На працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным дапыталі чалавека, які падпальваў дом міліцыянта Кацубы і сьведку, які знайшоў гранатамёт.
У Вярхоўным судзе Беларусі працягваюцца слуханьні справы Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту ды іншых злачынствах.
У часе працэсу быў апытаны сьведка Аляксандар Козел. Ён заявіў, што на яго ціснулі сьледчыя, зьбівалі і патрабавалі, каб ён агаварыў Мікалая Аўтуховіча нібыта той замовіў падпал дому былога начальніка Ваўкавыскай міліцы Кацубы.
У Вярхоўным судзе працягваецца разгляд справы ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і яшчэ трох чалавек, якіх вінавацяць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.
У Вярхоўным судзе працягваецца працэс над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту ды іншых злачынствах. Працэс ідзе ад 16 сакавіка.
Сёньня ў Вярхоўным судзе быў паказаны відэазапіс агляду месца, дзе быў знойдзены гранатамёт, зь якога нібыта Аляксандр Ларын зьбіраўся забіць старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку.
23 сакавіка ў Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным скончылі допыт Мікалая Аўтуховіча і агледзелі рэчавыя доказы падрыхтоўкі да тэрарыстычнага акту.
У Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным пачалі дасьледаваць рэчавыя доказы падрыхтоўкі да тэрарыстычнага акту.
Аўтуховіч лічыць, што крымінальная справа супраць яго, Асіпенкі і Казлова сфабрыкаваная "высокапастаўленымі асобамі або групай асоб". Пра гэта ён заявіў 23 сакавіка, выступаючы ў Вярхоўным судзе, дзе працягваецца працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.
У Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам і іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту скончыўся допыт Аляксандра Ларына і пачаўся допыт Мікалая Аўтуховіча.
На працэсе над Мікалаем Аўтуховічам і іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту ды ў іншых злачынствах скончыўся допыт Аляксандра Ларына і пачаўся допыт Мікалая Аўтуховіча.
22 сакавіка суд павінен скончыць допыт Аляксандра Ларына і, магчыма, пачне дапытваць Мікалая Аўтуховіча.
У Вярхоўным судзе Беларусі на працэсе над абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту працягвае даваць паказаньні Аляксандар Ларын, якому Мікалай Аўтуховіч нібыта замовіў замах на тагачаснага старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку.
У Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту другі дзень дае паказаньні Аляксандр Ларын, які нібыта мусіў быць выканаўцам замахаў на высокапастаўленых чыноўнікаў.
У Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ды іншых злачынствах.
Пасьля перапынку ў Вярхоўным судзе Менску аднавіўся працэс па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту ды іншых злачынствах.
У Вярхоўным судзе Беларусі на працэсе над грамадзянамі, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ды іншых злачынствах, сталі вядомыя пазыцыі падсудных адносна выстаўленага абвінавачаньня.
Сёньня ў Вярхоўным судзе працягнецца працэс у справе ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і яшчэ трох ягоных, як сьцьвярджае сьледзтва, суўдзельнікаў.
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс над чатырма грамадзянамі, тры зь якіх, у тым ліку Мікалай Аўтуховіч, абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы тэракту супроць высокапастаўленых чыноўнікаў.
У працэсе над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам абвешчаны перапынак да 16-га сакавіка.
Людміла Асіпенка, дачка Ўладзімера Асіпенкі, якога 10 сакавіка разам зь Мікалаем Аўтуховічам пачнуць судзіць ў Вярхоўным судзе паводле абвінавачаньня ў падпале будынкаў і падрыхтоўкі да тэракту, зьбіраецца прыехаць на працэс разам з маці ды іншымі сваякамі.
Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.
Год таму ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ягоны кампаньён Юры Лявонаў і былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі гораду Ўладзімер Асіпенка. Аўтуховіч і Асіпенка дагэтуль за кратамі.
Ці справу Аўтуховіча і Асіпенкі будзе разглядаць Вярхоўны суд на адкрытым паседжаньні? Прадпрымальніка Бандарэнку каралі карцэрам тройчы і дагэтуль не прывезьлі ў Менск. Моладзевы актывіст Дубскі пакутуе ад холаду ў калёніі.
“Human Rights Watch” прызнала Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенку, Юрыя Лявонава (вызвалены ў жніўні 2009 году) і Арцёма Дубскага палітвязьнямі.
Адвакат Павал Сапелка: "Цяпер чакаем...Там вялікі выбар дзеяньняў: ад спыненьня крымінальнай справы да прызначэньня даты суду. Цягам месяца павінны прыняць рашэньне".
Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.
Мікалай Аўтуховіч можа пачаць чарговую галадоўку — з прычыны адсутнасьці большасьці зубоў. Сваякі наведалі ў турме Ўладзімера Асіпенку. Арцёма Дубскага узнагародзілі прэмія «Хартыі −97» за мужнасьць у змаганьні за правы чалавека.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы жыхароў Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі працягнулі да 8 студзеня 2010 году. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.
Завершанае расьсьледаваньне справы супроць прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча і былога вайскоўца Ўладзімера Асіпенкі, якіх абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту.
Сёньня ў Менскім сьледчым ізалятары абвінавачаны ў падрыхтоўцы да тэракту Ўладзімер Асіпенка падпісаў пратакол аб заканчэньні сьледзтва і пачаў знаёміцца са справай. Пра гэта “Свабодзе” паведаміла адвакат Тамара Сідарэнка.
Былому вайскоўцу Уладзімеру Асіпенку з Ваўкавыску выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту супроць старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі і намесьніка міністра падаткаў і збораў Васіля Камянко.
Пра гэта стала вядома ад праваабаронцы Алега Воўчака. "Было зразумела, што пасьля абвінавачаньня Мікалая Аўтуховіча ў падрыхтоўцы да тэракту на мінулым тыдні такое ж абвінавачаньне ягонаму сябру Ўладзімеру Асіпенку — справа нядоўгага часу. Бо трэба ж, каб была “групоўка”.
Чаму ня выстаўленае абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту іншым фігурантам справы Аўтуховіча? Што новага у маладзёвага актывіста Арцёма Дубскага і экс-кандыдата ў дэпутаты Андрэя Бандарэнкі?
Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту, пацьвердзіў Радыё Свабода ягоны адвакат Павел Сапелка. Адвакат быў нешматслоўны, спаслаўшыся на падпіску, якую даў сьледчым.
Ці будзе ў чарговы раз працягнутае расьсьледаваньне справы Мікалая Аўтуховіча? Чаму спынілася ліставаньне з Арцёмам Дубскім? Здароўе галадоўніка Андрэй Бандарэнкі рэзка пагоршылася.
Намесьнік генэральнага пракурора Віктар Конан заявіў 14 кастрычніка, што справа Мікалая Аўтуховіча хутка патрапіць у суд.
Міхаіл Казлоў, арыштаваны ў справе Мікалая Аўтуховіча, раней быў міліцыянтам і працаваў у аддзеле барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Гарадзенскай ўправы міліцыі.
Яшчэ на месяц працягнута папярэдняе расьсьледаваньне справы Аўтуховіча, у якой фігуруюць, паводле зьвестак, чатыры чалавекі. Сярод іх з’явіўся новы фігурант з Гародні.
Чацьвёртым падазраваным па справе Ваўкавыскага прадпрымальніка стаў жыхар Горадні Міхаіл Казлоў.
З актывіста КХП-БНФ Канстанціна Ўланава зьнялі абвінавачваньне ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы, якая рыхтавала тэрарыстычны акт.
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Юры Лявонаў атрымаў пастанову аб спыненьні супраць яго крымінальнай справы, з-за якой ён адбыў амаль паўгоду за кратамі ў Менскім сьледчым ізалятары.
Мікалая Аўтуховіча перавялі з мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятару ў агульную камэру.
Беларускія праваабаронцы пачалі збор подпісаў пад зваротам да лідэраў замежных краін у падтрымку ваўкавыскых прадпрымальнікаў і іншых палітвязьняў.
Яны былі затрыманыя 8 лютага. Сёньня сьледзтва мусіць вырашыць пытаньне пра працяг тэрмінаў утрыманьня прадпрымальнікаў пад вартай.
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі, якога 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў годам зьняволеньня, абвясьціў галадоўку пратэсту ў Бабруйскім сьледчым ізалятары.