Віталь Цыганкоў, Менск Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што ягонае выказваньне адносна магчымасьці разьмясьціць у Беларусі элемэнты ядзернай зброі “няправільна інтэрпрэтавалі”. Але гэта не адмяняе пытаньні, пастаўленыя ў сувязі з скандальнай заявай амбасадара. Ці паважаюць расейскія чыноўнікі сувэрэнітэт Беларусі? Як беларускае кіраўніцтва павінна рэагаваць на гэткія заявы? Ці магчымае, нават тэарэтычна, разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” абмяркоўваюць былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб і экспэрт ў міжнародных сувязях Андрэй Фёдараў