Валянцін Жданко, Менск Тэма, якая часта абмяркоўваецца на старонках допісаў нашых слухачоў — лёс беларускай вёскі. Ці зьявіцца ў ёй гаспадар? Наш пастаянны слухач і аўтар Павал Сац зь вёскі Асавая ў сваім чарговым лісьце падрабязна апісаў гісторыю знаёмага фэрмэра Аляксандра з адной зь вёсак раёну.