Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах. ФОТА, ВІДЭА

абноўлена

Крыжы у Курапатах
Крыжы у Курапатах

У Курапатах праходзяць чытаньні «Ноч расстраляных паэтаў» памяці забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

​Каля 100 чалавек сабраліся на акцыю «Ноч расстраляных паэтаў» увечары 29 кастрычніка ў Курапатах — месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Сёлета акцыя праходзіць у заходняй частцы ўрочышча, а не на цэнтральным узгорку (Галгофе), паколькі там вядуцца падрыхтоўчыя працы для ўстаноўкі памятнага знаку ад уладаў.

У падземным пераходзе ля выхаду ў бок Курапатаў усталяваная імправізаваная сцэна, на якой выступаюць і чытаюць вершы рэпрэсаваных паэтаў удзельнікі жалобнай акцыі. Людзі знаходзяцца звонку і ўнутры пераходу.

Сярод прысутных намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, ганаровы старшыня аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў, літаратуразнаўца і палітоляг Аляксандр Фядута, культуроляг Сяргей Харэўскі, паэт Сяргей Законьнікаў, культуроляг Юлія Чарняўская, публіцыст Сяргей Ваганаў, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, паэт Андрэй Хадановіч, паэт і дасьледчык Міхась Скобла, паэт Усевалад Сьцебурака, музыка Павал Аракелян ды іншыя.

У сваім выступе пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў падкрэсьліў, што з часам Курапаты зоймуць сваё месца ў памяці чалавецтва побач з Бухэнвальдам і Асьвенцімам.

Грамадзкі актывіст Эдуард Пальчыс зачытаў ліст ад нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, у якім яна выказала смутак з нагоды трагедыі, якая адбылася ў Курапатах, і салідарнасьць з тымі, хто прыйшоў ушанаваць памяць загінулых.

У пачатку акцыі Зьміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў «Маладога фронту» зачытаў імёны прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, расстраляных у сталінскія часы.

Удзельнікі імпрэзы дэклямуюць вершы, урыўкі з апавяданьняў расстраляных літаратараў, а таксама сучасных твораў пра рэпрэсіі.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG