Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту ЭЗ у Вэрсалі заявіў, што Эўразьвяз адказвае «не» на просьбу ўладаў Украіны прыняць краіну ў свае шэрагі паводле паскоранай працэдуры.
Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дому.
Паводле дадзеных СМІ, ЗША будуць дамагацца гэтага разам з краінамі «Вялікай сямёркі» і Эўрапейскім Зьвязам.
Беларусы і расейцы, якія ня маюць доўгатэрміновай эўрапейскай візы або віду на жыхарства, цяпер не змогуць паступіць у Тартускі ўнівэрсытэт у Эстоніі.
Эўрапейскія лідэры на саміце ў Вэрсалі 10 сакавіка выказаліся за інтэграцыю Ўкраіны ў ЭЗ. Пра гэта ў сваім твітэры напісаў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Нямецкага фонду Маршала, расказаў, што цяпер робяць апраўдальнікі Пуціна ў Нямеччыне і чаму лёс Лукашэнкі залежыць ад расейскага посьпеху ў вайне супраць Украіны.
Найбуйнейшая італьянская нафтагазавая кампанія Eni прыпыняе заключэньне новых кантрактаў на закуп нафты і нафтапрадуктаў з Расеі.
Эўразьвяз падвергне санкцыям за вайну ва Ўкраіне 146 членаў верхняй палаты расейскага парлямэнту і 14 алігархаў і вядомых бізнэсмэнаў, а таксама членаў іх сем’яў.
Як ва Ўкраіне ставяцца да Беларусі і беларусаў у часе вайны? Ці нясуць беларусы калектыўную адказнасьць перад украінцамі за тое, што рэжым у іх краіне дапамагае Расеі? Якімі будуць дачыненьні паміж пасьляваеннымі Ўкраінай і Беларусьсю — братэрскімі, прагматычнымі ці варожымі?
Расея напала на Ўкраіну, і праз гэта ў розных месцах зьявілася варожае стаўленьне да расейцаў і расейскамоўных. Што грае на руку толькі Пуціну, пішуць Якаб Вёленштайн і Элізабэт Баўэр зь нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра. Прапануем вашай увазе гэты артыкул.
Польшча надае дапамогу прыкладна 1,2 мільёна уцекачоў з Украіны.
Плян, падрыхтаваны Эўракамісіяй, прадугледжвае, у прыватнасьці, скарачэньне імпарту расейскага газу на дзьве траціны да канца гэтага году.
Эўразьвяз 7 сакавіка афіцыйна пачаў разгляд заявак Украіны, Грузіі і Малдовы аб уступленьні ў аб’яднаньне.
Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у праграме Face the Nation на тэлеканале CBS News.
Беларусы, якія пакідаць краіну, асьцерагаюцца, што іх прызавуць ваяваць ва Украіне.
Блёк NATO ня будзе пасылаць ва Ўкраіну сваіх вайскоўцаў, а таксама не адправіць у краіну баявыя самалёты. Аб гэтым заявіў генэральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг у пятніцу пасьля нарады кіраўнікоў МЗС краін NATO ў Брусэлі.
Пасьля ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны і паводле рашэньня Эўракамісіі аб поўным выкананьні ўсіх абмежавальных мераў ЭЗ Камісія прыпыніла супрацоўніцтва з Расеяй і яе хаўрусьнікам Беларусьсю ў рамках праграмаў трансьмежнага супрацоўніцтва.
Пуцін зрабіўся ўсё больш ізаляваным і паранаідальным, і можа ўжыць ва Ўкраіне ядзерную зброю, лічыць Мэлінда Гэрынг, намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі ў амэрыканскай аналітычнай установе «Атлянтычная рада» (Atlantic Council).
Мэты вайны, якую разьвязала Масква, — «дэмілітарызацыя Ўкраіны і забесьпячэньне яе нэўтральнага статусу» — «будуць у кожным разе дасягнутыя», заявіў у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Францускія мытнікі арыштавалі супэр’яхту «Amore Vero», якая, як мяркуюць, належыць кіраўніку «Роснефти» Ігару Сечыну.
Сэнатары прапануюць закрыць доступ да амэрыканскага капіталу кампаніям «Роснефть», «Газпром», «Аэрафлот» і іншым дзяржаўным прадпрыемствам Расеі. Законапраект носіць назву «Героям слава».
Неўзабаве афіцыйны адрас амбасады Расеі ў Літве будзе такі: Вуліца Герояў Украіны, 2.
Паводле міністра абароны ЗША, любая спроба ўвесьці беспалётную зону над Украінай будзе азначаць, хутчэй за ўсё, вайну з Расеяй.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль зьвярнуўся зь відэазваротам да беларусаў.
Амбасадары краін Эўразьвязу 28 лютага вырашылі накласьці візавыя санкцыі на 22 беларускіх высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў Міністэрства абароны.
Эўразьвяз увёў пэрсанальныя санкцыі супраць шэрагу расейскіх чыноўнікаў і бізнэсмэнаў, набліжаных да Ўладзіміра Пуціна, а таксама супраць прапагандыстаў у расейскіх дзяржаўных СМІ.
Дыпляматычная місія Расеі паведамляе, што заплянаваны візыт міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый у Жэнэве быў скасаваны пасьля таго, як краіны Эўразьвязу закрылі паветраную прастору для палётаў з Расеі.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Банку Расеі, расейскіх міністэрства фінансаў і Фонду нацыянальнага дабрабыту, а таксама Расейскага фонду прамых інвэстыцыяў, яго кіроўнай кампаніі і кіраўніка Кірыла Дзьмітрыева — у сувязі з расейскім узброеным уварваньнем ва Ўкраіну.
Урад Японіі паведаміў пра новыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі.
Амэрыканская газэта Washington Post піша, што, на думку ўладаў ЗША, Менск цяпер пазбавіўся ўсякай самастойнасьці ў прыняцьці рашэньняў.
Эўразьвяз пагадзіўся выдзеліць Узброеным сілам Украіны сьмяротную зброю на 450 мільёнаў эўра для барацьбы з расейскім уварваньнем.
Краіны Эўразьвязу пачалі забараняць палёты расейскіх самалётаў пасьля нападу Расеі на Ўкраіну. Першымі сталі Польшча, Чэхія, Баўгарыя, Эстонія і Латвія. Цяпер забарона пашырана на ўсю паветраную прастору над Эўразьвязам.
Пуцінская сыстэма гадамі выкарыстоўвае спорт у палітычных мэтах, заявілі ў аб’яднаньні Athleten Deutschland, прапанаваўшы ўвесьці татальныя спартовыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі.
У выніку паветранага нападу расейскіх войскаў на аэрапорт Гастомель пад Кіевам спалены адзін з самых вялікіх і магутных самалётаў у сьвеце — АН-225 «Мрія» ўкраінскай вытворчасьці .
Эўразьвяз, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада прынялі рашэньне замарозіць рэзэрвы Банку Расеі, паведаміла ў нядзелю кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Эўразьвяз разгледзіць дадатковыя меры падтрымкі для Ўкраіны. З гэтай мэтай вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль склікаў пазачарговую сустрэчу міністраў замежных спраў Зьвязу, інфармуе reform.by.
Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня на рэфэрэндуме расказаў, пры якіх умовах у Беларусі можа зьявіцца ядзерная зброя Расеі.
ЗША, Канада і ключавыя краіны Эўразьвязу, уключаючы Нямеччыну, Францыю і Італію, узгаднілі выключэньне з сыстэмы міжбанкаўскіх плацяжоў SWIFT расейскіх банкаў, якія трапілі пад санкцыі.
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Рада Эўразьвязу ўхваліла санкцыі супраць вінаватых за расейскую агрэсію супраць Украіны. У «чорным сьпісе» разам з кіраўніцтвам Расеі і дэпутатамі Дзярждумы 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў.
Эйфэлеву вежу ў Парыжы і стадыён ў Мюнхэне пафарбавалі сьвятлом ў колеры сьцяга Ўкраіны на знак салідарнасьці з украінскім народам.
Эўразьвяз працягвае пашырэньне санкцыяў супраць найвышэйшага кіраўніцтва Расеі.
Пэнтагон паведаміў, што войскі адправяцца ў найбліжэйшыя дні.
Пра гэта паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен.
Чэхія аб’явіла аб закрыцьці расейскіх кансулятаў у краіне, сваіх прадстаўніцтваў у Расеі і спыненьні выдачы візаў грамадзянам РФ.
«Я зьвяртаюся да Беларусі і беларусаў. Вы маеце выбар — не дапусьціць агрэсіі, каб не атакаваць сваіх суседзяў-украінцаў».
На памежных пераходах на ўкраінска-польскай мяжы зьявіліся першыя ўцекачы, многія зь дзецьмі.
Ролю Беларусі ў расейскім нападзе на Ўкраіну пракамэнтаваў Свабодзе дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман выступіў з экстраным зваротам да грамадзян краіны ў сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра фармаваньне «антыпуцінскай кааліцыі».
Загрузіць яшчэ