Пачалася практычная праца па стварэньні нацыянальна-дэмакратычнага блёку. Якія мэты, задачы гэтай новай кааліцыі? Як зьбіраецца ўдзельнічаць нацыянальна-дэмакратычны блёк у прэзыдэнцкіх выбарах? Ці магчыма перамагчы на аснове вузкай ідэалягічнай плятформы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць сустаршыня партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Павел Севярынец і палітычны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі.