Падчас гутаркі з журналістамі ў Талачынскім раёне Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў пра дачыненьні з Расеяй і Захадам. Ці пагражае хто незалежнасьці Беларусі? Чаму беларускаму лідэру не падабаюцца ўмовы, якія выстаўляе Захад? Якія пэрспэктывы адносінаў з Расеяй? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітолягі Андрэй Фёдараў і Алесь Лагвінец.