Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту пацьвердзіў сёньня для Радыё Свабода ягоны адвакат Павал Сапелка.
“Не магу падрабязна распавядаць. Што да прозьвішчаў асобаў, на якіх паводле сьледзтва нібыта рыхтаваў замах мой падабаронны, адкажу наступнае. Зараз не зьявілася ніякіх новых прозьвішчаў, якія раней ужо былі ў друку у сувязі з гэтай справай”.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіча быў арыштаваны 8 лютага паводле абвінавачаньня ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Улетку зьявіліся зьвесткі, што прадпрымальніка падазраюць таксама ў падрыхтоўцы тэрактаў супроць старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі і намесьніка міністра падаткаў і збораў Васіля Камянко. Вядома, што Мікалай Аўтуховіч сваю віну паводле гэтых абвінавачаньняў не прызнае. Цягам трох месяцаў прадпрымальнік трымаў галадоўку, пратэстуючы супроць перасьледу, які тлумачыць помстай за антыкарупцыйную дзейнасьць.
Паводле Паўла Сапелкі Мікалай Аўтуховіч пачуваецца “нармальна, каб удзельнічаць у працэсуальных дзеяньнях, неабходных для ягонай абароны”.
Разам з Мікалаем Аўтуховічам быў арыштаваны і таксама абвінавачаны ў падпале дома міліцыянта былы вайсковец Уладзімер Асіпенка. Паводле зьвестак праваабаронцы Алега Воўчака на 20-е лістапада Ўладзімеру Асіпенку абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту не было выстаўленае.
“Думаю, проста нешта не ўзгаднілі і праз некалькі дзён выставяць тое самае і яму. Але ў любым выпадку гэта абсурднае абвінавачаньне, якое б справядлівы суд абверг. Проста ўлады разьлічваюць на падпарадкаванасьць судзьдзяў”, -- мяркуе Алег Воўчак.
На 15 сьнежня прызначана паседжаньне калегіі Менскага гарадзкога суду, на якім будзе разгледжаная касацыйная скарга прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Нагадаю, у кастрычніку Першамайскі суд Менска прызнаў актывіста АГП Андрэя Бандарэнку вінаватым ў крадзяжы маёмасьці фірмы, якую ён сам стварыў, і прызначыў яму 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Андрэй Бандарэнка сваёй віны не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі, у прыватнасьці, помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. З 17 кастрычніка па 9 лістападу ў менскім сьледчым ізалятары Андрэй Бандарэнка трымаў галадоўку пратэсту. На гэтым тыдні Андрэя Бандарэнку перавялі з рэспубліканскага турэмнага шпіталя зноў у менскі сьледчы ізалятар, паведаміў адвакат вязьня Зьміцер Лаеўскі.
Алена Дубская атрымала ад сына Арцёма ліст з калёніі. Актывіст паведамляе, што зь ім усё нармальна і разьлічвае убачыцца са сваякамі праз месяц.
“Напісаў, што будзе падаваць заяву на кароткатэрміновае спатканьне ў сярэдзіне сьнежня. Паедзем да яго, пабачымся, калі атрымаецца”.