгляду справы абвінавачаны і ня ведаў пра працэс.
Увечары 13 сьнежня актывіст Зьміцер Казакевіч быў зьбіты машынай каля рэстарацыі «Поедем поедим» ля мэмарыялу Курапаты.
Казакевіч сьцьвярджае, што супрацоўнік ДАІ Трапезьнікаў сфальсыфікаваў справу супраць Севярынца і Анянкова.
За шкоду дзелавой рэпутацыі
Споўнілася паўгода, як побач з Курапатамі адкрылася рэстарацыя «Поедем поедим». Адразу на знак пратэсту яе пачалі пікетаваць грамадзкія актывісты і прадстаўнікі апазыцыйных партый і арганізацый.
На выданьне кнігі «(Не)расстраляныя» на плятформе Ulej.by сабралі 25 715 рублёў, 39% ад гэтай сумы ўнесьлі ўдзельнікі праекту.
У вялікім відэаінтэрвію старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату протаярэй Сергій Лепін заявіў, што Праваслаўная царква гатовая ўдзельнічаць у імпрэзах незалежна ад таго, хто іх ладзіць.
14 лістапада ўсе сябры Дзяржаўнай камісіі падпісалі акт аб прыёмцы мэмарыяльнага знаку «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагодзьдзя». Падпісаньне адбылося ў Курапатах пасьля агляду самога знаку.
Пакуль ва ўрочышчы Курапаты ідуць працы па добраўпарадкаваньні і канчатковым аздабленьні дзяржаўнага мэмарыяльнага знаку, а каля рэстарацыі «Поедем поедим» працягваюць стаяць пікеты з патрабаваньнем яго закрыць, разгараецца скандал вакол Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Праект прынялі без удзелу грамадзкасьці, актывісты і экспэрты называлі помнік «безыменным і безадносным да часу», стылістычна чужым народнаму мэмарыялу.
5 лістапада супрацоўнікі Бараўлянскага спэцлясгасу аднавілі два крыжы ў Курапатах, зламаныя падчас ранейшых работ.
4 лістапада ў Менску адбудуцца шэсьце і мітынг у памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
«Адна жанчына тут зусім неадэкватная, кідалася ў тым ліку на міліцэйскага апэратара, спрабавала вырваць у яго камэру. Другая крычала: „Мой дзед служыў у НКВД! Так, я прыехала сюды“»
Абаронцу Курапат Валера Рабцава аштрафавалі за ўсталяваньне ля Курапатаў крыжоў, патрабуюць іх зьнесьці.
Яўгенія Мікалаеўна Арлоўская нарадзілася 10 траўня 1917 году ў вёсцы Палавінны Лог, што пад Магілёвам. Яе лёс увабраў у сябе перажытае мільёнамі беларусаў у часы сталінскага тэрору
Гартаем асобнікі «Звязды», «Советской Белоруссии» ды «Літаратуры і мастацтва», якія выходзілі напярэдадні і празь некалькі дзён пасьля «расстрэльнай ночы».
Каля 100 чалавек узялі ўдзе ў жалобнай акцыі ў Курапатах, чытаньнях «Ноч расстраляных паэтаў» памяці забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
У Курапатах праходзяць чытаньні «Ноч расстраляных паэтаў» памяці забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
У міліцыі Менскага раёну пачалі праверку па заяве ўласьнікаў забаўляльнага комплексу ля Курапацкага мэмарыялу.
Абаронцы Курапатаў абяцаюць стаяць пад рэстарацыяй «Поедем поедим» «да закрыцьця бульбашхолу».
Тлумачым, як ушанаваць продкаў і не заблытацца.
Якая будучыня Курапацкага мэмарыялу? Ці будзе працягваецца вечнае супрацьстаяньне? Разважаюць удзельніцы акцыі 30 кастрычніка 1988 году паэтка Валянціна Аксак, мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч і паэтка і этнакультуроляг Антаніна Хатэнка.
Пяць гісторый пра ўнукаў і праўнукаў рэпрэсаваных. З чаго пачынаюцца пошукі, як у архівах рэагуюць на запыты і чаму супрацоўнікі КДБ не дазваляюць рабіць копіі спраў.
Рэстарацыя «Поедем поедим», закрыцьця якой больш за 4 месяцы дамагаюцца абаронцы Курапатаў, ня будзе працаваць у нядзелю 28 кастрычніка.
Трывогу наконт высечкі дрэваў у Курапатах забілі пікетоўцы, якія дзяжураць каля рэстарацыі «Поедем поедим».
Працы па добраўпарадкаваньні Курапатаў павінны завяршыцца да 15 лістапада.
Блогер Антон Матолька атрымаў адказ зь Менскага райвыканкаму ў адказ на скаргу актывістаў у Генпракуратуру на правядзеньне вясельля з салютам у рэстаране «Поедем поедим».
Апошнія падзеі вакол Курапатаў не зьмянілі плянаў КХП БНФ на штогадовую акцыю.
Падрыхтоўчыя працы і раскопкі сталі падставай для чарговай варты ў Курапатах. Свабода тлумачыць пазыцыі бакоў.
Ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам чацьвёрты дзень працягваюцца будаўнічыя працы па падрыхтоўцы да ўсталяваньня мэмарыяльнага знаку, які выйграў конкурс, абвешчаны Міністэрствам культуры.
На «Галгофе» ва ўрочышчы Курапаты 16 кастрычніка пачаліся першыя за 20 гадоў раскопкі. Яны праводзяцца на месцы, дзе неўзабаве мусяць зрабіць дзяржаўны мэмарыял.
Адкрывальнік Курапатаў, старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ у камэнтары Свабодзе выказаў сваё стаўленьне да памятнага знаку, які ўлады плянуюць усталяваць у Курапатах, месцы масавых расстрэлаў карнікамі НКВД.
Падчас раскопак знайшлі гільзы, але ня ўсе яны былі расстрэльныя.
У Курапатах 16 кастрычніка сабраліся прыхільнікі і праціўнікі дзяржаўнага мэмарыялу — днём раней там зьявіліся будаўнікі, якія раскапалі дарогу на «Галгофу».
Аўтары праекту не пагадзіліся на прапанову паставіць памятны знак на ўваходзе ў мэмарыял з паўднёва-заходняга боку, але і не адмовіліся: бо пытаньне «не да аўтараў, а больш да замоўніка».
З раніцы 15 кастрычніка ў Курапатах пачала працаваць будаўнічая тэхніка. На наступную раніцу тэхніка вярнулася, ёсьць і актывісты. Што там адбываецца, глядзіце ў трансьляцыі Свабоды.
На пікетоўцаў, якія выступаюць супраць існаваньня рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, агулам было складзена болей за 150 пратаколаў аб адмінстрацыйных парушэньнях.
Падпісанты лістоў занепакоеныя ўзьвядзеньнем мэмарыяльнага знаку, «створанага на аснове няяснай канцэпцыі, не прынятага і не ўхваленага шырокай беларускай грамадзкасьцю».
Пракуратура Савецкага раёну Менску адклікала апэляцыйны пратэст на судовае рашэньне ў справе бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча супраць газэты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына, піша Tut.by.
Падчас варты на ўезьдзе ў рэстарацыю «Поедем поедим» 3 кастрычніка абаронцы Курапатаў спынілі машыну дырэктаркі забаўляльнай установы Сьвятланы Дубковай.
3 кастрычніка Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перадало ў Міністэрства культуры дакумэнты для інвэнтарызацыі 39 аб’ектаў Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Пяты месяц каля рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапацкага мэмарыялу актывісты апазыцыі праводязць пікетаваньне, патрабуючы закрыць гэтую забаўляльную ўстанову.
На помніку-камені, які адзначае месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, зьявілася шыльда са словамі «Месца памяці і смутку».
Вядомы культуроляг і краязнаўца, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч выступіў з ініцыятывай тэрмінова правесьці інвэнтарызацыю крыжоў ды іншых аб’ектаў, пастаўленых у Курапатах, ды ўзгадніць іх зь Міністэрствам культуры.
Актывісты, якія чацьверты месяц пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим», адкрытую каля Курапатаў, зьвярнуліся да кіраўніка ўраду Беларусі Сяргея Румаса.
На тэрыторыі мэмарыялу ахвярам сталінізму ў лясным урочышчы Курапаты пад Менскам працуюць супрацоўнікі Менгазу. Свабода высьвятляла, што робяць газавікі і ці пагражае гэта мэмарыялу.
На грамадзкую актывістку Ніну Багінскую міліцыянты склалі пратакол пасьля таго, як 18 верасьня пэнсіянэрка выйшла да рэстарацыі «Поедем поедим» з плякатам «Гэць рэстаран КДБ».
Суд Менскага раёну прызнаў вінаватым у заведама ілжывым паведамленьні пра небясьпеку Мікіту Найдзена, прысудзіўшы яму 80 базавых велічынь штрафу, гэта 1960 рублёў.
Урбановічу прысудзілі штраф у 735 рублёў. Суд пакараў актывіста за пікет ля рэстарацыі «Поедем поедим» 1 верасьня, калі Ўрбановіч атрымаў траўму нагі ў сутычцы зь бізнэсмэнам Аркадзем Ізраілевічам.
Загрузіць яшчэ