Валянцін Жданко, Менск На мінулым тыдні прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся, каб Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім, верагодна, будзе названае імя ягонага асноўнага канкурэнта на прэзыдэнцкіх выбарах наступнага году, адбыўся ў Менску, а не за мяжой (да чаго ўжо рыхтаваліся арганізатары Кангрэсу). Гэтае рашэньне для многіх у асяродзьдзі і апазыцыі, і ідэалягічных чыноўнікаў стала нечаканым. На гэтую тэму разважаюць у сваіх лістах і некаторыя слухачы “Свабоды”.