У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
Муніцыпальная рада Дрэздэна ва ўсходняй Нямеччыне ўхваліла рэзалюцыю аб «нацысцкай надзвычайнай сытуацыі», заявіўшы, што праблема ўльтраправых у горадзе стаіць вельмі сур’ёзна.
Вугоршчына разблякавала заяву прадстаўнікоў краін NATO па Ўкраіне. Такое рашэньне было прынятае пасьля таго, як у дакумэнце былі ўлічаныя прапановы Будапэшту па вугорскай суполцы, якая пражывае ўва ўкраінскім Закарпацьці.
Менск і Кіеў могуць стварыць сытуацыйны саюз, узгадніўшы перамоўныя пазыцыі, каб дамагчыся лепшых умоваў газавых кантрактаў ад Масквы.
Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, палітоляг Андрэй Ягораў тлумачыць, чаму Лукашэнка зноў загаварыў пра «пагрозу NATO», і адказвае, ці ўздымаецца зноў пытаньне расейскай ваеннай базы ў Беларусі.
Будапэшт заблякаваў сумесную заяву прадстаўнікоў краін NATO па Ўкраіне. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта.
Свабода тлумачыць асноўныя дэталі Brexit, наступствы гэтага кроку, а таксама складанасьці, якія ўзьніклі да фармальнага выхаду.
Прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан прапанаваў датэрміновыя выбары. Лідэр лейбарыстаў Джэрэмі Корбін прапанаваў папраўкі - даць права голасу грамадзянам ЭЗ, якія стала жывуць у каралеўстве,і 16-гадовым
У Менску Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе атрымала інфармацыю аб пачатку разьвядзеньня сіл каля мястэчка Залатое ў Луганскай вобласьці — паведаміла ў Facebook Дарка Аліфэр, прэс-сакратарка прадстаўніка Украіны на перамовах Леаніда Кучмы.
«Ня дзейнічае як стрымліваючы фактар».
Сёньня ж стала вядома, што спэцслужбы Баўгарыі выявілі, як адзін з супрацоўнікаў расейскай амбасады займаўся выведнай дзейнасьцю.
Краіны Эўрапейскага саюза пагадзіліся адкласці Brexit — выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ — на 3 месяцы, да 31 студзеня 2020 года. Пра гэта паведаміў у твітары кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск.
Турынгія стала першай зямлёй у гісторыі Нямеччыны, у якой выбары выйгралі посткамуністы.
Данія выдала два апошнія дазволы для праекту газапроваду Baltic Pipe, празь які ў Польшчу павінен трапляць газ з Нарвэгіі. Дзякуючы гэтаму праекту палякі хочуць зьменшыць сваю залежнасьць ад расейскай сыравіны.
Паліцыя паведаміла, што ў пятніцу яны арыштавалі двух людзей па падазрэньні ў гандлі людзьмі. Працягваюць дапытваць кіроўца фуры, — піша агенцтва Reuters.
Брытанскі прэм’ер Барыс Джонсан гатовы даць парлямэнту дадатковы час на абмеркаваньне яго варыянту дамовы па Brexit, але толькі калі парлямэнт падтрымае правядзеньне ўсеагульных выбараў 12 сьнежня.
Ці парушае падтрымка ЛГБТ-супольнасьці хрысьціянскія запаветы? Ці мог бы ПЭН-цэнтар зладзіць імпрэзы са сьвятарамі на тэму ЛГБТ? Хто такія пісьменьнікі-хрысьціяне? Чаго вымагае статут ПЭН-цэнтру? Ці здрадзілі хрысьціянству ЗША і Ірляндыя, легалізаваўшы аднаполыя шлюбы?
Эўрапарлямэнт у чацьвер прыняў рашэньне прысудзіць прэмію Сахарава ўйгурскаму навукоўцу Ільгаму Тохці, які быў асуджаны ў Кітаі да пажыцьцёвага зьняволеньня па абвінавачваньнях у сэпаратызьме.
У раніцу чацьвярга ўлады Гішпаніі скончылі падрыхтоўку да перанясеньня парэшткаў былога кіраўніка Гішпаніі Франсіска Франка з дзяржаўнага маўзалея ў Даліне Палеглых на могілкі Эль Пардо ў Мадрыдзе, дзе пахавана жонка гішпанскага дыктатара — паведамляе BBC.
Ужо больш за 175 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем не дапусьціць атрыманьня расейскім тэлевядоўцам Уладзімірам Салаўёвым грамадзянства Італіі.
Кіраўнік службы бясьпекі і інфармацыі Чэхіі Міхал Коўдэлка заявіў, што ягонае ведамства ў 2018 годзе раскрыла сетку расейскіх агентаў, створаную ФСБ.
У панядзелак у гайнаўскім судзе на Беласточчыне пачынаюцца працэсы каля 30 чалавек, якіх абвінавачваюць у блякаваньні ў лютым Маршу выклятых жаўнераў.
У Барсэлёне, сталіцы гішпанскага аўтаномнага рэгіёну Каталёнія, увечары ў пятніцу, 18 кастрычніка, дзясяткі людзей пацярпелі ў сутыкненьнях радыкальных прыхільнікаў незалежнасьці Каталёніі з паліцыяй.
Гэта ён даведаўся з «сакрэтнага дакладу» з Эўропы, які яму прынесла беларуская выведка.
17 кастрычніка падчас пасяджэньня Рады Эзразьвязу Зьвяз і Вялікабрытанія заключылі новае пагадненьне аб выхадзе Злучанага Каралеўства са Зьвязу. Дакумэнт, каб уступіць у сілу, патрабуе зацьвярджэньня брытанскім парлямэнтам. Што прапануе новае пагадненьне?
Каталёнія павінна правесьці новае галасаваньне за незалежнасьць ад Гішпаніі на працягу двух гадоў, — аб гэтым заявіў кіраўнік ураду рэгіёну ў чацьвер, паведамляе Reuters.
Вялікая Брытанія і Эўразьвяз заключылі новае пагадненьне аб умовах выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ. Пра гэта паведамілі ў чацьвер перад пачаткам саміту Эўразьвязу ў Брусэлю прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан і кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.
Падчас начных пратэстаў у Каталёніі і сутыкненьняў з паліцыяй пацярпела больш за 70 чалавек. Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла аб затрыманьні 51 актывістаў. У сераду пратэстоўцы працягнулі так званыя «маршы за свабоду».
Брытанскі прэм’ер Барыс Джонсан блізкі да дасягненьня пагадненьня аб умовах Brexit — пасьля буйных саступак, якія ён зрабіў у адказ на патрабаваньні ЭЗ аб статусе ірляндзкай мяжы.
Упраўленьне раёну Пэшт у Вугоршчыне пакарала кампанію Coca-Сola за плякаты з выявай гомасэксуальных параў, паведаміла ў аўторак выданьне «Magyar Hirlap».
У Барсэлёне ўжо другі дзень працягваюцца акцыі пратэсту. Міжнародны аэрапорт Эль-Прато ў сувязі з гэтым адмяніў 45 рэйсаў, заплянаваных на 15 кастрычніка.
«Ты не белафін, я не беларасеец», «Гэта ня мы абралі (Бела)Пуціна», «Гэта ня мы прысабечылі (Бела)Крым», «Белы расейскі (не беларасейскі) мядзьведзь».
Радыё Свабода і дасьледная група Bellingcat знайшлі ў адкрытых крыніцах новыя фотаздымкі Анатолія Чапігі, які, на думку ўладаў Вялікабрытаніі, спрабаваў атруціць у Солсбэры рэчывам «Навічок» Сяргея і Юлію Скрыпалёў. Гэтыя здымкі пацьвярджаюць яго сувязь з расейскай вайсковай выведкай.
Цэнтар стратэгічных камунікацый NATO, што месьціцца ў Рызе, сталіцы Латвіі, 10 кастрычніка апублікаваў дасьледаваньне пад назвай «Ядзерная энэргетыка і цяперашняе асяродзьдзе бясьпекі ў эпоху гібрыдных пагроз».
Вадзім Тышкевіч нарадзіўся ў Ганцавічах, але ў 7-гадовым узросьце разам з бацькамі пераехаў у Польшчу, у горад Нова Суль непадалёк ад нямецкай мяжы, у Любускім ваяводзтве.
Мэрам сталіцы Вугоршчыны Будапэшту абраны прадстаўнік апазыцыі. Гэта найбуйнейшы посьпех апазыцыйных сілаў за апошняе дзесяцігодзьдзе, у якім у вугорскай палітыцы дамінуюць прыхільнікі прэм'ер-міністра Віктара Орбана.
У нядзелю палякі выбіралі 460 дэпутатаў Сэйму і 100 сэнатараў. Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала ранкам вынікі з больш як 70% участкаў. Кіроўная партыя «Права і Справядлівасьць» умацоўвае сваю пазыцыю пераможцы.
Сёньня палякі абіраюць 460 дэпутатаў і 100 сэнатараў. Гэтыя выбары многія экспэрты ўнутры краіны называюць найважнейшымі ад 1989 году, калі Польшча зрынула камунізм.
Самы папулярны літоўскі інтэрнэт-партал навінаў delfi.lt распавёў пра тое, як літоўскія спэцыялісты і журналісты зьезьдзілі на Беларускую АЭС.
Чаму прэсавы сакратар Пуціна аспрэчваў выступ Лукашэнкі на «Менскім форуме»? Ці залежыць міжнародная бясьпека ад правоў чалавека? Абмяркоўваюць кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман і аглядальнік радыё Свабода Валер Карбалевіч.
У брытанскім горадзе Манчэстэр як найменей пяць чалавек атрымалі раненьні ў выніку нападу невядомага з нажом на наведвальнікаў гандлёвага цэнтру, паведамляе агенцтва Reuters.
На выходных праезд у грамадзкім транспарце польскага гораду Ўроцлаў будзе бясплатны для ўсіх тых пасажыраў, хто мае пры сабе кнігу Вольгі Такарчук, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Аб гэтым павядамляе брытанская газэта The Guardian.
Міністар унутраных спраў Баварыі лічыць, што крайне правая партыя Alternative für Deutschland («Альтэрнатыва для Нямеччыны») часткай нясе адказнасьць за нядаўнія падзеі ў Гальне.
Агенцтва Reuters апублікавала шэраг першых рэакцый ад афіцыйных асобаў наконт пачатку турэцкай ваеннай апэрацыі/
9 кастрычніка ў Вільні пачаўся знос палаца прафсаюзаў на Турынай гары (гара Таўро).
Паводле артыкулу, апублікаванага 8 кастрычніка ў газэце The New York Times, апошнія дзесяць гадоў у Эўропе вядуць падрыўную дзейнасьць вайскоўцы расейскай вайсковай часткі нумар 29155 ГРУ.
У нямецкім горадзе Гальле ў фэдэральнай зямлі Саксонія-Ангальт у сераду, 9 кастрычніка, невядомыя адкрылі страляніну.
Парлямэнт Італіі практычна аднагалосна скараціў колькасьць сваіх дэпутатаў больш як на траціну. Пасьля наступных выбараў іх будзе толькі 600 замест цяперашніх 945: 200 прадстаўнікоў у Сэнаце замест цяперашніх 315, і 400 дэпутатаў у ніжняй Палаце дэпутатаў замест цяперашніх 630.
У Эўропе ня менш за дзесяць гадоў вядуць падрыўную дзейнасьць ваеннаслужачыя расейскай вайсковай часткі нумар 29155, сьцьвярджаецца ў артыкуле, апублікаваным 8 кастрычніка ў New York Times.
Прэс-служба прэзыдэнта Аўстрыі пацьвердзіла Радыё Свабода, што 12 лістапада кіраўніка Беларусі чакаюць зь візытам у Вене.
Загрузіць яшчэ