Пакрысе становіцца зразумела, што абвешчаная ва ўсім сьвеце вайна супраць курэньня ня ёсьць насамрэч вайной за здароўе чалавецтва. Усё значна складаней: гэтае змаганьне – частка вялікай вайны дзьвюх культураў. Вайны нябачнай, але бязьлітаснай. Наколькі ж умоўная гэта фігура – уяўны “здаровы чалавек”... Наколькі нежывая, наколькі кардонная... І наколькі нахабна яна спрабуе дамінаваць над бедным жывым курцом. Надыйшоў час сказаць колькі словаў у абарону гнанай адусюль заганы.