Аляксандар Лукашэнка наведвае зь візытам Літву. Як успрымае гэтую падзею літоўскае грамадзтва? Ці можна лічыць візыт чарговым дыпляматычным прарывам Беларусі ў Эўропу? Ці будзе ён мець практычныя наступствы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дырэктар Цэнтру грамадзка-палітычных стратэгіяў Віргініюс Савукінас зь Вільні і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.