Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ пачаў разгляд заявак Украіны, Грузіі і Малдовы аб уступленьні


Эўразьвяз 7 сакавіка афіцыйна пачаў разгляд заявак Украіны, Грузіі і Малдовы аб уступленьні ў аб’яднаньне.

Agence France Presse са спасылкай на францускіх дыпляматаў паведамляе, што амбасадары краін ЭЗ у Брусэлі папрасілі Эўракамісію ацаніць заяўкі трох постсавецкіх дзяржаў.

Ва ўмовах ваенных дзеяньняў, якія вядзе Расея супраць Украіны, разгляд заявак ад гэтых трох краін мае сымбалічнае значэньне. Гэта толькі самы першы крок у працэсе, які можа зацягнуцца на шмат гадоў і вынік якога зусім не гарантаваны.

  • 28 лютага прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ. Жаданьне прыняць краіну выказала старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, у сваю чаргу, заклікаў надаць Украіне статус кандыдата ў чальцы ЭЗ неадкладна.
  • Трэцяга сакавіка заяўку на сяброўства ў Эўразьвязе падпісаў прэмʼер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі. Сьледам за ім пра аналягічныя дзеяньні заявіла Малдова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG