Loading (0%)

Апошні палёт над Грузіяй

Фатограф Эймас Чапл вырашыў зьняць прыгажосьць Грузіі зь неба перад тым, як набудуць сілу новыя законы, якія закрыюць неба для бесьпілётных апаратаў

Калі фотаздымачныя бесьпілётнікі ўпершыню зьявіліся на рынку 2013 года, даўшы магчымасьць праводзіць танныя і (адносна) бясьпечныя здымкі з паветра, яны цалкам зьмянілі сьвет фатаграфіі. Але з часам іх зьяўленьне выклікала масу боязі, зьвязаных зь бясьпекай і прыватнасьцю, а таму новыя законы пачалі істотна абмяжоўваць іх выкарыстаньне. Грузія была адной з апошніх краін з адносна адкрытым небам. І з 1 верасьня там таксама ўступаюць у сілу законы, якія істотна абмяжуюць выкарыстаньне бесьпілётнікаў.

Калі пра гэтую навіну даведаўся Эймас Чапл, які стаў адным зь першых у сваёй прафэсіі, хто пачаў фатаграфаваць з дапамогай дронаў, ён адразу ж адправіўся ў Грузію з квадракоптэрам для таго, каб зьняць маляўнічыя горы і нізіны Грузіі яшчэ без усялякіх абмежаваньняў.

Горы

Канец эпохі

Нізіны
Гарады