Коласаўскі ліцэй прыйшоў на школьную лінейку да суду
Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа распачынае дваццаць шосты навучальны год — і пятнаццаты ў выгнаньні. Ліцэй быў ліквідаваны і выселены з будынка. Аднак ліцэісты працягваюць навучаньне ў выгнаньні і 1 верасьня вяртаюцца на лінейку да муроў, у якіх цяпер месьціцца суд Цэнтральнага раёну Менску.