У музэі народнай архітэктуры і побыту прайшоў чарговы фэстываль «Камяніца»
У нашай мове ня можа быць прыслоўя „сьмірна“. Але беларускую каманду апытаныя назваць не змаглі. Як яна гучыць? Ці патрэбная беларуская мова беларускай арміі, каб лепш бараніць нашу незалежнасьць? Глядзім відэа з вулічным апытаньнем.
Трывожныя вучэньні «Захад-2017», сэнсацыйнае вяртаньне ва Ўкраіну Міхэіла Саакашвілі, антыкарупцыйныя суды ў Беларусі — пра гэта ў «Зоне Свабоды» з удзелам Аляксандра Лукашука, Юрыя Дракахруста, Ганны Соўсь і Сяргея Дубаўца.
10 верасьня экс-губэрнатар Адэскай вобласьці ў атачэньні прыхільнікаў "прарваўся" на тэрыторыю Ўкраіны. Трансляцыю "прарыву" вялі многія, у тым ліку і сам палітык, але як яго дзеяньні ацанілі СМІ?
Лідэр КНДР і паўночнакарэйскія тэлеканалы пагражаюць ракетамі, сьвет успрымае пагрозы сур'ёзна. На што гатовыя амэрыканскія журналісты ў пагоні за ураганам? Гэта ды іншае у перадачы «Смотри в оба» тэлеканала «Настоящее время».
16 верасьня ў Нью-Ёрку памерла дзяячка беларускай эміграцыі Юлія Андрусышын.
Расейскі рэжысэр-дакумэнталіст Бэата Бубянец закончыла свой новы фільм, «Палёт кулі». Прэм’ера фільму адбудзецца ў сьнежні ў Маскве на міжнародным фэстывалі дакумэнтальнага кіно «Артдокфест».
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 9-15 верасьня.
Раніцай прэс-служба Заходняй вайсковай акругі ўзброеных сілаў Расеі паведаміла, што танкавая брыгада ў Падмаскоўі паднятая па трывозе і рушыла на Беларусь. Пазьней беларускае Міністэрства абароны зьняпраўдзіла гэтую заяву.
Дрыбін – цэнтар утворанага ў 1989 годзе раёну. Статус гарадзкога пасёлку атрымаў у сярэдзіне 90-х. Гэта й падштурхнула да разьвіцьця: за гады незалежнасьці насельніцтва тут вырасла на сто адсоткаў – і гэта самы лепшы паказьнік з усіх райцэнтраў краіны.
Паветраны шар
Сёньня ў Менску у дзень Беларускай рэспубліканскай піянэрскай арганізацыі зьявіліся 95 новых піянэраў. Урачыстая лінейкая прайшла на плошчы Дзяржаўнага сьцяга ў Менску.
Да 15 сутак адміністрацыйнага арышту пагражае сябру Станіславу Паўлінковічу з Магілёву за ўдзел 8 верасьня ў акцыі папярэджаньня на Кастрычніцкай плошчы Менску. Глядзіце яго інтэрвію Свабодзе.
Вёска Волька Івацэвіцкага раёну — каля самага Даманаўскага палігону, дзе будуць адбывацца сумесныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Вяскоўцы па-рознаму ставяцца да забароны хадзіць у лясы падчас манэўраў — многія шкадуюць, што няма магчымасьці зьбіраць грыбы.
У сучаснай Расеі шматлікія шахцёрскія пасёлкі каля Варкуты ператварыліся ў руіны. Незаўважна для сябе людзі самі сталі часткай руінаў.
У сям’і Сяргея і Вольгі Дуброўскіх чацьвёра дзяцей. Старэйшай дачцэ чатырнаццаць, малодшай будзе два. Яшчэ адно дзіця зьявіцца неўзабаве — Вольга цяжарная.
Журналістка радыёстанцыі «Эхо Москвы» і «Новой Газеты» Юлія Латыніна распавяла, што асьцерагаецца перасьледу ў Расеі пасьля таго, як невядомыя падпалілі яе аўтамабіль. Журналістка заявіла, што не можа больш «рызыкаваць жыцьцём бацькоў».
Маці шасьцярых дзяцей Сьвятлана Шырвель перакананая, што ў крамах можна знайсьці стылёвае і прыгожае адзеньне для школьнікаў, якое будзе ў тры разы таньнейшае за школьную форму, якую бацькам навязвае Міністэрства адукацыі. Разам з дачкой Алівіяй яна паказала некалькі камплектаў для першаклясьніцы.
Інжынэр-праграміст Адылет Абылаў сваё жыцьцё ўжо даўно і шчыльна зьвязаў са сфэрай ІТ, але горы, якія віднеліся з акна бабулінай хаты, натхнілі яго на новае захапленьне
Ураган «Ірма» дасягнуў амэрыканскага штату Флорыда і рухаецца на поўнач. (Відэа Reuters)
Шахі, варцабы, скакалкі, гарадкі, настольны тэніс, даміно. Жыхары менскага мікрараёну Асмалоўка па-свойму сьвяткуюць 950-годзьдзе Менску — узнаўляюць культуру дваровых гульняў для дзяцей і дарослых.
Дзясяткі паветраных шароў узьняліся ў неба над Менскам у гэтыя выходныя. Міжнароднымі спаборніцтвамі ў паветраплаваньні адзначылі 950-годзьдзе беларускай сталіцы.
Палітычная аналітыка: ад «Захад-2017» да мясцовых выбараў і «папіцот». Жыцьцё чалавечае: вясёлае і жахлівае, страхі і радасьці беларусаў. Культура і мова: Беларусь штодзённая і Беларусь вечная. Вядучыя Дзьмітры Гурневіч і Ганна Соўсь.
Традыцыйны беларускі мясны выраб сальцісон: менчукі яго хваляць; тлумачаць, чаму такой стравы няма ў расейскай традыцыі; спрабуюць перакласьці слова на расейскую мову. (Cпойлер: ня могуць ;-)
На прыкладзе калоды карт тлумачым, што такое кадравы рэестр прэзыдэнта Беларусі і што за прывілеі маюць чыноўнікі, якія ў яго ўваходзяць.
8 верасьня ў цэнтры Менску пратэставалі супраць вучэньняў «Захад-2017». Некалькі соцень чалавек прынялі рэзалюцыю супраць палітыкі Расеі і рушылі да мэмарыялу Перамогі, дзе ўсклалі кветкі да вечнага агню. Скончылася акцыя на Плошчы Якуба Коласа каля помніка партызанам прысягай на вернасьць Беларусі.
А 19-й гадзіне некалькі соцень чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, дзе была прынятая рэзалюцыя супраць агрэсіўнай палітыкі Расеі. Пасьля калёна рушыла да мэмарыялу Перамогі, там актывісты ўсклалі кветкі да вечнага агню. Скончылася дзея на плошчы Якуба Коласа каля помніка партызанам — калектыўнай прысягай на вернасьць Беларусі.
У Менску ў Кіеўскім скверы на бульвары Шаўчэнкі адбыўся сьвяточны сход з нагоды Дня беларускай вайсковай славы і мітынг пратэсту супраць расейска-беларускіх вучэньняў. Акцыю арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя Зянона Пазьняка.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 2-8 верасьня.
Зірніце на мапу Беларусі сярэдзіны 1920 году. Якія тэрытарыяльныя зьмены напаткалі нас у выніку Маскоўскай дамовы, падпісанай 21 ліпеня 1920 г паміж бальшавіцкай Расеяй і толькі што створанай Літвой? Літоўцам перадавалася ўсё, што на поўнач ад Нёмана. Пры гэтым у беларусаў ніхто нічога не пытаўся.
31-гадовая Вольга Сьцяпанава, у якой дзіця памерла пры хатніх родаў, асуджаная на 6 месяцаў пазбаўленьня волі (4 месяцы яна ўжо правяла пад вартай) з адбываньнем пакараньня ў калёніі-пасяленьні. Сьцяпанаву прызналі вінаватай у прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці.
«Растрэльвалі НКВДэшнікі вельмі шмат жанчын, а гэта нашы маці, нашы бабулі», – расказвае Ян Дзяржаўцаў, старшыня ініцыятыўнае групы стварэньня народнага мэмарыялу на месцы масавых расстрэлаў пад вёскай Хайсы.
У Магілёве неўзабаве зьнікне адна зь мясцовых адметнасьцяў — дом, аздоблены матэрыялам з плястыкавых бутэлек. Хата, якая сваім выглядам прыцягвала ўвагу мінакоў, пра якую пісалі эўрапейскія часопісы, падпала пад плянавы знос, бо перашкаджае закладаць парк на Падмікольлі.
Зрабіўшы густоўнае аздабленьне, афлайн-крама нацыянальна арыентаваных тавараў symbal.by адкрылася на новым месцы і цяпер чакае наведнікаў на праспэкце Машэрава, 18 – насупраць культурнага цэнтру «Корпус».
Свабода папрасіла стваральнікаў першай палітычнай моладзевай арганізацыі краіны падзяліцца здымкамі са старых фотаальбомаў. Некаторыя зь іх публікуюцца ўпершыню.
Фатограф Эймас Чапл вырашыў зьняць прыгажосьць Грузіі зь неба перад тым, як набудуць сілу новыя законы, якія закрыюць неба для бесьпілётных апаратаў
У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за зьмену назвы «Брэст» на Берасьце. Свабода запытала берасьцейцаў, што яны думаюць пра ініцыятыву, як ставяцца да спрадвечнай назвы Берасьце.
Усяго па пяці крымінальных справах "ашмянскіх мытнікаў" праходзіла 58 чалавек. Алесь Юркойць быў адным з чатырох мытнікаў, хто не прызнаваў сваёй віны і даводзіў, што ня браў хабару. Суд Партызанскага раёну Менску асудзіў Юркойця на 7 гадоў зьняволеньня.
Традыцыйны беларускі мясны выраб сальцісон: менчукі яго хваляць; тлумачаць, чаму такой стравы няма ў расейскай традыцыі; спрабуюць перакласьці слова на расейскую мову (спойлер: ня могуць)
У Кіеве разграмілі ўваход у краму люкс-мэблі «Емпоріум» на вуліцы Грушэўскага, 4, з фасада якой перад гэтым былі сьцёртыя знакамітыя графіці часоў эўрамайдану. Кіраўнік крамы Ігар Дацэнка назваў гэтыя графіці «тыповым стрыт-артам, які час ад часу выдаляюць камунальныя службы».
Зоя Чаркаская-Надзі зьехала з Кіева ў Ізраіль, калі ёй было 14; як аказалася, за два тыдні да падзеньня СССР. Апошнія гады яна малюе па памяці сваё савецкае дзяцінства.
З 1 па 3 верасьня ў Полацку адбываюцца адразу чатыры знакавыя падзеі: тут праходзіць Дзень горада з нагоды з 1155-годзьдзя і адзначэньне 500-х угодкаў беларускага кнігадрукаваньня, Дзень беларускага пісьменства і фэстываль сярэднявечнай культуры «Рубон».
Дзіцячыя курсы беларускай мовы «Мова Нанова» распачалі чацьвёрты сэзон у кавярні «Грай». Як і ў папярэднія гады, вучыць дзяцей і іх бацькоў размаўляць па-беларуску будзе выкладчыца Алена Церашкова.
У Менску скончыўся чацьверты фэстываль урбан-арту VULICA BRAZIL
23-гадовая Аляксандра Чычыкава зь Менску перамагла на конкурсе «Міс Сусьвету на інвалідным вазку». У інтэрв'ю Свабодзе Аляксандра сказала, што перамога ёй патрэбная, каб працягваць мяняць стаўленьне ў Беларусі да людзей з інваліднасьцю.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 26 жніўня-1 верасьня.
Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа распачынае дваццаць шосты навучальны год — і пятнаццаты ў выгнаньні. Ліцэй быў ліквідаваны і выселены з будынка. Аднак ліцэісты працягваюць навучаньне ў выгнаньні і 1 верасьня вяртаюцца на лінейку да муроў, у якіх цяпер месьціцца суд Цэнтральнага раёну Менску.
У вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці востра стаіць праблема якасьці пітной вады. Людзі скардзяцца на мутную, сьмярдзючую ваду з водаправоду. Шмат хто вымушаны езьдзіць па чыстую ваду на фэрму каля суседняй вёскі альбо набываць дарагія фільтры.
Па традыцыі ў Беларусі адзначаюць першы званок урачыстай лінейкай. Фотарэпартаж з 23-й гімназіі з беларускай мовай навучаньня.
Загрузіць яшчэ