Эўразьвяз зноў пацьвердзіў, што праблема палітзьняволеных застаецца самай галоўнай перашкодай для пашырэньня супрацоўніцтва Брусэлю з афіцыйным Менскам. Чаму беларускія ўлады дагэтуль не выпускаюць палітзьняволеных? Ці можна прагназаваць, што палітычныя вязьні могуць трапіць пад амністыю, прымеркаваную да гадавіны вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?