Рак – гэта не хвароба, а пераход у іншы стан. Кожны чалавек калісьці можа захварэць на рак. Загадка Віцебскай вобласьці, дзе хварэюць на рак болей, чым ў чарнобыльскіх раёнах. Пра гэта ў інтэрвію дырэктара РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі прафэсара Алега Суконкі.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 5-11 жніўня.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, задача праекту — сыніць кантрабанду, пранікненьне дывэрсійных груп і нелегальную міграцыю.
Жыхары «вёскі навукоўцаў» у Лошыцы намагаюцца адстаяць свае дамы ад разбурэньня: у працяг палітыкі ўшчыльненьня Менгарвыканкам пастанавіў зьнесьці прыватны сэктар у Лошыцы. Дванаццаць жыхароў «вёскі» называюць умовы свайго высяленьня ганебнымі і зьвярнуліся ў суд з пазовам да Менгарвыканкаму.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра штраф двум беларусам, якія на музычным фэстывалі падчас выступленьня гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг.
Паўночная Карэя і ЗША абмяняліся пагрозамі. Трамп абяцае, што пагрозы КНДР будуць «сустрэтыя агнём і лютасьцю, якіх сьвет яшчэ ня бачыў».
Траціна эўрапейцаў ня могуць сабе дазволіць нават тыднёвыя вакацыі за мяжой — паводле статыстыкі, якую апублікаваў Eurostat. Свабода запыталася на вуліцах Менску, а ці могуць дазволіць сабе адпачынак беларусы.
Чацьвёра прамых нашчадкаў Ігната Дамейкі з Чылі, ЗША і Аўстраліі наведалі Беларусь. Яны пабывалі ў ў Мядзьвядцы, Жыбартоўшчыне, Дзятлаве, Шчучыне, Міры, Запольлі і іншых мясьцінах, зьвязаных з Ігнатам Дамейкам.
Госьць перадачы Інтэрвію тыдня – магчымая будучая лідэрка БНФ Вольга Дамаскіна. З Вольгай Дамаскінай гутарыў Віталь Цыганкоў. Поўнае відэа.
8 жніўня ў Менскім абласным судзе абвясьцілі прысуды 16 фігурантам справы ашмянскіх мытнікаў.
Экс-прэзыдэнт Грузіі і былы губэрнатар Адэскай вобласьці Міхэіл Саакашвілі зноў папярэдзіў пра небясьпеку акупацыі Беларусі Расеяй. Пра гэта Саакашвілі заявіў у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода ў Варшаве Аляксею Дзікавіцкаму.
Ва ўкраінскім Луцку завяршыўся «Бандэрштат» — адзін з найбуйнейшых фэстываляў Украіны. З 4 па 6 жніўня на трох сцэнах выступілі паўсотні музычных гуртоў, у тым ліку вядомыя беларускія музыкі. Беларускія нацыянальныя сьцягі па колькасьці не саступалі ўкраінскім.
«Ні на кога не спадзеючыся, вырашылі самі адзначыць», — тлумачыць кіраўнік гарадзкой суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў. У Магілёве прайшоў флэш-моб: калектыўнае чытаньне беларускіх кніг. Для свайго флэшмобу ТБМаўцы абралі мясьціну, дзе некалі была магілёўская друкарня.
27-гадовая Алена спадзяецца, што пры дапамозе адваката і праваабаронцаў ўдасца скараціць 10-гадовы тэрмін, на які быў засуджаны яе муж, лідэр суполкі футбольных фанатаў Ільля Валавік.
5 жніўня гурт «Крамбамбуля» выступае хэдлайнэрам менскага фэстывалю «Хмяльноў».
Усё, што мы ведаем пра Скарыну і яго гравюры на гэты момант, сьведчыць пра тое, што ён сапраўды маляваў эскізы сам. Інакш бы мы не даведаліся, як выглядалі члены яго сям'і.
Адмыслоўцы з вашынгтонскага ўнівэтсытэту распрацавалі тэхналёгію фальшывага маўленьня на відэа. Навінку прэзэнтавалі на міжнароднай канфэрэнцыі Siggraph-2017 у Лос-Анджэлесе. Што нясе новая тэхналёгія — дапамогу ў распазнаваньні фэйкавых відэа ці пагрозу зьяўленьня фальшывых відэапрамоў?
У Гомлі на сьцяне ўнівэрсытэту малююць мурал з выяваю Францішка Скарыны. Скончыць мурал плянуюць да 6 жніўня. Гэта дзень, у які 500 гадоў таму зьявілася першая беларуская друкаваная кніга.
Спокліч «Ганьба!» часта гучаў падчас веснавых пратэстаў у рэгіёнах Беларусі. А ці ведаюць людзі на менскай вуліцы, што такое гáньба? А ці разумеюць гэтае слова госьці з Усходу?
Загад кіраўніка дзяржавы працаўладкаваць усіх беспрацоўных да 1 траўня засталося нявыкананым. У цэнтар занятасьці Заводзкага раёну Менску па-ранейшаму прыходзяць людзі, якія гадамі застаюцца бяз працы. Яны ня могуць атрымаць нават найпрасьцейшыя працоўныя месцы — накшталт грузчыка альбо дворніка.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 29 ліпеня-4 жніўня.
У Беларусі найменшая сярод краінаў-суседак дапамога па беспрацоўі. Кампанія «Гавары праўду» распачала збор подпісаў за павелічэньне дапамогі па беспрацоўі і спрошчаную рэгістрацыю мікразанятасьці насельніцтва.
Пецярбурcкаму блогеру, паэту і эратычнаму фатографу Мішу Бо дыягнаставалі нэўраблястому — злаякасную пухліну мозгу, якая вельмі рэдка сустракаецца ў дарослых людзей. Змагацца з хваробай яму дапамагае вера ў цуды. Фільм Марыям Махіевай.
2 жніўня ў офісах прафсаюзу РЭП у Менску і Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску адбыліся ператрусы. Канфіскаваныя кампутары і фінансавыя дакумэнты. Супраць прафсаюзных лідэраў распачата крымінальная справа аб фактах нявыплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Андрэй Гаўрош быў паранены на парозе ўласнай кватэры ў навагоднюю ноч. У яго два разы стрэліў міліцыянт. Суд Маскоўскага раёну Менску прызнаў Андрэя Гаўроша вінаватым у супраціве міліцыянту і пакараў «хатняй хіміяй» — абмежаваньнем волі тэрмінам на 5 гадоў без накіраваньня ў папраўчую ўстанову
Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім у інтэрвію Naviny.by сказаў, што да верасьня вырашацца пытаньні вяшчаньня ўкраінскага тэлеканалу на Беларусь. Пытаньне ўкраінскай тэлевізіі абмяркоўвалася таксама на сустрэчы Лукашэнкі з Парашэнкам 26 красавіка, «былі дадзеныя даручэньні прапрацаваць пытаньне»
Сёньня ў шэрагу краінаў былога СССР, у тым ліку ў Беларусі, сьвятуюць Дзень паветрана-дэсантных войскаў.
Выдатны беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч першым у 80-я гады мінулага стагодзьдзя зьвярнуў увагу на той факт, што якраз у часы жыцьця Скарыны ў Вільні туды наведаўся і Парацэльс.
Сьцяг са знакам біялягічнай небясьпекі лунаў над Менскам 1 жніўня на вышцы каля касьцёла сьвятога Роха. Гэта былая глушылка, якая ў часы СССР глушыла сыгналы замежных радыёстанцый. МНС і адміністрацыя Савецкага раёну ня маюць інфармацыі, хто і чаму вывешвае такія сьцягі.
Дырэктар РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі ў Бараўлянах – доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар Алег Суконка падзяліўся цікавымі фактамі пра хваробу, зь якою змагаецца ўвесь сьвет.
Валянтэры «Чырвонага крыжу» супольна з працаўнікамі МНС раздаюць менчукам ваду на плошчы Якуба Коласа.
На перамовах з прэм'ер-міністрам Эстоніі Юры Патасам віцэ-прэзыдэнт ЗША абмеркаваў магчымасьць разьмяшчэньня ў краіне на пастаяннай аснове амэрыканскіх сыстэм супрацьпаветранай абароны Patriot.
#Кремльнашуисториюнеперепишешь — пад такім хэштэгам ўжо тыдзень літоўцы вядуць віртуальную спрэчку з афіцыйным акаўнтам расейскага МЗС у сацыяльных сетках. У флэшмобе прынялі ўдзел тысячы карыстальнікаў. Прадмет дыскусіяў — роля «лясных братоў».
З гэтаю бядою сутыкаўся кожны. Як яе апісаць? У беларускай мове маем ёмістае і шматзначнае слова „муляць“. А як гэта сказаць па-расейску? Адказваюць менчукі.
Сымбалічна, што народжаны ў Беларусі Скарына мог друкаваць свае кнігі ў будынку з такой «беларускай» назвай — «У буслоў». Менавіта гэтак перакладаецца фраза «U čapů».
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 22–28 ліпеня.
«Расея ўжо знаходзіцца ва Украіне з усім сваім цяжкім узбраеньнем. Там цяпер больш расейскіх танкаў, чым ёсьць ва ўсіх краін Заходняй Эўропы, разам узятых».
У чэскай рукапіснай традыцыі на момант прыезду Скарыны ў Прагу налічвалася 25 поўных перакладаў Бібліі на чэскую мову, 27 перакладаў Старога і 35 перакладаў Новага Запаветаў!
На канцэрт «Рок за „Баброў“» Павал Канавальчык выбраўся зь сябрам. Перажываў, ці пройдзе вазок па сьлізкай траве, і ніяк не плянаваў трапіць у слэм. Павал проста спрабаваў падабрацца бліжэй да сцэны на выступ любімага гурту, прасіў прапусьціць яго — і апынуўся па-над натоўпам людзей.
Барысаўскае БАТЭ грае ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раунду Лігі Чэмпіёнаў супраць праскай "Славіі" на стадыёне ў чэскай сталіцы.
У 39 дамах кварталу Асмалоўкі жыве каля 800 чалавек. І хоць капітальнага рамонту тут не было з 1980-х гадоў, большасьць жыхароў гатовыя рабіць яго сваім коштам. Абы Асмалоўку пакінулі.
80-гадовы пэнсіянэр Васіль Харэўскі ўзгадвае сваё дзяцінства, якое прыпала на часы нямецкай акупацыі.
Флягманскім караблём зьяўляецца брытанскі Duncan, ім камандуе жанчына - капітан 2-га рангу Элеанор Стэк.
Калі можна хадзіць «да парашы», што браць з сабой і ці рэальна трапіць у карцэр — усё гэта ў гісторыях ад «сутачніка» з досьведам.
Сёньня ў Менскім аэрапорце сустракалі юніёрскую каманду лёгкаатлетаў, сярод якіх была і Віялета Скварцова. Віялета сыйшла зь п’едэсталу, калі падчас цырымоніі ўзнагароджаньня запусьцілі гімн іншай краіны.
Плян, які ўключаў знос Асмалоўкі, адправілі на дапрацоўку. Перад гэтым было сабрана 9 тысяч подпісаў за тое, каб захаваць мікрараён. Але ня ўсе яго жыхары хочуць там застацца. Некаторыя жорстка крытыкуюць умовы жыцьця ў пасьляваенных дамах і кажуць, што лепш бы пераехалі ў звычайны навабуд.
У пачатку XVI стагодзьдзя дактароў мэдыцыны ў Эўропе было вельмі мала. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што ўсе яны былі знаёмыя паміж сабой ці, прынамсі, падтрымлівалі кантакты пры дапамозе перапіскі.
У Івацэвічах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка-маяка ў гонар беларусаў, якія служылі ў вайскова-марскім флёце. «Перш за ўсё гэта помнік для будучых нашых дзяцей, каб памяталі, што грамадзяне вялікай калісьці краіны», – заявіў сьвятар РПЦ а. Грыгорый.
Загрузіць яшчэ