У параўнаньні з 2024 годам беларускі экспарт тавараў у краіны ЭЗ зьнізіўся летась утрая, імпарт тавараў у Беларусь з ЭЗ — на 40%. У параўнаньні з 2021 годам таварны экспарт Беларусі ў ЭЗ зьменшыўся амаль у 14 разоў. Пра гэта сьведчаць сьвежыя зьвесткі, апублікаваныя Эўрастатам.
Аляксандр Лукашэнка атрымаў, бадай, адзін з самых спрыяльных шанцаў за апошнія гады — асабіста сустрэцца з Дональдам Трампам у Злучаных Штатах.
Расея дасылае сыгнал пра тое, што не дапусьціць дэмакратызацыі Беларусі, будзе процідзейнічаць ёй сілай і гатовая дзеля гэтага ваяваць з Захадам.
Беларускія заробкі забясьпечваюць выжываньне, але не даюць магчымасьці назапашваць ці інвэставаць — кажа эканаміст, кіраўнік праекту «Кошт ураду» Ўладзімер Кавалкін, камэнтуючы дадзеныя Белстату пра дынаміку і разьмеркаваньне заробкаў.
Заява Служба вонкавай выведкі Расеі наконт Беларусі — гэта ня столькі дакумэнт спэцслужбы, колькі палітычны ход, пэўны сыгнал Аляксандру Лукашэнку. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Якія вынікі слуханьняў у Каардынацыйнай Радзе з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай? Ці гатовая яна падзяліцца сваёй уладай? Ці магчымы кампраміс паміж непрызнаньнем Лукашэнкі і дыялёгам зь ім? Ці патрэбны дэмсілам сталы беларускі прадстаўнік у ЗША?
Сёньня ў Каардынацыйнай радзе адбыліся слуханьні, на якіх выступіла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Асноўныя пытаньні слуханьняў рэзюмуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст, свае ацэнкі даюць палітык Іван Краўцоў і палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
Красамоўныя падзеі тыдня, якія дэманструюць, як працуе сыстэма ўлады ў Беларусі, аналізуе Валер Карбалевіч.
Сытуацыя з адключэньнем сьвятла ў беларускіх гарадах зь ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі высьвяціла праблему пэрсаналісцкіх аўтакратый. У іх адсутнічае сыстэма стрымак і проціваг, мэханізм адбракоўкі памылковых рашэньняў, няма нават простай страхоўкі ад элемэнтарных ляпаў у кіраваньні.
Негвалтоўныя пратэсты часьцей прыводзяць да посьпеху, чым гвалтоўныя — кажа магістарка сацыялёгіі і антрапалёгіі Маргарыта Тарайкевіч, камэнтучы інтэрвію Марыі Калесьнікавай Юрыю Дудзю і спасылаючыся на дасьледаваньні амэрыканскай навукоўкі Эрыкі Чэнавэт.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі ў 2025 годзе ня вельмі вялікае — прыкладна $1.5 млрд, але пакрыць яго можна будзе толькі пра дапамозе Расеі і дзякуючы ёй, мяркуе эканамічны аглядальнік, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок» Андрэй Махоўскі.
Новую нараду аб Віцебскай вобласьці Лукашэнку давялося праводзіць не дзеля абмеркаваньня праекту ўказу, а каб паказаць тамтэйшым чыноўнікам, хто ў хаце гаспадар. Бо калі яны перасталі баяцца найвышэйшага гневу, то гэта дрэнны сымптом для ўладара.
Як вярнуцца да нармальнасьці ў Беларусі? Пра што можна размаўляць з рэжымам Лукашэнкі? Ці перамовы зь ім – гэта маральная капітуляцыя?
Віктар Бабарыка фактычна аб’явіў, што вяртаецца ў палітыку. Яму давядзецца асвойваць новую прафэсію, станавіцца публічным палітыкам, шукаць сваё месца ў асяродку беларускай апазыцыі, вяртаць сабе статус «цяжкавагавіка».
І якое месца Беларусь можа заняць у пасьляваенным рэгіёне? Камэнтуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
Пазыцыя Ўкраіны робіцца больш жорсткай адносна рэжыму Лукашэнкі і больш спрыяльнай да Ціханоўскай, але гэтая жорсткасьць не прывядзе да адкрыцьця другога фронту — мяркуе ўкраінскі палітоляг, кіраўнік цэнтру палітычных дасьледаваньняў «Пэнта» Уладзімір Фясенка.
Улады Беларусі імкнуцца да таго, каб Кітай стаў пэўным балянсірам расейскаму ўплыву. Таксама Менск хацеў бы манэтызаваць сваю геапалітычную ляяльнасьць Кітаю, атрымаць маштабныя кітайскія інвэстыцыі. Аднак з апошнім атрымоўваецца дрэнна.
У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» на YouTube-канале Свабода Premium палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў распавялі, як зьмянілася Беларусь за год пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году.
Сустрэча Зяленскага з Ціханоўскай — асымэтрычны адказ на разьмяшчэньне ў Беларусі ракетнага комплекса «Арэшнік», мяркуе ўкраінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда. Пра гэта ён заявіў у эфіры праграмы «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» на YouTube-канале Свабода Premium.
Апошнімі днямі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі шмат увагі ў сваіх выступах надаў Беларусі. Ён упершыню правёў перамовы зь Сьвятланай Ціханоўскай, запрасіў яе наведаць Кіеў. Падобна, украінскае кіраўніцтва нацэлена на больш актыўнае супрацоўніцтва зь беларускай дэмакратычнай супольнасьцю.
Шостае пераабраньне Аляксандра Лукашэнкі кіраўніком Беларусі год таму не пераадолела для яго рэжыму «сындром 2020 году», не дало дадатковай легітымнасьці.
Навошта Эўропе весьці дыялёг з Лукашэнкам у пытаньнях бясьпекі — свой адказ прапаноўвае доктар палітычных навук, кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.
Дональд Трамп запрасіў Беларусь у новую глябальную ініцыятыву — Раду міру, і Аляксандар Лукашэнка гэтае запрашэньне прыняў.
Палітычны аналітык і былы дыплямат Балаж Ярабік тлумачыць, чаму, на ягоную думку, Эўразьвязу варта перагледзець палітыку адносна Беларусі, чаму ЗША ня могуць па-сапраўднаму аслабіць санкцыі без удзелу эўрапейцаў і чаму ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі стала пасткай і для беларускіх структураў у выгнаньні.
Дэмакратычным сілам Беларусі варта перагледзець свае падыходы і бачаньне гэтага перагляду, выказанае Марыяй Калесьнікавай у інтэрвію газэце Financial Times, — мяркуе палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Дональд Трамп даслаў запрашэньне Беларусі ў асобе Аляксандра Лукашэнкі ўвайсьці ў новую глябальную ініцыятыву Раду міру. Лукашэнка прыняў яе. Для беларускай замежнай палітыкі гэта можа стаць цікавым паваротам. Кіраўнік ЗША выцягвае рэжым Лукашэнкі з ізаляцыі, вяртае Беларусь у вялікую палітыку.
Ці наблізіў Трамп мір ва Ўкраіне? Навошта яму Лукашэнка? Што засталося ад NATO і эўраатлянтычнага адзінства? Як адказвае сьвет на выклік Трампа?
Нельга казаць пра зьніжэньне ўзроўню рэпрэсіяў у Беларусі, рэпрэсіі ў адных сфэрах могуць зьніжацца, але ў іншых яны ўзмацняюцца — кажа кандыдатка юрыдычных навук, экспэртка ў міжнародным праве Кацярына Дзяйкала.
Лукашэнка разьлічвае выратаваць сытуацыю ў Віцебскай вобласьці прызначэньнем новага кіраўніка рэгіёну. Але спадзеў на тое, што з дапамогай кадравых перамен можна вырашыць сыстэмныя заганы створанай у краіне сацыяльная мадэлі, — ілюзія.
Падзеі вакол Вэнэсуэлы і Ірану сталі палітычнымі землятрусамі, якія моцна ўсхвалявалі беларускую дэмакратычную супольнасьць. Сугучнасьць зь беларускімі надзеямі дае многім спадзевы на дэмакратычныя перамены.
Чаму сучасная турма — падарожжа на іншую плянэту? Якія ўрокі вынікаюць са «змовы» Фядуты – Зянковіча? Якой бачыцца Расея былому палітвязьню? Ці магчымае паразуменьне паміж Беларусьсю Лукашэнкі і Беларусьсю яго апанэнтаў?
У гісторыю Расеі цяперашняя вайна супраць Украіны наўрад ці ўвойдзе як выбітная, гераічная старонка. Расейскія прапагандысты даводзяць, што гэтая вайна народная, айчынная.
Як зьменіцца беларуска-амэрыканскі дыялёг пасьля затрыманьня Мадура? Ці патрэбная дэмакратыя Трампу? Ці прыняла Эўропа стратэгію Шрайбмана для Беларусі?
Статыстыка колькасьці палітвязьняў і палітычна матываваных прысудаў дазваляе зрабіць дапушчэньне, што ўзровень рэпрэсіяў у Беларусі зьнізіўся — кажа палітычны аналітык, філёзаф Пётра Рудкоўскі.
Лукашэнка, нарэшце, спыніў маўчаньне і нэрвова загаварыў пра падзеі вакол Вэнэсуэлы.
Беларуская ўладная эліта ў яе цяперашнім стане не прыняла б у якасьці лідэра ніякага «чужака» — мяркуе кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, суаўтар дасьледаваньня «У цені Лукашэнкі: Беларуская кіроўная кляса ў пачатку транзыту ўлады» Рыгор Астапеня.
Пасьля 2020 году рэлігійныя арганізацыі сталі цалкам адзяржаўленыя. Аднак нават такой адзяржаўленай царкве Лукашэнка цяпер ня надта давярае. І ніякай асаблівай місіі царкоўных структур у жыцьці грамадзтва ня бачыць.
Досьвед пратэстаў 2019 году і лідэрства Хуана Гуайдо пераканалі Дональда Трампа ў тым, што вэнэсуэльская апазыцыя ня здольная разьвязаць праблемы сваёй краіны, таму ён робіць стаўку на эліты рэжыму Нікаляса Мадура. Гэтак лічыць экспэрт у праблемах Лацінскай Амэрыкі Аляксандар Дуброўскі.
Хоць страта саюзьніка ў Лацінскай Амэрыцы можа лічыцца ўдарам для Расеі, яна можа спадзявацца, што амэрыканскае ўмяшаньне ў Вэнэсуэле дазволіць Маскве рабіць тое, чаго яна хоча, у сваёй «сфэры ўплыву», асабліва ва Ўкраіне.
Апэрацыя ЗША ў Вэнэуэле — ясная кропка ў працэсе чарговага гістарычнага цыклю пераходу ад эпохі сілы права да эпохі права сілы — лічыць палітычны аглядальнік Рускай службы Радыё Свабода, гісторык Яраслаў Шымаў.
Зусім нядаўна Аляксандар Лукашэнка радасна анансаваў хуткую сустрэчу з Дональдам Трампам. Аднак цяпер, можна меркаваць, ён калі і чакае такой сустрэчы, то зь вялікай асьцярогай і падазрэньнем.
У апошнім выпуску «Палітыкі зь Юрыем Дракахрустам» на YouTube-канале Свабода Premium палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў спрагназавалі, якімі будуць у 2026 годзе адносіны Беларусі з ЗША, Эўропай і Расеяй.
Палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў адказалі на пытаньне пра будучыню дэмакратычных сілаў у навагоднім выпуску праграмы «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам».
Колькі будзе палітвязьняў напрыканцы 2026 году? Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп? Што зьменіцца ў дэмакратычных сілах?
Што адбудзецца ў 2026 годзе? Свае адказы прапануюць экспэрты, апытаныя Радыё Свабода напярэдадні Новага году.
Былы палітвязень, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч у праграме «Палітыка зь Юрыям Дракахрустам» выклаў сваё бачаньне ролі Сьвятланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады ў сучаснай беларускай палітыцы.
Напрыканцы 2024 году 41 экспэрт — палітолягі, палітычныя аналітыкі, гісторыкі і сацыёлягі — адказалі на 10 нашых пытаньняў пра тое, што адбудзецца ў 2025 годзе.
Былы палітвязень, філёзаф Уладзімер Мацкевіч у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказаў на пытаньні аб цане 2020 году і аб тым, ці чакае Беларусь паўтарэньне тых падзеяў.
Ці вызваленьне ўсіх палітвязьняў — галоўная мэта цяпер? Як дамагчыся перамоваў з Лукашэнкам? Ці паўторыцца 2020 год, але зь іншым, пераможным вынікам?
Загрузіць яшчэ