23 ліпеня Павал Вінаградаў сумесна з праваабаронцамі «Вясны» і актывістамі арганізацыі «Дзея» правёў першы «Палітзэк-rave», прысьвечаны адміністрацыйным арыштам. Вінаградаў падзяліўся досьведам адбыцьця 19 адміністрацыйных арыштаў і расказаў, што трэба і што нельга рабіць, калі вы трапілі на «суткі».
7 парадаў ад Паўла Вінаградава ў карцінках. Як паводзіць сябе падчас затрыманьня і на «сутках»
Калі можна хадзіць «да парашы», што браць з сабой і ці рэальна трапіць у карцэр — усё гэта ў гісторыях ад «сутачніка» з досьведам.