Былы прэтэндэнт у прэзыдэнты, амбасадар у ЗША і дырэктар Парку высокіх тэхналёгій (2005- 2017) Валерый Цапкала ў інтэрвію “Свабодзе” камэнтуе перасьлед парталу Tut.by і расказвае пра стан Парку высокіх тэхналёгій.
Ці паўплывае атака на Tut.by на характар чацьвёртага пакету санкцыяў, якія рыхтуе Эўразьвяз? Як ўплываюць на Захад пагрозы Макея «зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць Беларусі»? Адказвае дырэктар праграмы Ўсходняга партнэрства ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас.
15 траўня споўнілася 50 гадоў з дня адкрыцьця ў Лёндане беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны. З гэтай нагоды Сяргей Абламейка гаворыць са шматгадовым членам апякунскай рады бібліятэкі, старшынём Англа-Беларускага Таварыства, перакладчыкам Джымам Дынглі зь Лёндану.
Якія наступствы для эканомікі Беларусі будзе мець справа Tut.by? Якія партал мае магчымасьці для выжываньня?
Якія наступствы для эканомікі Беларусі будзе мець справа TUT.BY? Якія партал мае магчымасьці для выжываньня? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць ІТ-прадпрымальнік, чалец Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў і мэдыяэскпэрт Павал Быкоўскі.
Паводле апошніх дасьледаваньняў, прышчэпкі ад каранавірусу могуць быць карысныя для немаўлят і, падобна, ня шкодзяць плацэнце, паведамляе The New York Times.
Падзеі 18 траўня.
Аналітык Вадзім Мажэйка заяўляе, што нападам на Тut.by улада паказвае, што яе зараз турбуе толькі кароткачасовы эфэкт, а не стратэгічнае мысьленьне, прагназуе міжнародную рэакцыю і аналізуе, якія новыя крыніцы інфармацыі могуць абраць чытачы Тut.by.
На 72-м годзе жыцьця памёр Станіслаў Гусак, адзін з пачынальнікаў дэмакратычнага руху ў Беларусі, аўтар праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару.
Чаму ўлады заблякавалі сайт парталу Тut.by і пачалі крымінальную справу супраць кіраўніцтва кампаніі? Што цяпер будуць чытаць беларусы? Якой будзе рэакцыя Захаду і міжнароднай журналісцкай супольнасьці? Як будзе разьвівацца сытуацыя далей?
Чаму ўлады заблякавалі сайт парталу Tut.by і распачалі крымінальную справу супраць яго? Што цяпер будуць чытаць беларусы? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і палітычны аналітык Валер Карбалевіч.
Вядомая ізраільская дакумэнталістка, палітык, дэпутатка Кнэсэту і арабістка Ксенія Сьвятлова гаворыць пра магчымыя спосабы і тэрміны вырашэньня ізраільска-палестынскага канфлікту, ролю Расеі і арабскага сьвету.
Падзеі 17 траўня
Як беларусы ставяцца да Лукашэнкі? Як зьмянілася стаўленьне беларусаў да Расеі і Крамля ў 2020 годзе? Як расейскае грамадзтва ўспрымае беларускія пратэсты? Пра вынікі нядаўняга сацыялягічнага дасьледаваньня ў Беларусі і ў Расеі расказвае каналу Свабода Premium расейскі сацыёляг Сяргей Барысаў.
Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліна, расказвае пра свае паездкі ў Беларусь, пра тое, як ірляндцы глядзяць на беларускія палітычныя падзеі, і пра тое, чаму Лукашэнка застаецца самым зручным палітыкам для Расеі.
Падзеі 16 траўня
Падзеі 15 траўня 2021.
15 траўня 2020 году быў апошні дзень падачы заяваў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Ці было перадвызначаным тое, што адбылося потым у Беларусі? Як зьмянілася Беларусь за гэты год? Ці засьведчылі падзеі мінулага году раскол у беларускім грамадзтве?
15 траўня 2020 году быў апошні дзень падачы заяваў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Як зьмянілася Беларусь за гэты год? У Праскім акцэнце спрачаюцца палітолягі Тацяна Чуліцкая і Вячаслаў Бабровіч і шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько.
Эканаміст Яраслаў Раманчук тлумачыць апошнія аптымістычныя дадзеныя пра рост беларускага экспарту, ацэньвае «эфэктыўнасьць» санкцыяў і заяўляе, што калі не адбудзецца перамогі сілаў, якія выступаюць за дэмакратыю, вольны рынак, — Беларусь атрымае малдавізацыю
14 траўня 1995 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, у выніку каторага зьмянілася дзяржаўная сымболіка, а беларуская мова перастала быць адзінай дзяржаўнай. У інтэрівю “Свабоды” гісторык і дасьледчыца моўнай палітыкі Алена Маркава.
Чаму прэзыдэнт Вэнэсуэлы Мадура пагадзіўся на перамовы з апазыцыяй? Ці працягваюцца ў Вэнэсуэле пратэсты супраць аўтарытарнага рэжыму Мадуры? Што практычна азначае прызнаньне Захадам Хуана Гуайдо як прэзыдэнта Вэнэсуэлы ? Якім можа быць вынік перамоваў паміж вэнэсуэльскай уладай і апазыцыяй?
Асуджаны на 3 гады «хіміі» палітвязень Арцём Вінакураў уцёк зь Беларусі ў Эўразьвяз. Студэнта БДУІР судзілі за тое, што падчас лекцыі 26 кастрычніка ён заклікаў студэнтаў далучыцца да агульнанацыянальнага страйку.
Ведаць пра тое, што менавіта выклікала ў пацыента насмарк ці кашаль, лекарам цяпер трэба больш, чым калі-небудзь раней.
Ян Максімюк размаўляе пра сындром эмацыйнага выгараньня з Ірынай Шумскай, псыхолягам, сацыяльнай работніцай, арт-тэрапэўткай, спэцыялісткай рэабілітацыі людзей з нэўрадэгенэратыўнымі хваробамі і пашкоджаньнямі мозгу.
Арсень Сівіцкі дае сваю вэрсію, чаму Лукашэнка прыняў дэкрэт на выпадак сваёй гвалтоўнай сьмерці, заяўляе, што праект стварэньня канфэдэратыўнай дзяржавы ўжо не разглядаецца Крамлём, і тлумачыць, як Масква будзе выкарыстоўваць заходнія санкцыі.
Праваабаронца цэнтру «Вясна» Натальля Сацункевіч атрымала ў Празе ўзнагароду чэскай грамадзкай арганізацыі «Чалавек у нядолі» Homo Homini за чатырох зьняволеных паплечнікаў Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу.
Адказны ў пытаньнях юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве юрыст Міхаіл Кірылюк тлумачыць небясьпекі і прававыя супярэчнасьці дэкрэту Лукашэнкі аб наданьні Радзе бясьпекі паўнамоцтваў у выпадку яго гібелі.
Расейскі публіцыст, гісторык і палітычны дзяяч Валеры Салавей у інтэрвію «Свабодзе» заявіў пра тое, што Пэкін летась прапаноўваў Лукашэнку прытулак у Кітаі, што Масква чакала ў красавіку рашэньня Менску пра зьліцьцё ў адну дзяржаву і што Лукашэнка зноў будзе спрабаваць шантажаваць Пуціна.
Ці сапраўды дэкрэт Лукашэнкі вырашае пытаньні, ня вырашаныя ў Канстытуцыі? Як суадносіцца дэкрэт зь іншым законамі краіны? Ці здольны дэкрэт захаваць палітычную стабільнасьць у выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы? На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае юрыст Сяргей Зікрацкі.
Падзеі 11 траўня
На беларускіх могілках мала помнікаў па-беларуску. Але гэта не павінна быць нормаю. У нас нэкропалі традыцыйна былі шматмоўныя. І калі на іх зусім ня будзе беларускай мовы, нашчадкі падумаюць, што і Беларусі ў наш час не было. ВІДЭА з Вайсковых могілак у Менску.
А мо бел-кармінава- ці бел-шкарлатна-белы? Як называюцца адценьні чырвані, адкуль само слова „чырвоны“ і чаму немагчыма перакласьці на беларускую расейскі прыметнік „алый“.
Падзеі 10 траўня 2021.
Чаму ў беларускіх youtube-блогераў няшмат гасьцей-жанчын? Ці абясцэніў жанчын Дзяніс Дудзінскі, патлумачыўшы, чаму яму не падабаецца браць інтэрвію ў жанчын? Ці спала хваля «захапленьня» беларускімі жанчынамі і выявілася рэальнае стаўленьне, якое не залежыць ад грамадзянскай пазыцыі?
Што абароніць дэкрэт «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу»? Чаму на пратэсты зараз не выходзіць амаль ніхто? Чаго можна чакаць ад беларускага грамадзтва? На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Пра тое, як нямецкі народ пасьля Другой сусьветнай вайны пераасэнсоўваў сваё нацысцкае мінулае, расказвае нямецкі гісторык Крыстыян Ганцэр.
Чаму Аляксандар Лукашэнка прыняў дэкрэт аб перадачы ўлады Радзе бясьпекі на выпадак яго гібелі? Што і як можа забясьпечыць гэты дэкрэт? Чаму не была пратэстаў на Дзень Перамогі, да якіх заклікалі некаторыя палітыкі? Абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Сяргей Навумчык і Віталь Цыганкоў.
Чаму Аляксандар Лукашэнка прыняў дэкрэт аб перадачы ўлады Радзе бясьпекі на выпадак яго гібелі? Што і як можа забясьпечыць гэты дэкрэт? Чаму не было пратэстаў на Дзень Перамогі, да якіх заклікалі некаторыя палітыкі?
Вайсковы экспэрт Ягор Лебядок аналізуе, які ўплыў на настроі сілавікоў можа мець рашэньне Лукашэнкі пазбавіць вайсковых званьняў каля 80 асобаў, і разважае на тэму, ці здольныя сілавікі адчуць сваю асаблівую палітычную ролю.
Ян Максімюк размаўляе з Гайрам Тоскедалам, дэпутатам парлямэнту Нарвэгіі ад Хрысьціянскай народнай партыі, пра яго зацікаўленасьць Беларусьсю і пра тое, што ён робіць, каб зацікавіць гэтай краінай сваіх суайчыньнікаў.
Якую ролю адыгрывае памяць пра Другую сусьветную вайну ў перамогу ў ёй у беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці? Чаму ў палітычным крызісе ў Беларусі абодва бакі называюць іншы бок фашыстамі? Ці адбываецца «нацыяналізацыя» памяці пра тую вайну? Адказвае сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
Былы пасол Польшчы Лешэк Шарэпка напісаў раман пра Беларусь. Падзеі ў кнізе “Беларускі снайпэр” адбываюцца ў Беларусі пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Аляксандра Лукавага.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя паўсюдным фарбаваньнем у чырвона-зялёныя колеры афіцыйнага сьцяга і плянаваным чырвона-зялёным салютам.
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах?
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля 50 гадоў, а ў ЭЗ пасьля 40 гадоў, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, ці ўплывае гарманальная тэрапія на разьвіцьцё хваробы, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам. Адказвае анколяг, кандыдат мэдычных навук Надзея Пятроўская.
Навошта дэпутат літоўскага парлямэнту вывучыў беларускую мову, як новае пакаленьне літоўскіх палітыкаў ставіцца да Беларусі, што думаюць пра яе будучыню і пра пэрспэктывы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сяргей Абламейка гаворыць з дэпутатам Сэйму Літвы ад Саюзу сялян і зялёных Томасам Тамілінасам.
З ростам колькасьці прышчэпленых людзей расьце і колькасьць тых, хто не зьяўляецца ў пункты вакцынацыі для атрыманьня другой дозы вакцыны.
Алесь Пашкевіч адказвае на пытаньне, якія гістарычныя паралелі можна правесьці з сытуацыяй у сёньняшняй Беларусі, аналізуе, як беларускае грамадзтва можа адказаць на рэпрэсіі, і тлумачыць, чаму ва ўладаў не застаецца добрага выбару.
Ці былі эфэктыўнымі санкцыі, якія раней уводзіліся адносна Беларусі? Які міжнародны досьвед эфэктыўнасьці санкцыяў? Ці не падштурхоўваюць санкцыі да больш шчыльнага збліжэньня Беларусі з Расеяй?
Загрузіць яшчэ