Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пашырыў санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў яшчэ двума дзясяткамі прозьвішчаў


Амбасадары краін Эўразьвязу 28 лютага вырашылі накласьці візавыя санкцыі на 22 беларускіх высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў Міністэрства абароны.

Свабода атрымала гэты санкцыйны сьпіс, афіцыйная публікацыя якога заплянаваная на 1 сакавіка.

У дадатковым чорным сьпісе Эўразьвязу апынуліся, сярод іншых:

  • Леанід Касінскі, начальнік Галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны Беларусі;
  • Ігар Мажылоўскі, начальнік Галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Беларусі;
  • Алег Воінаў, начальнік Упраўленьня міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі;
  • Сяргей Саўта, начальнік Дэпартамэнту прававога забесьпячэньня Міністэрства абароны Беларусі;
  • Іван Багуслаўскі, начальнік Галоўнай вайсковай інспэкцыі Ўзброеных Сіл пры Міністэрстве абароны Беларусі;
  • Дзьмітры Міхалап, намесьнік камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі;
  • Анатоль Булаўка, намесьнік камандуючага па ідэалягічнай рабоце і начальнік ідэалягічнай работы ВПС і войскаў СПА Беларусі;
  • Віктар Сойка, намесьнік камандуючага па ўзбраеньні, начальнік Упраўленьня ўзбраеньня ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі;
  • Юры Пейгановіч, намесьнік камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі па тылавым забесьпячэньні;
  • Аляксандар Бас, намесьнік камандуючага Заходнім апэратыўным камандаваньнем Беларусі;
  • Дзьмітры Бекрэн, намесьнік камандуючага войскамі па ідэалёгіі, начальнік аддзелу ідэалёгіі Заходняга апэратыўнага камандаваньня.

Чакаецца таксама, што 1 сакавіка амбасадары краін ЭЗ прымуць рашэньне адносна дадатковых эканамічных санкцый супраць Беларусі ў сувязі зь яе ўдзелам у вайне Расеі супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG