Пра гэта ў «Праскім акцэнце» спрачаюцца палітолягі Тацяна Чуліцкая і Вячаслаў Бабровіч і шэф-рэдактар газэты «Наша Ніва» Андрэй Дынько.
Бабровіч
- Я рады таму, што не было грамадзянскай вайны
- Але тое, што я раней пісаў пра канфлікт, пра «халодную грамадзянскую вайну», я ўбачыў падчас пратэстаў больш выразна
- Тады па днях было бачна, як нарастае антаганізм
- Незадавальненьне, якое назапашвалася доўгія гады, вылілася вонкі
- Калі я пішу пра грамадзянскую вайну, гэта ня значыць, што яна вось-вось пачнецца
- І пішу пра тое, што такая небясьпека ёсьць
- Яна не пачалася найперш таму, што сыстэма паказала сябе даволі моцнай
- Грамадзянскія войны адбываюцца тады, калі ўлада аслабела, калі ў людзей улады ўзьнікаюць сумневы, на чыім баку быць
- Тады сілы робяцца прыкладна роўнымі
- На працягу мінулага году яны не былі роўнымі
- У інфармацыйным сэнсе перавага была на баку пратэстоўцаў, але ў сэнсе рэсурсаў роўнасьці сілаў не было
- Дзяржаўная прапаганда ўзяла на ўзбраеньне тэзу пра грамадзянскую вайну, пра яе пагрозу
- Мае апазыцыйныя калегі не ўсьведамляюць небясьпекі гэтага, хоць яна існуе
- Раскол у грамадзтве ёсьць. Пытаньне, ці можна яго пераадолець без грамадзянскай вайны
- Калі ў выпадку прыходу да ўлады мы будем рабіць, што лічым патрэбным, не зважаючы на іншых, лічачы што расколу няма, якраз тады грамадзянская вайна можа і здарыцца
- Я прад’яўляю прэтэнзіі тым, хто лічыць сябе больш прагрэсіўнай сілай
- Калі ўлада сёньня не прызнае неабходнасьці дыялёгу, то гэта таму, што цяпер такія суадносіны сілаў
- Калі гэтыя суадносіны стануць іншымі, яна будзе вымушаная пайсьці на дыялёг
- Прыхільнікі ўлады небясьпеку грамадзянскай вайны ўсьведамляюць значна лепш, яны ўпэўненыя, што ёсьць дзьве Беларусі
- Падзел не паводле пытаньня аб незалежнасьці. Калі глядзець так, то другую частку, якая супраць незалежнасьці, слухаць ня трэба
- Абедзьве Беларусі — за незалежнасьць, але разумеюць яе па-рознаму
- Сталеньне непазьбежнае для ўсіх, хто ня хоча застацца ў дзяцінстве назаўжды
- Сталеньне — гэта часам балючы працэс, гэта ацьверазеньне
- Тыя, хто гаварыў пра Плошчу ў 2006 і 2010 гадах, — гэта была невялікая частка грамадзтва, асноўная маса насельніцтва ў гэта ня верыла
Дынько
- Я нязгодны з мэтафарай грамадзянскай вайны
- Напружаньне ў беларускім грамадзтве і цяпер не дайшло да стадыі, калі б вялікая колькасьць людзей выкарыстоўвала гвалт супраць сваіх палітычных праціўнікаў
- Улады часам падаюць сытуацыю так, што нібыта ідзе тэрарыстычная барацьба супраць улады
- За ўвесь час канфлікту ніводзін беларускі сілавік не загінуў і ня быў паранены агнястрэльнай зброяй
- Што да «3% за Лукашэнку», то я хачу прыгадаць досьвед першых свабодных выбараў у былых савецкіх сатэлітах — у ГДР і ў Чэхаславаччыне
- Там, здавалася б, ранейшы рэжым быў цалкам дыскрэдытаваны, апазыцыя моцная і сыстэма сканала
- У ГДР яны ўжо ўступілі ў ФРГ
- Але ў абедзьвюх краінах партыі былога рэжыму — Партыя дэмакратычнага сацыялізму і камуністычная партыя Чэхаславаччыны — атрымалі 15–20%
- І гэта натуральна — значная частка грамадзтва тых краінаў была ўплеценая ў сыстэму: супрацоўнікі спэцслужбаў, часткі дзяржаўнага апарату
- Там крах сыстэмы быў відавочны, тым ня менш — 15–20%
- У нас крах сыстэмы відавочны для нас з вамі, гэта пытаньне часу, але для многіх ён невідавочны
- Пры дэмакратыі няважна, за цябе 3% ці 49%, але калі за цябе не прагаласавала 50%, ты мусіш сысьці
- Каштоўнасны раскол — гэта цяжкое пытаньне для Беларусі
- У нас дзьве нацыі ў адной дзяржаве
- Ёсьць людзі, якія не прымаюць Беларусі як дзяржавы, якія хочуць, каб яна была Расеяй
- Побач ёсьць Расея, якая таго ж хоча
- Над пераадоленьнем гэтага расколу трэба працаваць і інтэлектуалам, і журналістам, і чыноўнікам
- Як можна шкадаваць аб непазьбежным? Тое, што адбылося летась, не магло ня здарыцца
- Розьніца паміж тым, што было і што стала, невялікая
- Людзей і раней і катавалі, і арыштоўвалі, можа не ў такой колькасьці, як цяпер
- Новага з боку дыктатуры няма
- Ад жорсткай дыктатуры нельга пазбавіцца overnight
- Некаторыя людзі недаацэньвалі той рэжым, пры якім мы жывём
- Беларусь паводле міжнародных рэйтынгаў даўно ператварылася ў адзін з самых рэпрэсіўных рэжымаў
Чуліцкая
- За гэты год адбылася дывэрсыфікацыя палітычнага і грамадзкага поля
- Я б казала не пра рэвалюцыю, а пра палітычны крызіс, які нікуды не падзеўся
- З канца 90-х гадоў да 2020 году беларускае грамадзтва было дэпалітызаванае
- Год таму ў беларускую палітыку прыйшлі масы
- Мяркую, што гэта будзе вызначаць і далейшае разьвіцьцё Беларусі
- Зараз людзі не выходзяць на пратэсты, але яны не вярнуліся ў той стан, які быў да выбараў
- Раскол у грамадзтве — не наконт таго, уваходзіць ці не ў Расею
- Толькі невялікая частка грамадзтва хацела б, каб Беларусь была ў Расеі
- Асноўны раскол — адносна дзейнай улады, адносна Аляксандра Лукашэнкі
- Ён насамрэч — наконт дэмакратыі, наконт выбараў, наконт магчымасьці зьмены ўлады праз выбары
- Складанае пытаньне, што будуць рабіць людзі, якія хочуць стабільнасьці, у выпадку зьмены ўлады
- Зараз цяжка сказаць, варта ці ня варта было тое, што адбылося летась
- Гэта было непазьбежна
- Рэпрэсіі закранулі людзей, якія раней нават не ўяўлялі, што такое магчыма
- Я ніколі ня думала, што рэжым Лукашэнкі здольны эвалюцыянаваць у бок большай дэмакратычнасьці
- На жаль, калі Лукашэнка захаваецца, то мы і працягнем жыць ва ўмовах ваганьняў ад большай да меншай рэпрэсіўнасьці