Сьцяг са знакам біялягічнай небясьпекі лунаў над Менскам 1 жніўня на вышцы каля касьцёла сьвятога Роха. Гэта былая глушылка, якая ў часы СССР глушыла сыгналы замежных радыёстанцый. МНС і адміністрацыя Савецкага раёну ня маюць інфармацыі, хто і чаму вывешвае такія сьцягі.
Над Менскам лунаў сьцяг са знакам біялягічнай небясьпекі