5 чэрвеня беларускі відэаблогер Улад Бумага сабраў некалькі тысяч сваіх юных прыхільнікаў у менскім гандлёвым цэнтры. Людзей было вельмі шмат, сустрэчу спынілі празь цісканіну, пагражалі выклікаць АМАП. У гэты дзень бацькі даведаліся, што іхныя дзеці глядзяць відэаблогераў. Шмат у каго відэа Ўлада выклікалі ледзь не агіду: маўляў, гэта ж тупа і бязглузда!
Ці нармальна, што бацькі ня ведалі, што іхныя дзеці глядзяць такое? Ці трэба кантраляваць дзяцей і тое, што яны глядзяць на Youtube? Свабода зьвярнулася па камэнтар да дзіцячага псыхоляга Сьвятланы Дзядовай.